Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля гэтых няпэўных думак ён вырашыў усё-такі перабрацца ў болей бяспечнае і ўтульнае месца, з якога праглядалася б уся палоса, што аддзяляе хмызняк ад вёскі. Каб добра было відаць, хто ідзе да ўзлеску. «А пад вечар можна будзе зноў падысці бліжэй да палянкі з казою».

Па хмызняку ён пачаў прабірацца ўздоўж вёскі, да яе ўскраіны.

Ішоў, мякка ступаючы па ўтравянелым доле. Калі мінуў крайні двор і аглянуўся, праз голле палоса паміж вёскаю і ўзлескам праглядалася наўскасяк на самую далёкую хату ў супрацьлеглым канцы. Яму трэба было ўзяць лявей, паглыбляючыся ў непралазны ракітнік, што суцэльнай сцяною аточваў узлесак і, напэўна, абгінаў вёску.

«Адразу відно, што ніхто не пляце кашоў: разраслася гэтакая гушчэча», — падумаў Міхась, асцярожна залазячы ў зараснік. Ісці праз яго было нязручна, таму насілу прадзіраўся наперад, увесь час замаруджваючы крокі. Прачыкільгаў метраў сорак і пачаў выбірацца на край узлеску. Як ні асцерагаўся i як ні ступаў абачліва, але не ўбярогся і наступіў на схаваны ў траве сухі валежнік. Галіна так моцна трэснула пад нагою, што ў яго штосьці абарвалася ўсярэдзіне, і адразу ж непадалёку забрахаў сабака.

Праз імгненне, пасля ўзмоцненага шастання і валтузні, якія данесліся адтуль, хлопец пачуў, што сабака, гыркаючы, шыецца ў ракітнік і следам, гергечучы, хтосьці лезе. Уцякаць было позна: узняўся б шум і трэск. Міхась, не дыхаючы, атрупянеў на месцы. I ў гэты час з зарасніку вынырнула спачатку ашчэраная зяпа, потым няўрымслівая воўчая постаць, якую хтосьці стрымліваў за павадок, і, нарэшце, нямецкі салдат.

«Папаўся», — ёкнула і, здаецца, абарвалася хлопцава сэрца.

— Ком раўс! — загадаў немец, заходзячы з сабакам і адразаючы Міхасю шлях назад.

— Вэр іст да? — нецярпліва запытаўся хтосьці за ракітнікам.

— Эс шайнт айн русішэр зольдат цу зайн, — няўпэўнена адказаў аўтаматчык, пад гырканне аўчаркі выправаджваючы хлопца з хмызняку.

Выходзячы на ўскрай гушчару, Сіліч ажно прыжмурыўся ад зыркай люстранай гладзі, што асляпіла вочы і дыхнула ў твар пахам прэснай вільгаці і азёрнага багавіння. На фоне гэтай бяскрайняй воднай прасторы малым! здаліся яму фігуры нямецкіх салдат. Яны разгублена чакалі звароту аўтаматчыка з аўчаркаю. Было іх чалавек дваццаць.

— Як ты трапіў сюды? — спытаўся ў Міхася высокі, з падцягнутым выглядам, мяркуючы па срабрыстых кантах на пагонах, фельдфебель або унтэр-афіцэр.

— Заблудзіўся.

— Ты ведаеш нямецкую мову? — здзівіўся ён.

— Вывучаў у школе.

— А куды ідзеш?

— Дадому, — няўпэўнена адказаў Міхась.

— Напэўна, разведчык, — выказаў меркаванне прысадзісты, шыракаплечы немец.

—· Бяззбройны і без шапкі? — яхідна спытаўся ў яго унтэр-афіцэр, грэбліва разглядаючы Міхасёвы калені і локці.

Толькі цяпер хлопец заўважыў, што яны запэцканы зеленню маладой травы.

Сіліч не пачуў, што загадаў унтэр-афіцэр салдату, які трушком пабег у супрацьлеглы ад вёскі бок. Хлопец разгледзеў там бункер, развешаны невад і на прывязі-баркасы. Яму здалося, нібыта адтуль даносіцца пах рыбнай лускі. Удалечыні па беразе відно было яшчэ некалькі агнявых кропак. «От запрапашчэнне!.. Няйначай, як трапіў у нейкі ўмацаваны раён».

Незадаволеныя нямецкія салдаты здзіўлена і насцярожана разглядалі яго, ад чаго ён яшчэ болей хваляваўся і, стараючыся быць спакойным, глядзеў на бяскрайняе азёрнае раздолле, што нагадвала штосьці знаёмае і блізкае і таму таксама трохі супакойвала.

Пасланы да бункера салдат прамчаў міма на матацыкле з парожняй каляскаю. Неўзабаве ў ёй ён прывёз з вёскі калматага дзядзьку.

— Гэты чалавек з вашай вёскі? — нецярпліва запытаўся унтэр-афіцэр у пажылога вяскоўца, што з цяжкасцю вылез з каляскі.

Дзядзька з-пад калматых броваў бясколернымі вадзяністымі вачамі слізгануў па Міхасю з ног да галавы, дапытліва ўтаропіўся ў ягоны твар і, пераводзячы позірк на немца, адмоўна пакруціў галавою.

— Можаш ісці,—пагардліва прамовіў унтэр-афіцэр, а калі дзядзька расслабленай паходкаю пашыбаваў да вёскі, перакрывіў твар і ўдакладніў: — Ад старасты тхне шнапсам, як ад матацыкла — бензінам.

Міхась адчуў, што абставіны прыкметна напальваюцца, і міжволі звесіў галаву.

Унтэр-афіцэр паціху даў нейкае ўказанне матацыклісту. Той з’ездзіў да бункера і вярнуўся адтуль за рулём грузавіка, над кузавам якога быў наняты брызент.

— Залазь! — па-нямецку загадаў Міхасю унтэр-афіцэр.

Залазячы ў кузаў, хлопец пачуў за спінаю, як унтэр-афіцэр сказаў яшчэ, што паедуць —і назваў тры нямецкія прозвішчы. Адзін з названых, мусіць, сеў у кабіну, бо адрывісты стук яе дзверцаў адазваўся ў Міхасёвых вушах адзіночным стрэлам. Два другія, з аўтаматамі, неахвотна залезлі ў кузаў. Сярод іх быў і той прысадзісты, што западозрыў у Міхасю разведчыка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x