Уладзімір Калеснік - Зорны спеў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Калеснік - Зорны спеў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зорны спеў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зорны спеў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну

Зорны спеў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зорны спеў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Задума паэмы прыйшла да Івана Арабейкі пад уп-лывам новых знаходак, якія трапілі ў рукі супрацоўнікаў музея мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Новыя факты так уразілі паэта і запаланілі фантазію, што ў першым варыянце твора ён не здолеў выйсці за рамкі паэтычнага рэпартажу. Паэту здавалася, што навізна фактаў сама па сабе забяспечыць арыгінальнасць паэме. арыгінальнасць паэме.

Арабейку давялося шмат працаваць, адкідаць, шукаць, зноў адкідаць і дадаваць, покуль з першага рэпартажнага накіду атрымалася паэма. Поспех жа быў забяспечаны перш за ўсё тым, што ён, чалавек пасляваеннага пакалення, пераадолеў натуральную ўзроставую сціпласць і паставіў сябе побач з героямі, пра подзвігі і трагічную гібель якіх пісаў.

Хачу чытаць былое нанава.
Было іх жаль, цяпер — ўдвайне.
З тае пары, калі Наганава
Сцяна паклала ў сэрца мне.

Паэт намякае тут на раскопкі 1949 года, у часе якіх пад абломкамі Цярэспальскіх варот быў знойдзены прах камандзіра пагранзаставы лейтэнанта Наганава, апазнаны па шматках камсамольскага білета. Але ў падтэксце прыведзенага зачыну паэмы ёсць усведамленне таго, што праца паэта над асэнсаваннем і вобразным сцвярджэннем гісторыі абароны крэпасці зрадніла яго з героямі «прычасціла» да іх подзвігаў.

Індывідуальнасць лірычнага суб'екта ў паэме Арабейкі заключаецца ў тым, што гэты чалавек тыпова цы-вільны, прытым ён нясе ў сабе вопыт традыцыйнага селяніна і вопыт індустрыяльнага рабочага ды кругагляд сучаснага інтэлігента-гуманітарніка. Па натуры гэта надта чулы і сціплы чалавек. Духоўны свет лірычнага суб'екта сваімі сялянскімі мірнымі, цывільнымі рысамі кантрастуе з баявою абстаноўкай, у якой знаходзяцца воіны-абаронцы. Гэты кантраст становіцца сродкам кампазіцый-нага падкрэслівання незвычайнасці баявых подзвігаў, адвагі і мужнасці савецкіх воінаў. Паэт здолеў увесці такія мірныя, цывільныя, сялянскія дэталі, якія выклікаюць яскравыя асацыяцыі ў чытача, дазваляюць адчуць варожасць агрэсіўных войнаў самой сутнасці чалавечага жыцця ў розных яго сацыяльна-бытавых, прафесійных і псіхалагічных аспектах.

Вось як выказваецца Іван Арабейка яшчэ на подступах да вобразаў герояў:

Пад сонцам славы ім не грэцца...
Ў байніцах квохчуць галубы.
Стаіць сцяна. Над ёю дрэўцы,
Нібы трава пасля касьбы.

А ў разгар бою паэта наведвае яшчэ больш нечаканае вяскова-дамавітае параўнанне:

Над начным Мухаўцом
Згублен голас хлапечы...
I казармаў кальцо
У агні, як абечак.

Смерць салдата, які ўсведамляе, што застанецца невядомым, асэнсоўваецца ўжо ў рэчышчы інтэлігенцкага і індустрыяльнага чалавечага вопыту:

Аддаўшы Радзіме сваёй
Усё, што зацверджана вераю,
Нібы на Галгофе якой,
Ляжыць галавою да швелера.

Арабейка, мне здаецца, стварыў лірычную ў аснове паэму, галоўнаю тэмай якой з'яўляецца даніна паша ны героям ад палявой і сялянскай берасцейскай зямлі. Адначасна рашаецца тут спроба паэта стаць у думках побач з героямі, каб праверыць сваю чалавечую сутнасць, сваю гатоўнасць да подзвігу. Месцамі паэт як бы падхоплівае матывы з паэмы А. Разанава, але па-свойму рашае праблему «крэпасць і мы».

Арабейку, мабыць, недзе падводзіць вясковая рупнасць: засяродзіўшыся на радку ці страфе, ён можа часам днямі і тыднямі «чаканіць» яе. Пры такой засярод-жанасці на форме аслабляецца ўвага да зместу, паэтычная каліграфія падмяняе мастацкае мадэляванне рэчаіснасці.

У вершах Арабейкі пераважае асацыятыўная вобразнасць зрокавага тыпу, але паколькі паэтычны вобраз ствараецца ў слове, то, натуральна, акрамя прадметаў і з'яў у яго ўваходзяць сэнсавыя паняцці, ідэі, думкі. Яны становяцца часта асновай зместу. Эстэтычная асалода, якую дае нам успрыманне такіх асацыятыўных параўнан-няў і метафар, аказваецца пачуццём інтэлектуальнай задаволенасці ад разгадкі сэнсу замыславатых іншасказанняў.

Часам здаецца, што вершы I. Арабейкі лішне разважныя. Гэта датычыцца асабліва тых строф, дзе выпірае тэхніка пабудовы вобраза, цвярозы разлік на незвы-чайнасць спалучэння далёкіх паняццяў ці рэчаў, забываючы, што надзённая наша практыка з усмешкай хры-сціць падобныя асацыяцыі словамі «гарох» і «капуста». Звычайна паэтычнае збліжэнне далёкага, калі яно цвя-роза спланавана, не кранае ўяўлення. Алгебра добра служыць гармоніі толькі ў тых выпадках, калі вобраз-ідэя ўзнік не ў галаве, а ў крыві паэта, калі ў яго тварэнні ўдзельнічаў увесь ён, самавіты чалавек, асоба, індывід.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зорны спеў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зорны спеў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Зорны спеў»

Обсуждение, отзывы о книге «Зорны спеў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x