Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дарога ў сто год: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дарога ў сто год»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.

Дарога ў сто год — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дарога ў сто год», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра адно я толькі спяваю, хоць на розныя ноты:
Хай жыве наша Літва! Хай жывуць літвіны!

У вершы «Што ўмею намаляваць» Ул. Сыракомля таксама сцвярджае, што, калі ён бярэ ў рукі аловак, заўсёды ў яго атрымліваецца «альбо літоўская хатка, альбо касцельчык вясковы, альбо дворык літоўскі». «Нічога іншага,— гаворыць паэт,— я не ўмею маляваць на паперы: толькі тое, што палюбіў усёй сваёй душой».

Літвою Ул. Сыракомля, як i наогул яго сучаснікі, называў Беларусь. Тут (веска Смольгаў на Любаншчыне) у 1823 годзе нарадзіўся паэт, тут (спачатку на Палессі, а потым на Нясвіжшчыне i Стаўбцоўшчыне) правёў ён асноўную частку свайго жыцця. Апошпія дзесяць год (1853-1862) Ул. Сыракомля пражыў у фальварку Барэйкаўшчына, што на дарозе з Вільні да Ашмян. Тут паэт таксама быў сярод беларускага насельніцтва. Пра гэта сведчыць сам Ул. Сыракомля, сцвярджаючы, што «люд падвіленскі... гаворыць па-русінску», г. зн. па-беларуску. Тое, што Ул. Сыракомля, гаворачы пра Літву як сваю радзіму, меў на ўвазе не што іншае, як Беларусь, добра разумелі праз 50 год пасля яго смерці нават польскія аўтары. Ч. Янкоўскі ў артыкуле «Літва» Сыракомлі» пісаў, што, калі б Сыракомля ўстаў з магілы, то ён «аказаўся б не на Літве, а на Беларусі, дзе ўбачыў Кандратовіч святло i дзе пражыў свой век — паміж Залучам i Барэйкаўшчынай». Вядомы польскі літаратуразнаўца А. Брукнер, азнаёміўшыся з творчасцю паэта, прыйшоў да вываду, што Ул. Сыракомля «сапраўдны пясняр беларускай зямлі, ні ў якім разе не літоўска-жмудскай... яго «Улас» (г. зн. Wtas-Btażej — заўвага аўтара,— К. Ц.), «Янка — вартаўнік могільнік» i г. д., яго засцянковая шляхта, Лагода ці Дэмбарог нават — гэта сапраўдная беларуская кроў».

Toe, што Ул. Сыракомля быў усё жыццё ўлюбёны ў Беларусь, адразу кідалася ў вочы даследчыкам i біёграфам паэта. «Сыракомля,— пісаў у сваіх успамінах пра вясковага лірніка Г. Мяжэнскі,— перавышаў пачуццём i надзвычайнай любоўю да роднай зямлі, можна сказаць, усіх сучасных яму паэтаў... Словам, усё, што гэты чароўны паэт выліваў ca сваіх збалелых грудзей, дыхае сапраўднай любоўю — любоўю да ўсяго таго, што сваё, што роднае!»

Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасць Ул. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў да сваёй зямлі, да бацькаўшчыны — самае высакароднае пачуццё. Ён адкрыта асуджае тых, хто адракаецца ад свайго толькi таму, што яно сваё, хто, забываючы звычаі роднага краю, слепа пераймае ўсё замежнае, чужое, хто мяняе свой родны край на чужыну. Hi адзін з тых, піша паэт у адным з вершаў, хто туляецца на чужыне, хто пазнаў там, «што дым родны значыць», цяпер, каб была магчымасць вярнуцца, «ішоў бы да Літвы абдзёрты i босы... Хворы, вярнуў бы здароўе сваёй душы ад шклянкі вады з Немана альбо Гарыні». У творах Сыракомлі можна знайсці нямала прачулых радкоў, прысвечаных родным аколіцам. Гэта вершы i паэмы пра «смутны краю Палессе» («Улас»), пра наднёманскія лугі, якія паэт можа пазнаць «па паху» («Кавалак хлеба»), пра камяніцы i паркі Нясвіжа, «дзе над сінім азерцам стаіць стары замак» («Пілігрым»), пра вуліцы Мінска, які паэт называе «родным» («Тост у доме В. Марцінкевіча», «У коле знаёмых у Мінску»), i г. д.

