Уладзімір Калеснік - Зорны спеў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Калеснік - Зорны спеў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зорны спеў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зорны спеў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну

Зорны спеў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зорны спеў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праблема тэхнічнага асучаснівання аблічча Беларусі, як і кожная вялікая перамена ў жыцці, будзе ас-воена мастацтвам не інакш, як толькі шляхам змены пакаленняў. Вырашыць яе змогуць знутры тыя людзі, для якіх яна з дзяцінства стане явай, лёсам ад роду. Такое пакаленне мастакоў ужо надыходзіць. Але яшчэ перад імі ідзе пакаленне, для якога тэхнічная рэвалюцыя — драма жыцця, частка лёсу. I яно сведчыць пра драматызм пералому, хай сабе ціха і непрыкметна, але сведчыць. Можна праілюстраваць гэта і на творчасці Івана Арабейкі і Васіля Жуковіча.

Біяграфія Івана Арабейкі, сялянскага сына з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна, які стаў інжынерам-хімікам і паэтам, нібы сама ўпаўнаважвае яго вырашаць у творах сацыяльны і гуманістычны аспект тэхнічнай рэвалюцыі. Сапраўды, гэтая праблема ёсць у Івана Арабейкі, аднак вырашаецца яна не так, як бы хацелася нейкаму наіўнаму агітатару. Сучасны інжынер з вясковым мінулым, ён хоча і выказваць у творах гэты сінтэз дзвюх стыхій, хоча застацца з дзвюма душамі. Вясковая душа ў яго — крыніца сумленнасці, а гарадская — вогнішча розуму, ведаў, вопыту.

Цераз канву шчырых, нават чуллівых маналогаў праглядвае з яго вершаў вясковае бядовае дзяцінства паэта, што тупала па выгане з пастухоўскаю торбачкай, рачкавала з сярпом па калючым іржышчы, хадзіла з касою па балотным куп'і сенажацяў. У суровай школе працоўнага сялянства паэт засвоіў асноўныя прынцыпы паводзін — ніколі не быць толькі назіральнікам, а браць сваю ношу працы і адказнасці, умець па-людску жыць з людзьмі. Звяртаючыся ў думках да маці, ён успамінае:

Спяшаліся мы. Сонейка сядала,
Барвовае, як ссечаны бурак.
Ты сноп важкі на бабку надзявала,
Бы вышыты калоссем андарак.
Калі ты гаварыла мне пра стому,
Хацелася яшчэ чым памагчы.
I я тады хоць серп твой нёс дадому,
Як беркута якога на плячы 121.

Калі б спытаць у паэта-інжынера, а хто ж будзе апяваць горад, ён паціснуў бы плячамі. Апяваць будуць паэты, якія народзяцца ў горадзе. Арабейка прыйшоў у яго і апявае так, як прыйшоўшы. У яго кніжцы «Услед за сонцам» ёсць некалькі добрых вершаў пра рабочых-шклавараў, пра рабочую годнасць, пра годнасць савецкай рабочай маркі. I яны арганічна сужываюцца з «вясковымі» вершамі пра норавы дзядоў:

А ў цемры заліваліся званіцы,
Званілі надыходзячаму дню.
I свечкамі дзяды мае ў грамніцы
Унукаў баранілі ад агню.
А мо неспадзявана павучалі,
Як «пеўнікаў» пад стрэхі падпускаць.
Дзяды мае гібелі і маўчалі
На выклятых спустошаных шнурах 122.

Паэт стаіць за сумяшчэнне сялянскага з рабочым, мінулага з сучасным, і ў гэтым сумяшчэнні ён бачыць умову багацця сваёй паэзіі і душы пакалення. Поле, на якім праходзіць гэты працэс сумяшчэння,— героіка. Подзвіг ва ўяўленні Арабейкі —гэта нейкая сінтэзуючая праява жыцця.

Для ілюстрацыі сашлёмся хоць бы на верш «Невядомы пагранічнік», дзе паэт, зліваючы свой лёс з лёсам байца, які загінуў без весткі, размаўляе ад яго імя з жывымі сучаснікамі. Размова гэта ўзрушае змястоўнасцю па-сялянску сцішаных інтанацый:

Хто я такі, не спытаў тады Клыпа.
Шукаюць імя маё, памяць не спіць.
Жывым за мяне часам хочацца выпіць,
А мне ж, па-ранейшаму,— піць.
Ды ёсць у мяне больш высокая смага,
Вышэй найсалодшай спакусы глытка.
Устаць і прыпасці губамі да сцяга,
Да роднага сцяга палка.
Бляшаная зорка мая у зеніце,
З пастоў не ўцякаюць. Служу.
Тут жудасна ціха. Тут побач граніца,
А я без патронаў ляжу... 123

Даверлівая стрыманасць, душэўнасць інтанацый — прыкметная асаблівасць лірычнага маналога Івана Арабейкі. Паэт умее ўслухоўвацца ў лёс іншых людзей, адчуваць рух душы субяседніка, яднацца з ім. I тут ляжыць сакрэт эмацыянальнай пераканаўчасці яго лепшых вершаў. Часта ж бывае, што гучныя словы і інтанацыі з'яўляюцца ў размове тады, калі субяседнікам не хапае аргументаў або даверу.

Цытуючы гэты верш, я апусціў адну страфу. Яна выдалася мне шурпатай і, галоўнае, не свежай, як просты перапеў фальклорных салдацкіх песень:

Ты выйдзеш з палону, знайдзі маю маму,
Скажы — не вярнуся дамоў.
Адсюль вось не трапяць да вас мемуары,
Не дойдзе дадому пісьмо.

Можна было б не звярнуць увагі на адну дэталь, але слабасць, адзначаная тут, характэрна для Арабейкі. Налёт фальклорнай архаікі ляжыць на шэрагу вершаў, і гэта зніжае іх эстэтычную вартасць. Нялёгка спалучыць мінулае з сучасным нават пры героіка-трагедыйным нагрэве атмасферы твора. Удачай тут аказалася паэма «Сцяна».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зорны спеў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зорны спеў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Зорны спеў»

Обсуждение, отзывы о книге «Зорны спеў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x