Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грудзі распірала нясцерпная крыўда на белабрысага і прысадзістага, якія на плячах намазалі нязмыўнае кляймо, а на шыю, як бязмозгаму барану, пачапілі бірку. Не лічаць за чалавека!

— Здымай боты! — па-нямецку загадаў прысадзісты.

Сіліч не падаў выгляду, што разумее па-нямецку.

Прысадзісты паказаў жэстамі, каб хлопец разуўся.

Міхась зіркнуў на кій, нехаця, павольна сцягнуў з ног боты, а лыжку, што вывалілася з халявы, паклаў у кішэню портак. Анучы не стаў раскручваць. Прысадзісты ўзяў з падлогі боты і падаў белабрысаму. Той пайшоў з імі да паліцаў, што цягнуліся ўсцяж бакавой сценкі, доўга корпаўся там і нарэшце прынёс калодкі.

«Наўмысна здзекуюцца, сволачы!» — мільганула ў хлопцавай галаве, калі прысадзісты шпурнуў да ягоных ног калодкі з ружаватай альховай драўніны і загадаў: — Абувайся і выходзь!

Адчуваў ён сябе як пабіты. Ад знявагі не толькі пякуча смылела душа, але і тупа ныла цела.

3 непрывычкі ісці ў калодках было нязручна. Падэшвы іх не прагіналіся, i пальцы ў выдзеўбаных насах не рухаліся, а пяты пры кожным крону падымаліся і вылазілі з неглыбокіх заднікаў. Міхась ледзьве даклыпаў да шурпатай калоды, якая адзінока стаяла ў канцы двара, і вымушаны быў прысесці на яе, бо адчуў, што з-пад штанінаў выпаўзаюць анучы. Гэтак у маленстве ў яго спаўзалі разборсаныя аборы лапцей.

«Калі б тымі забарснямі папрывязваў гэтыя калодкі, дык, можа, было б хадзіць зручней дый анучы не апаўзалі б. Бірку з шыі заўсёды скінуць можна. А як у халадэчу вылузнуцца з кляймаванай гімнасцёркі ды з кайданоў-калодак?»

3 гэтымі самотнымі думкамі і панурым настроем ён абыякавым позіркам абводзіў сетку прасторнай драцяной клеткі, у якую яго кінулі і акальцавалі, як пералётнага птаха, што вяртаўся з выраю. Прасторнаю клетка выглядала таму, што была парожняя. Невялікі прамавугольны ўчастак зямлі аточвала высокая калючая агароджа ў два рады, паміж якімі пуставала нейтральная палоса крокі ў чатыры шырынёю. Усцяж агароджы літараю «Г» цягнулася прысадзістая пабудова з падслепаватымі акенцамі, мабыць, наспех прыстасаваная для часовага жылля.

3 аднаго боку лагера, за гравійкаю, відаць было поле, што злева паката збягала ў мурожную даліну. А з другога, за адзінокімі кустамі, набліжаўся радкавы ўзлесак, з якога сіратліва вытыркаліся тэлеграфныя слупы з абарванымі правадамі. Напэўна, там была чыгунка.

Пад вечар нямецкія аўтаматчыкі прывялі да лагера калону палонных. Пасля таго, як вартавыя ўпусцілі яе ў вароты, пад’ехалі крытыя грузавікі, забралі і павезлі салдатаў.

3 калоды Міхась назіраў, як палонныя ў драўляных калодках і з белым! аршыннымі літарамі на плячах разбрыдаліся па двары і зашываліся ў памяшканне.

Да калоды падышлі двое: каржакаваты з шырокім разлётам броваў мужчына і цыбаты драбнатвары, з маленькімі рыбінымі вачамі хлопец.

— Атрымаемо кандзёр —і пойдземо адпачываці, — разважліва прамовіў мужчына, усаджваючыся на вольны край калоды. — Сядаймо, Паўло: у нагах праўды няма.

— Праўда дзесьці запрапасцілася, Багдан Платонавіч. Нагамі яе не знойдзеш. Галавою трэба раскумекаць, як шукаць, — адказаў хлопец, таксама сядаючы поплеч.

— Скажыце, а ў што наліваюць кандзёр? — наіўнавата спытаўся Міхась, аблізваючы сасмяглыя губы.

— А ў што ты ранкам атрымліваў? — не паварочваючыся, здзівіўся мужчына. — Нальюць у любую бляшанку, якую прасунеш у акенца. Хоць і ў пілотку.

— Дык і пілоткі ж няма, — разгублена вымавіў Мііхась.

Хлопец i мужчына амаль адначасова павярнуліся, уважліва разглядаючы яго.

— Мяне толькі што прывезлі, — апраўдваўся Сіліч, ніякавата адчуваючы сябе перад іх позіркамі.

— Нас усіх толькі ўчора прывезлі, —адказаў мужчына. — Нямецкія сапёры наспех перабудоўваюць пад жытло склады і стадолы. У сябе ў Нямеччыне яны навучыліся выгароджваць калючым дротам лагеры. Кажуць, тут быў кароўнік.

Запанавала прыкрае маўчанне. Першы парушыў яго Паўло.

— Станемо разам i на двух атрымаемо ў мой кацялок, — спачувальна сказаў ён.

У калоне, якая выстраілася атрымліваць ежу, яны сталі побач i разам прайшлі ў шарэнзе паўз акенца кухні. Сусед прасунуў у яго салдацкі кацялок і нясмела папрасіў: «На двух». 3 акенца спачатку прыдзірліва выглянул! вочы строгага правяральшчыка, а потым нечая рука спрытна выкуліла ў кацялок два чарпакі жыжкі i паклала на падаконнік дзве пайкі хлеба. Прагнымі вачамі Міхась разгледзеў і прымітыўны чарпак — васьмісотграмовую бляшанку з-пад кансерваў, прымацаваную да кія, і ягонае змесціва — рэдкую каламутную бурду. А пайкі хлеба былі чацвярцінкамі квадратнага бохана. Палуднаваць Паўло запрасіў Міхася на нары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x