Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Философия, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хаця, з іншага боку, можа я і дарэмна не даю лішне веры Майсею. Бо ў той дамове на скрыжалях Бог і не абяцаўся жыць на зямлі “абетаванай”, а толькі казаў, што будзе апекавацца сынамі Ізраіля ў меру іхняй адданасці Яму...

І глядзіце, як усё ладна ды складна адно да аднаго пасуецца. Калі габраяў спачатку выгналі з іхняй гістарычнай радзімы, а пасля – з Заходняй Еўропы і не пусцілі праз мяжу аседласці ў Расею, дык дзе яны знайшлі сабе прытулак? Вядома – на Беларусі.

Раней усе лічылі, што гэтак выпадкова склалася, як пішуць у кніжках: збегам гістарычных абставінаў. Аднак цяпер, пасля прамоўленага Караткевічам, мы добра ведаем што тут да чаго. Натуральна, Богу, які прытуліўся на нашых абшарах, ямчэй было апекавацца габраямі, калі яны апынуліся ў Яго пад рукой. Вось Ён іх сюды неўпрыкмет і скіраваў ды тут запыніў.

Цікавая атрымліваецца гісторыя. Сыны Ізраіля, працярэбіўшы сцежку да Бога, далі нам прытулак на нябёсах, а мы ім тут – на зямлі.

Але што гэта я ўсё пра габраяў турбуюся? Яны і самі не зломкі... Тым болей, што ў мяне апошнім часам свая вярэда завялася. Хоць ты бяры драбіну і лезь на тыя самыя нябёсы, каб запытаць Уладзіміра Сямёнавіча, якім такім чынам ён даведаўся пра жытло Бога? Ці сам-насам з ім сустракаўся, як Майсей ці неяк інакш гэта было? І чаму я раней у яго не пацікавіўся? Праўда, калі ўважліва пачытаць пасланне Караткевіча, дык вынікае, што ніякай таямніцы тут увогуле няма, бо беларусы аб гэтым заўсёды ведалі, толькі чамусьці свайму веданню не надавалі належнай увагі. Паслухаем зноў нашага валхаўца:

“І тая памяць жыве не ў царкве,
А ў кожнай жыве галаве:
“На Беларусі Бог жыве...”
І хай сабе жыве...”

Дарэчы, гэтая відушча Караткевіча, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і тлумачыць, чаму беларуса ў царкву толькі носяць (адзін раз – хрысціць, а другі – адпяваць), а каб сваімі нагамі пайшоў – дык калом не загоніш... Бо навошта яму гэта патрэбна? Хай у храмы на маляваныя партрэты Бога ходзяць глядзець там, дзе Яго жывым на свае вочы ніхто не бачыў. А ў нас, адразу за плотам падворка, куды вока ні кінь (на дарогу, поле ці лес), – усюды Ён. Як казаў усё той жа Караткевіч:

“Гэты край
Твой дом і сабор...”

Слушна. Дзе сабор – там і Бог. А сабор на Беларусі ўсюды і таму ўся Беларусь, а не толькі ўкрыжаваныя камяніцы – Дом Божы.

Пэўна тут які недаверак падхопіцца, каб мяне папікнуць, маўляў, як гэта шэрая, нішчымная Беларусь, краіна гнілых балотаў і ніцых хмызоў, дзе сонца калі і свеціць, то не грэе, а ў туманах нават дарогі губляюць свае шляхі – дык вось, як гэтая выклятая зямля можа быць храмам для Валадара ўсіх Сонцаў і Сусветаў?

-- Яшчэ як можа, -- без ваганняў запэўніваю недаверка. А для лепшага паразумення дазволю сабе прыклад з матэматыкі. У сусвеце лічбаў ёсць толькі адно месца, дзе Бог можа атабарыцца ва ўсёй сваёй абсалютнай паўнаце – гэта нуль. Бо там, у нулі, нітуецца ў непрыкметнасці усё, што хоць дзе ёсць і ўсё, чаго хоць дзе няма... Гэтаксама і на зямлі. Спавітая туманамі, адсутная у сваёй прысутнасці Беларусь, дзе нават дарогі блытаюць свае шляхі, а людзі ніколі не прыходзяць туды, куды выпраўляюцца – ёсць найлепшым аргументам на карысць таго, што менавіта ў нашай краях прытуліўся да зямлі Бог. Дайце веры Караткевічу, якраз на гэтых абшарах Бог накрэсліў сабе круг, які ў матэматыцы называецца нулём. Таму усё, што тут становіцца большым ад нуля (людзі, падзеі, з’явы), Яго рука выштурхоўвае ў іншыя прасторы, пакідаючы гісторыі гэтай зямлі і гэтых людзей толькі іхнюю адсутнасць...

Цяпер вы пэўна зразумееце, чаму я кожным ранкам з трывогай падыходжу да акна – а ці не рассеяліся густыя туманы над Беларуссю, а ці не выпрасталіся дарогі, а ці не ўзножыліся на ясным даляглядзе пыхлівыя хмарачосы?!. Бо калі такое аднойчы здарыцца і мы паўстанем перад светам ва ўсім сваім багацці і велічы, дык гэта будзе азначаць толькі адно: Бог нас разлюбіў і выправіўся адсюль за небакрай. Таму наастачу мне нічога іншага не застаецца, як у каторы раз паўтарыць малітву Уладзіміра Караткевіча:

“На Беларусі Бог жыве”,--
І няхай давеку жыве.

Дыялогі з Богам

Патыліца да патыліцы, ды так шчыльна, што куды не абярнуся, Ён заўсёды за спіной.

Шалеючы, мармычу скрозь зубы:

-- Цябе няма.

І адразу хрыбтом адчуваю цяжар нябёсаў, і сэрцу робіцца млосна.

Хай сабе.

Цябе няма. На каменных скрыжалях Майсей высек не дамову з Табой, а першую літаратурную містыфікацыю. Ён затлуміў нам галаву ўніверсальнай метафарай, і ніхто не даўмеўся запытацца Майсея: навошта Богу тая пісанка?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x