Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Философия, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З дарогі ў роднае мястэчка нябожчык бацька зазвычай сустракаў мяне словамі:”Беларус прыехаў”. Я на гэта трохі злаваўся і часам мне карцела запытацца: “А вы што, бацька, з неба зваліліся? Ці ж не такі вы самы беларус, як і я?”

Але не пытаўся, паколькі разумеў – бацька мае рацыю. Бо азначэнне “беларус” у нас найперш адсылае да свядомага ўжытку роднай мовы і з гэтага да адметнага спосабу мысленьня і ладу жыцьця, а ўжо потым да нацыянальнай прыналежнасці, якая сама з сябе ні пра што ня кажа.

Размаўляць па беларуску – гэта выключыць сябе з нормы і паўз уласнае жаданне быць для адных месіянерам новай веры, для другіх варожым голасам, а для ўсіх астатніх – ат такім сабе блазнам.

Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш... Усялякі раз, калі на людзях мы гамонім па беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі пэрформанс, бо кожны побач адразу напінаецца ўвагай. Верагодна, у нейкую, магчыма і не зусім аддаленую пару, каб размаўляць на людзях па беларуску, трэба будзе браць дазвол у гарадскіх уладаў з адзнакай месца і часу, як гэта робіцца, калі хтосці ладзіць палітычны пікет ці аматарскі канцэрт на вуліцы.

Свядома трымацца мовы – гэта штодня выконваць ролю беларуса ў трагікамічным спектаклі без пачатку і канца. Гэта – жыць і памерці на сцэне з родным словам на вуснах. Але і па смерці твая роля беларуса не мусіць быць перапыненай і на помніку тваё імя напішуць на матчынай мове. Каб хто не ішоў побач, дык запыніўся думкай:

– Бач ты, і на тым свеце яму няймецца.

І пасля яшчэ доўга сам-насам дзівіўся:

-- От жа і ўпартыя бываюць сярод беларусаў. Хоць кол ім на галаве цяшы, а яны усё роўна за сваё чапляюцца!

Свабода

Свабода, як зубная шчотка, у кожнага свая. Гэта толькі разумнікі ў бібліятэках панавыдумлялі, быццам ёсць нейкая агульная для ўсіх свабода. Каб яны не ў кнігі ўглядаліся, а ў жыццё, дак хутка ўцямілі б, што свабода рэч надзвычай канкрэтная і таму з чужой волі іншаму не шмат карысці.

Паразумеемся. Крот у нары не менш свабодны за ластаўку ў небе. Проста ў іх розныя гарызонты і кшталты свабоды. І калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у неба, то ён напэўна будзе мець рацыю, як палічыць гэта за гвалт, а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.

Прыкладам, асабіста для мяне, як для літаратара, свабода слова гэта не абстракцыя, а тая ж самая прылада працы, што асадка ці аркуш паперы. Гэта значыць – зусім рэальная каштоўнасць, за якую мне мае сэнс змагацца, бо без магчымасці нязмушана выказваць свае думкі, я не здолею напоўніцу адбыцца ў сваёй дзейнасці -- а з гэтага як бы не дажыву наканаваны мне век. І таму той, хто адымае ў мяне свабоду слова, адымае ў мяне не нешта абстрактнае, а крадзе маё, забірае ў мяне частку мяне самога. З гэтага зусім натуральтна будзе, калі я крыкну яму:”Злодзей!..”

Але якую каштоўнасць ўяўляе свабода слова, скажам, маім бацькам, якія за ўсё сваё жыццё не прачыталі ні воднай кніжкі, ніколі не гарталі газет (за выняткам хіба тых выпадкаў, калі там друкаваўся фотаздымак іхняга сына), а па тэлевізары глядзелі адно меладраму.

Дык што ім да таго, ёсць там нейкая свабода выбараў у парламент ці яе няма, забараняюць выдаваць камусьці газеты ці не. Вось калі б па вясне забаранілі бульбу садзіць, а перад калядамі калоць парсюка – тады іншая рэч. З газет і парламента сытым не будзеш, а з бульбы ды парсюка сам пражывеш, дзяцей выгадуеш і на ўнукаў яшчэ ўспееш пацешыцца…

Адсюль недавер паспалітага чалавека да ўсялякіх свабод, што разумнікі выдумляюць, бо не бачна з тых вымудраў карысці таму, хто жыве з мазаля. Пэўна, разумнікам з іхняга шчыравання і абламаецца нейкая выгода, а простаму люду пры любой ўладзе адна свабода: жыццё паміж хлевам і полем да рэшты стаптаць.

* * *

Рыхтуючы гэтае эсэ, я старанна перагарнуў два ладныя тамы “Прыказак і прымавак” і не менш ладны том “Выслоўяў” з “Бібліятэкі народнай творчасці”. Уявіце сабе, сярод тысяч і тысяч самых розных трапных выразаў, у якіх найлепей выяўлены геній беларускага народа, мне ўсяго аднойчы сустрэлася слова “свабода”. Выпадковае, як занесенае аднекуль ветрам, яно выглядала чужаніцай у простай мове. Што, зрэшты, і натуральна, бо свабода аніякім чынам не адзіночылася з тагачасным жыццём беларуса.

Рамантыку, мабыць, немагчыма даць веры, што ў пэўную эпоху нашыя продкі не мелі патрэбы ў свабодзе і нават ведаць не ведалі з чым яе ядуць. Яны марылі аб лепшай долі, шанавалі людскасць, здаралася, на здзек адказвалі гвалтам, але ім і да галавы не было дбаць пра нейкую там свабоду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x