Александр Осипенко - Паплавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Паплавы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паплавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паплавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паплавы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паплавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось яны дзе, абедзве адразу.

V

Камсамольскім работнікам Тамара Ліпанава стала выпадкова: забалаціравалі на канферэнцыі адразу двух сакратароў. Бралася дзяўчына за руль з боязню, неахвотна, нават не ўтрымала слязу, калі адразу ж пасля пленума паклікаў яе да сябе сакратар райкома Сяльчонак.

— Э-э-э, зусім раскісла дзяўчына. Ты чаго? — запытаўся ён, сядаючы побач.

— Боязна і школы шкада.

— А ты не бойся. Не багі гаршкі лепяць. Ды і я тут побач — дапамагу. Хіба не спадзяешся?

Тамара ўсміхнулася.

— Чаму...

— Тады добра. А школы, кажаш, шкада?

Ліпанава кіўнула галавой.

— Прычына важкая, а толькі цяпер я яшчэ больш упэўнены, што выбар мы зрабілі правільны. Колькі ў цябе вучняў было?

— У тым класе, што я кіравала, трыццаць чатыры, а наогул многа.

— Трыста?

— Не, меней.

— А тут у цябе каля тысячы душ адных камсамольцаў. I ўсе яны ад цябе чакаюць і парады, і слова разумнага. Сілы ў цябе свежыя, маладыя — не шкадуй іх. Яны, як той чырвонец неразменны — плаціш, а ён усё цэлы. Вас у інстытуце вучылі ў людскіх душах разбірацца?

— Псіхалогію вывучалі.

— Па кніжцы, вядома?

— Так...

— А тут яе без кніг давядзецца вывучаць...

Тамара памаўчала, потым дадала:

— А вы мяне ў наступным годзе ў школу адпусціце?

Сяльчонак, закінуўшы галаву, так што каўнер моцна ўрэзаўся яму ў шыю, зарагатаў:

— Зразумелі мы з табой адзін другога... — і раптам абарваўшы смех, нахмурыў кароткія рыжаватыя бровы. — Толькі вось што, таварыш Ліпанава, запомні адно: ты член партыі, сёння цябе паставілі працаваць туды, дзе сталь гартуецца, і мы не можам дазволіць табе сваім нежаданнем псаваць гэтую сталь.

— Я буду старацца.

— Добра, веру. Ну, а захочаш у школу, потым пашлем. Прыдзі толькі — скажы.

Так Тамара Ліпанава стала ў вялізную шарэнгу неспакойных людзей. Вірлівая маладосць і чыстае сумленне не давалі ёй заседжвацца на адным месцы. Адчуванне сваёй слабінкі, — Тамара разумела, што камсамольскую работу яна ведае яшчэ куды горш за тэхнічнага сакратара Валю Старыковіч,— выратавала яе ад зазнайства. А прывітая інстытутам патрэбнасць аддаваць веды прымушала выступаць, падказваць, вучыць. У сцюжу і спёку, у імжысты восеньскі дождж і студзеньскую завіруху прабіралася Тамара ў далёкія лясныя вёскі, рабіла даклады. Чытала лекцыі, спрачалася, даказвала, слухала прыпраўленыя салёнымі слязамі крыўды дзяўчат на няверных хлопцаў, гуляла на вяселлях і вельмі часта раней за родную маці паспявала прысці на радзіны. Не ўсё абыходзілася гладка. Часам здаралася так, што самі апускаліся рукі. Добра, што распачлівыя думкі найчасцей за ўсё прыходзілі ноччу і сон адганяў іх. Раніцай набягалі клопаты, дзесяткі недаробленых і сотні новых спраў. Ім не было канца, гэтым вялікім і маленькім справам. Не хапала дня і ночы, нават года, каб справіцца з імі. I якраз у самы разгар камсамольскага прыпару, калі прываліла асабліва многа цікавых спраў, непрыкметна падкраліся справаздачы і выбары ў камсамоле. Аднаго разу на вузкім калідоры райкома яе затрымаў Сяльчонак.

— Ледзь не забыў, — стукнуў ён далонямі па кішэнях форменнага фрэнча. — Гэта ж ты летась, памятаю, прасілася ў школу. У Клюкаўцы месца ёсць. Толькі хутчэй, спяшайся.

Ліпанава разгублена пазірала на сакратара. Яна ўжо зусім забылася пра колішнюю просьбу. Было сорамна і крыўдна, чырвань залівала шчокі. Днямі меўся адбыцца раённы агляд самадзейнасці. За год яна стварыла чатыры хоры і шэсць гурткоў. Як жа яны выступяць без яе? У Бачэйкаве яшчэ няма касцюмаў, і яна ўзялася дастаць іх. Войтаўцы прасілі акампаніятара. Ды і з прэміямі яшчэ невядома як будзе. Іх трэба вырваць у старшыні выканкома. Хоць было вельмі сорамна, папрасіла:

— Пасля агляду, Сяргей Паўлавіч.

Сяльчонак усміхаўся, але Ліпанава гэтага не бачыла. Яна глядзела ў падлогу.

— А злёт маладых ільнаводаў мы ўжо без цябе правядзём...— Ліпанава адчула ў словах сакратара жартаўлівыя ноткі, узняла галаву, спадзеючыся сустрэцца з прывычнай усмешкай Сяльчонка, але ўбачыла строгую навісь брывей, прыплёснутыя вейкі, за якімі і хаваўся смяшлівы аганёк. Яна сумелася не на жарт. Злёт жа быў яе ідэяй. На мінулым пленуме яе нават зацвердзілі дакладчыкам. Яна пабывала ва ўсіх звеннях, ведала работу кожнага з іх. У яе накапілася многа цікавых думак, як лепш арганізаваць работу ў наступным годзе. Нарэшце, яна хацела ўручыць прэміі сама. З’ездзіла нават у абласны горад, набыла радыёпрыёмнік, ручную швейную машыну і стрэльбу. Быў у раёне славуты звеннявы-ільнавод Коля Краўчук — яму і купляла Тамара стрэльбу. А калі выберуць новага сакратара? Каму ён уручыць гэтую стрэльбу? Яшчэ раз апусціўшы вочы долу, яна сказала зусім ціха:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паплавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паплавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Святыя грэшнікі
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
Дэнни Осипенко - Раханг
Дэнни Осипенко
Отзывы о книге «Паплавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паплавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x