Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вячаслаў Ракіцкі: Але чаму так здарылася? З чаго тое, што захапіла ўсю Еўропу, лічы, не закранула нават Заходнюю Беларусь, вольную ад камуністычнай ідэалогіі?

— Тут мы можам вылучыць як мінімум тры грунтоўныя прычыны. Па-першае, беларускім культурным элітам у тую пару было не да корпання ў саміх сабе. Каб стацца ўпоравень з іншымі народамі, трэба было спехам будаваць нацыю, а з гэтага ўся ўвага была скіраваная не на персанальнае «Я», а на калектыўнае «Мы», мы — беларусы.

Другой прычынай было, згаданае вамі, панаванне камуністычнай ідэалогіі. Між іншым, як з’ява сацыяльна мадэрновая, камуністычная ідэалогія апынулася надзвычай папулярнай не толькі ў савецкай, але і ў Заходняй Беларусі. Разам з тым, яна ўжо тады імкнулася быць не проста дамінуючай ідэалогіяй, але і адзінай. Таму лічыла «фрэйдызм» варожым сабе канкурэнтам і ставілася да яго рэпрэсіўна. Вось, прыкладам, што мы чытаем у грунтоўным філасофскім слоўніку, выдадзеным у Маскве ў 1954 годзе. Цытую: «Фрэйдызм і «неафрэйдызм» цяпер паслугуюць амерыканскаму імперыялізму, які выкарыстоўвае тэорыю падпарадкавання свядомага «падсвядомаму» з мэтай апраўдання і ўмацавання самых нізкіх і гідкіх памкненняў ды інстынктаў людзей».

А трэцяя прычына была ў тым, што тадышняя пераважна вясковая Беларусь яшчэ жыла натуральным ладам. І ў гэтым ладзе як сексуальнае, так і падсвядомае (базавыя катэгорыі класічнага псіхааналізу) заставаліся знітаванымі з агульнай стыхіяй жыцця і пакуль яшчэ не маглі быць вылучаныя ў нешта апрычонае. Пэўна, менавіта апошняе і меў на ўвазе адзін наш вядомы палітык, калі адносна беларусаў амаль паўтарыў словы расейкі: «У нас няма сексу». І ў акрэсленым вышэй кантэксце ён, безумоўна, меў рацыю. Бо калі сёння этнографы і культуролагі актуалізуюць і вылучаюць сексуальнае з традыцыйнага космасу беларусаў, дык тым самым яны як бы хірургічна выдаляюць яго з жывой плоці этнасу.

Вячаслаў Ракіцкі: Але ці не сведчыць гэтая актуалізацыя сексуальнага за тое, што псіхааналітычная тэорыя Фрэйда нарэшце заваявала пэўныя пазіцыі і на абсягах Беларусі?

— Безумоўна. Пасля таго, як улада камуністаў скончылася і ўсе ідэалагічныя забароны былі знятыя, «фрэйдызм», у розных сваіх праявах, на нейкі час зрабіўся досыць папулярным на Беларусі. Не толькі ў літаратуры ці культуралогіі, але нават і ў паліталогіі друкаваліся тэксты, якія адсылалі нас да Фрэйда. Згадаем хаця б цікавае эсэ Валеркі Булгакава, дзе аўтар разглядае свайго палітычнага персанажа з пазіцыі «комплексу кастрата». Тут дарэчы будзе заўважыць, што «комплекс кастрата» займаў далёка не апошняе месца ў тэорыі аўстрыйскага псіхааналітыка. Фрэйд лічыў, што вытокі антысемітызму паходзяць з традыцыі абразання ў габрэяў, бо падсвядомае атаесамляе абразанне з кастрацыяй. З гэтага падсвядомае пагарджае габрэямі, паколькі яны «кастраты», але адначасна баіцца іх, бо яны кастрыруюць.

Вячаслаў Ракіцкі: Ці магчыма сёння скарыстаць псіхааналітычную тэорыю Фрэйда дзеля таго, каб больш выразна сфармуляваць тыя асноўныя архетыпы, якія вырозніваюць беларусаў, як адметную нацыю?

— Бачыце, хаця Фрэйд і спрабаваў універсалізаваць свае інтуіцыі, але ўсё роўна яны тычыліся персанальнага «я». Дзеля акрэсленай вамі задачы больш падыходзіць наробак не столькі самога Фрэйда, колькі яго вучняў, найперш Юнга і Адлера. Гэта Юнг першым сфармуляваў канцэпты «архетыпа» і «калектыўнага падсвядомага». А вось Адлер наперад усяго высунуў «комплекс непаўнавартасці», які вельмі заўважны ў калектыўным падсвядомым беларусаў. Як і яшчэ адзін з устойлівых канцэптаў паслядоўнікаў Фрэйда, а менавіта — «траўматычная свядомасць». Не трэба быць вялікім псіхааналітыкам, каб заўважыць, што свядомасць беларусаў спрэс траўмаваная.

Але калі казаць агулам, дык на маё разуменне псіхааналіз, асабліва ў яго класічнай версіі, ужо ладна састарэў. Сёння ён цікавы хутчэй як аб’ект даследавання, а не як інструмент, якім можна даследаваць іншае.

Вячаслаў Ракіцкі: Шлях чалавецтва — гэта рушэнне ад аднаго інтэлектуальнага прарыву да другога. Адныя з іх рэвалюцыйна перайначылі і наш светагляд, і наша рэальнае жыццё, другія засталіся толькі ў гісторыі вялікіх авантураў чалавечага духу. Але і першыя і другія вартыя ўвагі і павагі. Прыкладаў і тых, і іншых — нямерана. Згадаем хаця б рэвалюцыю Каперніка, які давёў чалавецтву, што не сонца рухаецца вакол зямлі, а зусім наадварот. Ці утопію Тамаза Кампанэлы пад назвай «Горад Сонца», дзе жыццё арганізаванае так, што людзі там жывуць у справядлівай згодзе і не ведаюць ні бедаў, ні нястачы. Альбо вышэй прысутны ў нашай гаворцы Зігмунт Фрэйд, які крытычна пераасэнсаваў сутву чалавека і змусіў нас інакш глядзець і на саміх сябе і на гэты свет… Дык вось, адсюль і пытанне: а ці былі і на нашай зямлі людзі, схільныя да вялікіх інтэлектуальных авантураў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x