Патрыятызм Ул. Сыракомлі — i гэта даводзяць сённяшнія даследчыкі творчасці паэта — «быў не польскі ці літоўскі, a «лакальны», г. зн. беларускі» (А. Мальдзіс).

Адправіўшыся ў падарожжа па Польшчы (дарэчы, Ул. Сыракомля ўпершыню наведаў яе ў 1856 годзе, г. зн. усяго за 6 год перад смерцю, будучы ўжо шырокавядомым паэтам), ён заўважае: «Тут, на польскім баку Немана, усё не такое, як у нас». Падарожнічаючы па Польшчы, Сыракомля ні на міг не забывае пра свой родны край, сумуе па ім, a ўбачыўшы Карпаты, не можа ўтрымацца, каб не ўзняцца на высокую гару: магчыма, яму ўдасца ўбачыць адтуль «родную Літву».

Вядома, што Ул. Сыракомля наадрэз адмовіўся ад вабных прапаноў перабрацца жыць у Варшаву, дзе яму, як папулярнаму паэту i публіцысту, давалі пасаду рэдактара спачатку «Віblioteki Warszawskiej», а потым «Gazety Codziennej» — салідных польскіх выданняў таго часу. Вось як гаворыць пра гэта сам паэт у пісьме да А. Плуга: «Прапанову ўзначаліць рэдакцыю я не прыняў, прычыны ты павінен зразумець. Туга па краі, па сваіх, па Вільні забіла б мяне...»

Аб «лакальным» патрыятызме Ул. Сыракомлі вельмі яскрава сведчыць вершаванае апавяданне («гавэнда») «Жменя пшаніцы». Старому Сцяпану, войту, пра якога аўтар гаворыць, што «такога чалавека i ca свечкай не знойдзеш», было даручана падабраць сабе замену. Каб выбраць са сваіх трох сыноў новага войта, мудры i справядлівы стары вырашыў зрабіць ім экзамены. Ён адправіў усіх трох у розныя краіны: «Хто з чужой стараны прынясе найбольшую карысць, той стане войтам». Старэйшы сын, Рыгор, вярнуўшыся з Нямеччыны, з захапленнем расказвае бацьку i грамадзе, «які быт у немцаў мілы», якія там капелюшы i кафтаны. «Што тут казаць пра сярмягу? — гаворыць сваім слухачам Рыгор.— Крой дзівацкі ў яе, нечуваны: адразу па ёй відаць галечу! Перакройма ж світкі на кафтаны!» — «Не, яму не быць войтам!» — сказаў па гэта сам сабе стары Сцяпан. Другі сын, які ездзіў у Польшчу, у Кракаў, «тонам зуха» расказвае пра свае ўражанні: «Якая там мова! Проша пана(падкрэслена аўтарам.— К. Ц.), якія песні! Кожны напявае кракавяка. А мы спяваем так нудна...» I малады «зух» самаўпэўнена прапаноўвае сялянам: «Ведаеце, братва, якую дам параду? Кіньма нашы старыя песенькі, паспрабуем танцаваць кракавяк, а я буду весці рэй». Стары Сцяпан, які выказвае настроі i погляды сялян, адразу ж зазначае: «Не, не быць i гэтаму войтам!» I толькі трэці сын, Сымон, які з пашанай i любоўю ставіўся да культуры свайго народа i які прывёз з Украіны на развод жменю пшаніцы, заслужыў бацькава блаславенне на пасаду войта. Заканчваючы апавяданне, Ул. Сыракомля гаворыць, што толькі дурань «хоча нямецкім адзеннем пакрыць цела славяніна». Але большы дурань той, хто «пагарджае бацькоўскай зямлёй», хто мяняе родныя песні на «нейкую песеньку з чужой нівы».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дарога ў сто год»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дарога ў сто год» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дарога ў сто год»

Обсуждение, отзывы о книге «Дарога ў сто год» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x