Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Философия, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але хай рамантык лішне не дзівіцца. Свабода без хоць якой улады – гэта не свабода, а ўсяго толькі беспрытульная воля жабрака. У Рымскай імперыі свабодныя плямёны варвараў добраахвотна прасіліся да рымлянаў у рабы, бо стан рабства забяспечваў больш высокі ўзровень дабрабыту, чым жыццё ў нішчымнай волі. Прыкладна з той жа прычыны рабы-негры ў Паўночнай Амерыцы самаахвярна падтрымлівалі сваіх рабаўладальнікаў у вайне з канфідэратамі, што хацелі іх вызваліць ад рабства. Найбольш незадаволенымі адменай прыгоннага права ў Расейскай імперыі былі не памешчыкі, а прыгонныя, якім раней у бядзе і нястачы законам гарантавалася падтрымка пана.

Яшчэ раз паўторымся: свабода без улады – гэта жабрацтва. А беларуская вёска, дзе раней і табарыўся ўвесь наш народ, не валодала хоць каліўцам якой ўлады. І нічога такога нават на даляглядзе яшчэ не паўставала. Дык што беларусам было да нейкай там свабоды? З чаго ім мелася пра яе дбаць і змагацца, калі ўся іх улада як была адно над скацінай ў полі ды жонкай ў хаце, гэтак і надалей мусіла застацца, колькі б яны не перарабілі паўстанняў і рэвалюцый.

* * *

Была яшчэ адна прычына, якая надоўга размінула беларусаў з свабодай. Пасля “крывавага патопу”, арганізаванага маскоўцамі ў сярэдзіне ХУІІ стагоддзя, наш край шляхецкіх вольнасцяў спрэс зняможыўся ды заняпаў. Таму далей яго раз-пораз лёгка апалоньвалі не тыя, дык іншыя прыхадні. Каго тут толькі не было, хто тут толькі не панаваў: шведы, французы, немцы, палякі, расейцы… З чаго беларусы неўпрыкмет звыкліся з акупацыяй, як з ціскам атмасфернага слупа, і пакрысе зусім перасталі зважаць прыгнёт. І толькі мова ім нагадвала, што тут адбывалася насамрэч.

Вызначаючы час той ці іншай падзеі, беларусы і па сёння кажуць: гэта было за палякамі, за немцамі, за саветамі… Гэта ж як далёка і надоўга трэба было размінуцца з свабодай, каб паспела ўнармавацца мова, якая ўжо нават не ўтрымлівала граматычнага ладу самастойнага існавання!

Аднак ўсё некалі мінае. Спакваля беларуская вёска пераехала ў горад, набудавала заводаў, інстытутаў, стадыёнаў -- і шмат чаго яшчэ ў дадатак. Цяпер у беларусаў амаль усё было, як у людзей. Не ставала толькі ўлады, каб прыўласціць сабе ўвесь гэты наробак

І тады яны пахапалі бел-чырвона-белыя сцягі і выйшлі на вуліцы ды плошчы гарадоў. Праўда, там, на вуліцах ды плошчах, яны пра ўладу ні слоўка не казалі, а казалі толькі пра свабоду. Але ж і раз’юшыныя буржуа, падчас Вялікай французскай рэвалюцыі, крычалі таксама пра “Свабоду. Роўнасць. Братэрства”, а не пра ўладу, якую яны гвалтам паспрабавалі адваяваць у распешчанай і разбэшчанай акрыстакратыі.

* * *

Тады, пад бел-чырвона-белымі сцягамі, беларусы не зваявалі сабе свабоды. І з гэтага па сёння многія з іх чэзнуць у роспачы. Але, як на мой цяперашні розум, дык бадай што і дарэмна чэзнуць, паколькі за свабоду можна толькі змагацца, але яе нельга заваяваць.

Кожная вайна за свабоду канцуецца альбо паразай тых, хто за яе ваюе (згадаем Спартака, Яна Гуса, Кастуся Каліноўскага, Чэ Гевару…), альбо паразай самой свабоды, калі яе ваяры перамагаюць. Бо заваяваную свабоду верагодна ўтрымаць адно тэрорам ці дыктатурай, як гэта было ў выпадку Вялікай французскай рэвалюцыі, Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, шматлікіх лацінаамерыканскіх рэвалюцый…

Свабоду нельга заваяваць – яе можна толькі дачакацца (ці не дачакацца). Але яе можна дачакацца адно ў тым разе, калі мы яе будзем чакаць, і чакаць менавіта як свабоду.

Толькі не трэба блытаць чаканне з пасіўным перабываннем у абыякавасці. Калі мы моцна некага чакаем, дык рыхтуемся да сустрэчы. Чаканне свабоды – гэта падрыхтоўка да сустрэчы з свабодай.

Свабода ніколі не прыходзіць туды, дзе яе не чакакюць. Таму яна і не з’явілася на Беларусі пасля распаду савецкай імперыі. Адсюль і паўстае задача кожнага, хто заангажаваны прыйсцем свабоды на Беларусь -- мацаваць і вялічыць прастору яе чакання. А сродкі ў гэтай справе могуць быць самыя розныя: ад культурніцкай працы да палітычных акцыяў. Толькі пры гэтым трэба выразна ўсведамляць, што сэнс і культурніцкай працы, і працы палітычнай не ў здабыванні свабоды, а ў стварэнні сітуацыі яе масавага чакання. І калі мы ў сваім мностве станем чакаць свабоду – яна Беларусь не праміне!

Могілкі

Праз дарогу ад хаты, дзе я нарадзіўся і асталеў, за высокім каменным мурам пачыналіся старыя могілкі. Як толькі мне было дазволена перабягаць праз дарогу, увесь вольны час я бавіў з сябрукамі за тым мурам. Там мы гулялі ў хованкі, індзейцаў, футбол, карты... Пазней там сустракаліся з дзяўчатамі. На ўжо ледзь прыкметных магільных капцах добра спелі суніцы. Яны былі больш буйнымі і салодкімі, чым дзе яшчэ – ці гэта нам толькі здавалася, бо патрэбная была пэўная адвага, каб ласавацца ягадамі з грудкоў над дамавінамі, хай сабе і даўно спарахнелымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x