Ул. Сыракомля горача падтрымліваў i абараняў ад нападкаў рэакцыянераў беларускую літаратуру. Пасля першых двух артыкулаў пра В. Дуніна-Мерцінкевіча ў той жа «Gаzecie Wаrszаwskiej» з'явіўся водгук на ix пана Ф. Скібіцкага, які падпісваўся псеўданімам У. Аўтар гэтага водгуку, што называўся «Творы на гміннай гаворцы», выступіў супроць Сыракомлі, які з вялікай радасцю сустракаў творы на беларускай мове.
Уладзіслаў Сыракомля ў сваім новым артыкуле разбівае адзін за едным усе довады пана Скібіцкага. Перш за ўсё, прыводзячы пастаўленае Скібіцкім-пытанне: «Ці творы, напісаныя на мове беларусінаў, заслугоўваюць такога радаснага вітання, безадносна на вертасць ix зместу?», Ул. Сыракомля з перакананасцю адказвае: «Любы, на любой мове напісаны твор не заслугоўвае радаснага вітання, калі ён нецікавы, непрыдатны; але калі якая-небудзь мова або гаворка з непісьмовай становіцца пісьмовай, кожная напісаная на ёй кніжка заслугоўвае ўвагі — як довад узнікаючай патрэбы пісання на гэтай мове або гаворцы...» На другое пытанне пана Скібіцкага: «Ці зможа гэтая мова (беларуская) перадаваць усе адценні думкі, быць прыдатнай для розных стыляў i ўдасканаліцца да такой ступепі, каб заслужыць назву асобнай мовы», Ул. Сыракомля зноў з глыбокім перакананнем адказвае: «Так, зможа, бо мае дастаткова лёгкасці i адначасова сілы, перадае ў паэзіі мяккія i далікатныя пачуцці, у жывой гаворцы мае лёгкія звароты, трапныя выразы. Нестае ёй многіх выразаў для перадачы таго, што не ўваходзіць у склад паняццяў i патрэб нашага народа, але ў меру развіцця асветы самога народа i літаратуры на яго мове гэтая мова патрапіць знайсці ў сваёй глыбіні выразы i словазвароты, якіх няма сёння. Кожная мова праходзіць эпоху дзяцінства». Адказваючы на трэцяе пытанне Скібіцкага, ці варта імкнуцца, як гэта робіць Сыракомля, да ўдасканалення беларускай мовы як мовы асобнага народа, паэт-дэмакрат даводзіць, што не толькі варта, але i «неабходна». «Надзвычай разнастайную ўвогуле мову Славяншчыны,— піша Ул. Сыракомля,— шаноўны апанент дзеліць толькі на чатыры разгалінаванні — на мову расійскую, польскую, чэшскую i ілірыйскую. Не пярэчым, што гэтыя чатыры мовы стаяць на першым месцы сярод славянскіх дыялектаў па сваёй пісьмовай дасканаласці, але чаму ж іншым мовам не даваць развівацца, нашто ж, напрыклад, у мове беларусінаў бачыць толькі мешаніну моваў рускай i польскай? Ці тое ж самае не можна сказаць i пра маларасійскую мову? Калі так, то чаму ж шаноўны апанент чэшскую i ілірыйскую мову ўзвышае да годнасці асобных моваў? У ix жа таксама лёгка знойдзеш i рускія i польскія выразы». Далей паэт гаворыць пра самабытнасць, адметнасць беларускай мовы, выкрывае хлусню шавіністаў, быццам бы яна — толькі дыялект польскай або рускай мовы. У заключэнне аўтар выказвае ўпэўненасць, што беларуская мова будзе развівацца i ўдасканальвацца. «З усёй павагай да шаноўнага апанента,— піша Ул. Сыракомля, паўтараем: на гэтым полі працаваць можна i варта(падкрэслена аўтарам.— К. Ц.)». У сувязі з гэтым вясковы лірнік ад усяго сэрца заклікае паэта з большай адказнасцю i «cур'ёзнасцю ставіцца да мовы сваіх твораў, раіць яму, каб ён «асцерагаўся паланізмаў i кніжных выразаў, каб правінцыялізмаў адной ваколіцы i парафіі не прыпісваў усёй русінскай мове, каб тады толькі ўжываў чужыя выразы, калі не знойдзе адпаведных у мове, на якой піша».
Робячы разгляд беларускіх твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ул. Сыракомля заклікаў яго «выключна (слова «выключна» ён падкрэслівае.— К. П.) прысвяціць сябе» творчасці на беларускай мове. Падкрэсліваючы тую вялікую ролю, якая выпала на долю В. Дуніна-Марцінкевіча як беларускага паэта, Ул. Сыракомля ў рэцэнзіі на яго кнігу «Цікавішся? Прачытай!» зноў даводзіць, што «народная, русінская паэзія — вось арэна п. Марцінкевіча, няхай жа ён выступае на ёй як сапраўдны гладыятар».
Цяжка пераацаніць значэнне гэтых публіцыстычных выступленняў Ул. Сыракомлі для развіцця беларускай літаратуры. Яе парасткі патрабавалі тады асаблівай, павышанай увагі i падтрымкі, бо ўзышлі на вельмі неспрыяльнай глебе — у атмасферы варожасці пануючых класаў да беларускага народа i яго культуры. Гэтую ўвагу i падтрымку маладая беларуская літаратура i атрымала ад Уладзіслава Сыракомлі, імя якога было ў той час аўтарытэтнае. I трэба поўнасцю згадзіцца са сцверджаннем А. Лойкі i Н. Перкіна, што без гэтай падтрымкі «перш за ўсё» з боку Сыракомлі «Дунін-Марцінкевіч, магчыма, не стаў бы тым, чым ён стаў для беларускай літаратуры». Нездарма беларускія паэты заўсёды шукалі ў Ул. Сыракомлі дапамогі, пісалі яму, як чалавеку, які робіць агульную з імі справу. Пра гэта яшчэ раз сведчаць тыя пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча i А. Вярыгі-Дарэўскага, якія асталіся пасля смерці (1969 г.) унучкі паэта — Былінскай.
Читать дальше