Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарэчы, Марыля Верашчака ў той час не была адзінокая сярод беларускіх шляхцянак у сваёй зацікаўленасці вуснай паэзіяй простага люду. Варта ўспомніць тут Марыю Чарноўскую, што ўжо ў 1817 годзе выступіла ў віленскім друку з артыкулам «Рэшткі славянскай міфалогіі ў звычаях вясковага люду на Белай Русі», у якім яна вельмі хораша апісала важнейшыя абрады і святы сялян з Чэрыкаўшчыны, падаўшы адначасова і некалькі беларускіх песень у арыгінале. Прыкладна ў гэты ж час зацікавілася беларускім фальклорам, рабіла яго запісы Эмілія Плятэр, тая Плятэр, якая праславілася ў польскім паўстанні 1830-1831 гадоў супраць царызму і пра подзвіг якой вельмі паэтычна расказаў Адам Міцкевіч у вершы «Смерць палкоўніка». Важна прыгадаць і яшчэ адну фалькларыстыку таго часу — Канстанцыю Флемінг, жонку Зарыяна Даленгі Хадакоўскага...

Думаецца, такі «прыліў» у фалькларыстыку ў першай палове XIX стагоддзя жанчын не быў выпадковы. Тут зноў жа, відаць, «папрацаваў» перакананы нарадалюбец Жан-Жак Русо, якім з самых юных гадоў зачытваліся ў нас ці не ўсе адукаваныя засцянковыя шляхцянкі.

Каб давяршыць партрэт Марылі Верашчакі, скажам яшчэ, што яна да канца жыцця засталася верная дэмакратычным ідэалам і не была ў баку ад палітычных навальніц свайго часу. Яна даволі актыўна памагала паўстанцам 1830-1831 гадоў, а пасля разгрому паўстання прычынілася да наладжвання сувязі падпольшчыкаў з паўстанцкім эміграцыйным цэнтрам, які рыхтаваўся падняць народ на новую, рашучую бітву з царызмам. Антыўрадавая дзейнасць Марылі Верашчакі была выкрыта царскімі ўладамі, і ў 1833 годзе яна разам са сваім мужам Ваўжынцам Путкамерам, які таксама быў звязаны са змоўшчыкамі, трапіла ў турму, дарэчы, у той жа самы кляштар базыльянцаў у Вільні, у якім дзесяць гадоў назад адбывалі пакаранне філаматы і філарэты і куды яна разам з іншымі «літвінкамі» прыносіла перадачы зняволеным сябрам. Марылі і яе мужу, што сядзелі ў розных камерах, адарваныя ад дзяцей, ад свету, толькі праз паўгода ўдалося тады адкупіцца і выбавіцца з няволі.

Не абышло сям'ю Марылі і паўстанне 1863 года. У чэрвені арыштавалі ў Вільні замешаных у паўстанні пасынкаў старэйшай дачкі Зосі, што была замужам за школьным інспектарам Андрэем Каліноўскім. У доме жандары ўчынілі вобыск. Марыля не магла не прыехаць у Вільню. Здарылася так, што яна трапіла на Лукішскую плошчу ў час, калі адбываўся страшны абрад пакарання смерцю Зыгмунта Серакоўскага. Гэта зрабіла на Марылю жахлівае ўражанне. За ўдзел у паўстанні быў. схоплены царскай жандармерыяй у Туганавічах зяць Марылінага брата Юзафа Канстанцін Туганоўскі, нашчадак князёў Туганаў. Не вытрымаўшы жорсткіх пакаранняў, ён памёр у віленскай турме. Летам гэтага ж года арыштавалі ў маёнтку Руткевічы на Палессі і Марылінага зяця Яна Рыхлевіча, які ўваходзіў у Лідскі паўстанцкі камітэт. Толькі цяжарнасць уратавала ад арышту і яго жонку — малодшую Марыліну дачку Караліну, якая таксама мела сувязь з паўстанцамі. Пэўне ж, тыя вялікія перажыванні і прычыніліся да смерці Марылі ў 1864 годзе. Вось як піша пра гэта ў 1885 годзе яе сын Станіслаў Путкамер да Уладзіслава Бэлзы, біёграфа Адама Міцкевіча: «Матка мая нарадзілася 24 снежня 1799 года ў Туганавічах, памерла 27 снежня 1864 г. у Бражэльцах, другой нашай вёсцы побач з Балценікамі. Не перажыла выпадкаў таго часу. Пахавалі яе ў парафіяльным касцёле ў Беняконях. Вельмі пакутуючы перад смерцю, у канцы вымавіла словы, якія былі апошнія: «За край, за пакутнікаў...»

Аб часе знаходжання Яна Чачота ў Туганавічах прамых звестак я не знайшоў. Але ж многія факты гавораць аб тым, што ён, гэтак жа як і яго неразлучныя сябры Адам Міцкевіч і Тамаш Зан, быў тут даволі частым госцем. Гэта відаць хаця б з балады «Калдычэўскі шчупак», якую Ян Чачот прысвяціў аднаму з гаспадароў Туганавіч Міхалу Верашчаку. Уступ балады пачынаецца з такіх сяброўскіх «прызнанняў»: «Першага ў свеце люблю гультая, першага цябе, Міхале...» З гэтага ўступу можна ўбачыць, наколькі блізкія яны былі сябры — Міхал Верашчака і Ян Чачот. Дык ці ж мог ён не наведаць свайго сябра ў яго такім гасцінным доме? Тым больш што і Чачотавы бацькі жылі непадалёку — у Лоўчыцах. Зрэшты, у баладзе ёсць і прамы расказ пра бачанае ім у Туганавічах. Кажучы пра Яна Верашчаку з Пясчанкі, Ян Чачот піша, што ён «найдзіўна піў, найдзіўна еў, як вы сёння ў Туганавічах, ніколі за стол адзін не садзіўся, купаўся з сябрамі ў прысмаках...» І далей, зноў вяртаючыся да Міхала Верашчакі, малюючы яго «спосаб жыцця»: «Відаць кроў яго ў табе, Міхале: гатоў ты скінуць кашулю і лезці па шыю ў багністыя хвалі, і тут жа моцна ціскаеш Крысю. Віном не пагарджаеш, прагнеш бойкі, але яе табе не дае доля, і цяпер мірную люльку курыш і рыбу ловіш у Сарваны. Прабач, што з табою ісці не згадзіўся я, бо былі важныя прычыны: чым лавіць рыбу, хацеў ісці я побач з гожай Марцэлінай...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x