Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым ён зірнуў на кнігі, што ляжалі на поплаве, і вочы яго здзіўлена засвяціліся. Іван адразу пазнаў гэтага чалавека. Гэта быў Якаў Шэмет, Піліпаў брат, што нядаўна вярнуўся з горада. Ён быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак.

— Чытаеш, малінавец? — сказаў Шэмет і зарагатаў.

— Я не малінавец,— адказаў Іван.

— Не малінавец? Ага! То я і падумаў, што лягчэй сустрэць мядзведзя са скрыпкай, чым малінаўца з кнігай. Адкуль жа ты?

— Я з Чыжэвіч.

— З Чыжэвіч? — Якаў паставіў свой куфэрак і сеў на ім.— Чый жа ты з Чыжэвіч?

— Агапін Іван.

— Агапін Іван! Вырас ты, брат, таму я цябе і не пазнаў. Што ты тут робіш?

— Служу ў Андрэя Сташэвіча.

— Служыш і кнігі чытаеш? Гэта, брат, навіна. І ён табе дазваляе?

— Дазваляе.

— Гэта яшчэ больш навіна. Пакажы сваю кніжку. Някрасаў. Добра! Любіш чытаць ці проста так?

— Вельмі люблю.

— Малайцом... Малайцом, Іван...— ён зірнуў на Івана цёплым позіркам.— Дык ты служыш у Андрэя Сташэвіча, таго самага малінаўскага разбойніка.

Іван хацеў запярэчыць, але Якаў загаварыў далей: — Значыць, і цябе мой лёс насцігнуў. Парабкаваць з маладых гадоў і думаць, што і памерці прыйдзецца парабкам — не вельмі зайздросная справа, Іван. Ды яшчэ пачаць гэтае парабкоўства ў такога гаспадара, як твой. Твае ж дзядзькі не дурныя — і Марцін і Пракоп. Не маглі табе лепшага гаспадара знайсці.

— Дзядзька Марцін і параіў мне да Андрэя Сташэвіча ісці.

— Дзядзька Марцін? Ён, мабыць, зусім здурнеў ад гарэлкі! Такому вар’яту аддаць свайго пляменніка.

— Сташэвіч не вар’ят, Якаў. Хоць я ў яго і нядаўна, можа добра не ведаю, але да гэтага часу мне ў яго добра было.

— Добра? — Якаў усміхнуўся.— Кажаш, добра... Дзіця ты яшчэ, Іван. Няма добрых гаспадароў, гэта я табе кажу! Які ён ні добры, а ўсё роўна хоча з цябе сем патоў выціснуць. Мне дваццаць тры гады, я парабкую з маленства. У сем гадоў чужых свіней пасвіў на хутары ў Мелкавічах, потым кароў, а ў дванаццаць гадоў ужо касіў і араў. Розныя былі гаспадары, але добрага не было. Ці мужык, ці шляхціц, а калі багаты, то і свіння. Потым у маёнтку рабіў. Ну, там зусім катарга. Думаў — у горадзе лепш. Тры гады ў дэпо на чыгунцы працаваў. Адна халера. Толькі там ты не адзін. Там таварыства, Іван, от у чым справа. Там усе за аднаго, адзін за ўсіх.

— Дык чаму ж ты адтуль пайшоў?

Якаў неазначальна хмыкнуў.

— Па дому засумаваў. Жаніцца хачу, Іван! — Ён засмяяўся.— Хачу шляхцянку замуж узяць. Таму і іду ў Малінаўку да пана Яўхіма Халусты.

— Да Яўхіма Халусты? — здзівіўся Іван.— Да Яўхіма Халусты то я не пайшоў бы.

— Чаму?

— Да такога разбойніка! Ён — сапраўдны разбойнік.

— Горш, чым разбойнік,— пачуўся збоку разважлівы голас. Гэта Сымон Ашакевіч падышоў да хлопцаў.— Дзень добры, Якаў,— сказаў ён, падаючы Шэмету, руку.— А я цябе не адразу пазнаў. Змяніўся ты крыху.

— Тры гады прайшло.

— Не таму. Вопратка ў цябе не наша.

— Вопратку можна другую надзець. Затое скура тая самая... Гэта не твая пярэстая кабыла?

— Мая.

— Я так і думаў. От на яе другое скуры не надзенеш.

Памаўчалі.

— Дык ты ў парабкі да Халусты?

— Але, Сымон.

— Не ведаю, як ты з ім паладзіш.

— Пабачым. Я, Сымон, цяпер не лыкам шыты... Што ў вас новага ў Малінаўцы?

— Што новага... Старыя паміраюць, малыя растуць, маладыя старэюць...

— Гэта, брат, вечная навіна. Пайду пагляджу на таго разбойніка.

Якаў устаў, узяў свой куфэрак і падаўся ў Малінаўку. Сымон пастаяў крыху і сеў каля Івана.

— Ну, а як ты з Андрэем? Ладзіш з ім?

— Як я з ім магу ладзіць ці не ладзіць! Што ён загадае, тое я зраблю.

— Так, хлопча. А ён не вельмі сварыцца?

— Ні разу яшчэ не сварыўся.

— А ты, хлопча, слухай яго. Ён, мабыць, не такі благі, як пра яго людзі гавораць. Людзі нагавораць!

Іван адчуваў і давер да гэтага чалавека, і адначасова баяўся яго. Можа ён знарок выпытвае, а потым раскажа Андрэю.

— А я, дзядзька, людзей не слухаю.

Пакуль яны гаварылі, Якаў Шэмет быў ўжо ў Малінаўцы. Ён спыніўся каля Халуставай брамы і пастукаў. Ніхто яму не адказаў. Затое на двары залілося брэхам з паўдзесятка сабак. Якіх тут не было галасоў! І залівістыя, і грубыя з падвываннем, і сакатлівыя, але ўсе злыя і галодныя. «Ды ў яго цэлая гайня! — падумаў Якаў, адчыняючы брамку.— Яшчэ парвуць, каб яны падохлі». Але сабакі ўсе былі на ланцугах, і Якаў смела ўвайшоў у двор. Тут ён нос у нос сутыкнуўся з самім Яўхімам Халустам.

— Ліха матары тваёй! Чаго табе трэба? Чаго ты лезеш у мой двор? Што ты хочаш украсці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x