Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крыху далей Мітрафан Давыдзюк за плугам хадзіў. Прускаўскі стараста. Здалёк было відаць, як ён, прыгорблены і даўгарукі, ішоў загонам, а потым адпачываў, аглядаючы наваколле. Мітрафан Давыдзюк пабываў некалі ў салдатах, а цяпер задаваў тон у Прусцы, кіраваў грамадой.

Выйшаў на поле таксама і Пятро Ламака (па вясковаму — Багдан) — жонка ім камандуе, Апраска, — чуваць яе хрыплы голас. З імі старэйшы сын Піліпко. Пятро, негаваркі ад прыроды, звычайна ўсё рабіў моўчкі, затое Апраска гаварыла бесперастанку.

— Ой, каб ты!.. Не з таго рада пачаў! Багдан дурны! — толькі і чутна было.

На сваю мянушку Багдан Пятро не крыўдзіўся — Багданам звалі чамусьці і яго бацьку, якога ўжо даўно не было. Піліпку сорамна было за маці, і ён хадзіў з апушчанай галавой.

Гальяшы ўжо сядзелі на разорах, паціху капаліся ў зямлі. Здалёк, скрозь туманную імглу, Лявонка пазнаў толькі Павала, сябрука, які быў крыху старэйшы за яго, але ўжо хадзіў за плугам.

Міхаль не стаў марудзіць, распрог каня, зняў з воза плуг, Марыля таксама пачала рыхтавацца — апранула паверх спадніцы доўгі андарак, Кірыла скінуў з воза кошыкі. Лявонка назіраў, як бацька ўваткнуў плуг у рад, цмокнуў на каня і, не спяшаючыся, павёў разору. Адну, другую, трэцюю… Іх адразу занялі Марыля з Кірылам, потым, спыніўшы каня адпачыць і падсілкавацца, да іх далучыўся і Міхаль. Лявонка падносіў ім кошыкі, ссыпаў у мяшкі бульбу.

— А бульба сёлета, здаецца, і сапраўды, таго, не благая, — нібы сам сабе адзначыў Кірыла.

Капалыпчыкі няспешна пасоўваліся наперад. Параўняліся з разгалістай грушай, што стаяла на мяжы з Ясем. Такія магутныя, падобныя на дубы грушы-дзічкі не рэдкасць на прускаўскіх палях. Стаяць яны здаўна, і хто пасадзіў — невядома. Самі па сабе сеяліся і вырасталі. Нездарма іх яшчэ называлі высранкамі. Лісце на грушы рдзела самымі нечаканымі колерамі і адценнямі — ад цёмна-зялёнага да ружовага, чырвонага і нават нейкага агніста-фіялетавага.

— Палезь, Лявонка, наверх — там гнілкі павінны быць, — падказаў Кірыла.

Лявонка ўзлез на дрэва, нарваў поўную шапку дробных, але ўжо мяккіх і салодкіх пладоў.

— А ты патрасі! — падвучыў Кірыла.

Лявонка скалануў тыя галіны, што навісалі над загонам Кужалёў,— свае. Пасыпаліся гнілкі.

Марыля падняла адну, паспрабавала на смак:

— Салодкія!

— Лявонка, — загадаў Кірыла, — кухню распалі, бульбу пячы будзем у прысаку.

Загон цягнуўся да самай Бярэзіны. Гэта быў даволі вялікі лес, што адным бокам прымыкаў да Бабіцкай гары, другім аддаляўся на поўнач, губляючыся недзе на подступах да Белавежскай пушчы. Лявонка, не заглыбляючыся ў Бярэзіну, на самым ускрайку назбіраў бярэма сухога ламачча, выкрасалі з дзедам агонь. Касцёр загарэўся, затрашчалі сасновыя галінкі, сухі картаплянік. Падышоў Міхаль, працягнуў да агню рукі.

— Гарыць, але не так весела, як летам!

Асенні агонь гіпнатызаваў і як бы спыняў час. Усё навокал рабілася застылым і нерухомым.

— Так і нашы дзяды грэліся… — сказаў Кірыла, які таксама падышоў, працягнуў азяблыя рукі да вогнішча.

— Якія дзяды? — зацікавіўся ўнук.

— Прусы, можа, ці яцвягі, ці яшчэ хто… — Кірыла павярнуў да ўнука твар: — Хто жыў тут… А хутчэй за ўсё люты. Лютва-а… Шматлікі быў народ і зямлі займаў падхадзяшча. Суцэльныя лясы тут былі, пушча, неруш, — Кірыла распавядаў так, быццам усё гэта адбывалася на яго памяці.— Змагаліся з лесам, як маглі,— палілі, карчавалі. Да нас у тых лясах палявалі, а мы за зямлю ўзяліся, араць ды сеяць пачалі.

Падышла і Марыля.

— Араць бы вучылі хлопца, а то ўсё кухню паліце, — папракнула яна мужчын, падставіўшы рукі бліжэй да агню.

— Чаго добрага, а гнуць спіну навучыцца! — буркнуў Міхаль, кіруючыся да каня з плугам.

Мэрылін папрок у многім быў беспадстаўны: мужчыны, Кірыла і Міхаль, шмат увагі ўдзялялі дзецям, асабліва Лявонку, вучылі яго гаспадарыць. Хлопец рос паслухмяны і працавіты. Ён і цяпер заўзята насіў кошыкі з бульбай, высыпаў у мяшкі, вяртаўся назад, шастаючы сухім картаплянікам. Шкадуючы сына, Марыля не набірала поўны кошык — толькі палавіну, каб яму было лягчэй.

Поле ўсё больш запаўнялася шэрымі постацямі людзей. Па часе прыехаў і сусед Ясё — сеяць азіміну. Спыніў каня, злез з воза, паглядзеў на свой загон, які быў ужо ўзараны, потым на суседзяў і, не павітаўшыся, пачаў нешта бубніць сабе пад нос. Марыля пазірала на яго напалоханымі вачыма. Адтапыраныя Ясевы вушы нагадвалі дужкі чыгуннага гаршчка, за якія бралася гаспадыня, калі ёй патрэбна было даць парадак гэтай пасудзіне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x