Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Сіма, – сказала Гражына.

Будрыс не на жарт перапалохаўся.

– Во-ой... Любенькая, а ну хутчэй адбірайце яе ды кідайце ў ваду!

– Нашто? Гэта своеасаблівая сіма. Яе тут "пяструшкай" завуць. Па невядомых нейкіх прычынах частка самцоў сімы ў мора, як выведзецца, не ідзе... Унь сапраўдная сіма пайшла. У ёй сантыметраў восемдзесят. А гэтая, у рацэ, так ліліпутам і застаецца. Бачыце, дваццаць, не болей. Малокі ў некаторых пяструшак бываюць, але яны, калі і ідуць за сапраўднай сімой, дык не дзеля таго, каб удзельнічаць у размнажэнні. Ідуць, каб высачыць і пажэрці ікру. Свайму ж віду шкодзіць, гадасць такая! Так што лавіце.

Вечарэла. Ціхія, загарэлыя, стаялі вакол горы. Раскашавалі. Булькацела вада. Самцы стронгі, засынаючы, чарнелі, як кепскае срэбра. I дзяўчына сядзела ля вады побач з Амурам і глядзела ў плынь.

Простая, мілая, неаддзельная ад усяго гэтага. Сама як захад, сама як лістота, сама як добрае паветра, якое не заўважаеш, але без якога немагчыма жыць...

– Даўно хацеў спытаць, што гэта за вярба на каменнях? Унь, стройная, бы эўкаліпт...

– Чазенія, – сказала яна. – Адно з улюбёных маіх дрэў. Яна – рэлікт: дайшла з даледавіковага перыяду.

У яе словах гучала нешта такое, што прымусіла яго да асаблівай увагі.

– Чаму – "адно з улюбёных"?

– Таму, што гэтае дрэва цяжка жыве. I мала жыве. Год восемдзесят. Укарэніцца на галькавых косах, на градах. Там, дзе нішто не можа расці. Першай з'яўляецца на новых наносах, нават на скамянелай лаве ля ручаёў. Дрэва-піянер. I вось расце, разбурае лаву, невядома адкуль смокча сокі, угнойвае лісцямі мёртвую глебу. А пасля, калі ўгноіць яе і сабой, на тое месца прыходзяць дрэвы іншых парод. Добрае дрэва!

"Чазенія..." – з пяшчотай і чамусьці з трывогай падумаў ён.

Цішыня. Захад. Рэчка. Жанчына ў зарасцях чазеній на беразе. Сама тоненькая, сама стройная, як чазенія.

– Хораша мне, – раптам сказаў ён.

– Вам рэдка бывае хораша?

– Вельмі. Але тут мне так добра, як ніколі ў жыцці. Ціха. Зусім бязлюдна. Быццам свету і людзям яшчэ толькі трэба нарадзіцца. Быццам тысячагоддзі да Хірасімы. Быццам яе ніколі не будзе.

– А я? – спытала яна.

– А вы хіба чалавек? Вы проста першая чазенія. Высокая чазенія. Страйнюткая чазенія. Чазенія, якая памагае ўсім. А раз усім, то і мне.

Уважліва, залатымі ад захаду вачыма глядзела яна на яго.

– Слухайце, Будрыс. Я ведаю вас даўным-даўно. Пасля гэтых слоў мне ўвогуле здаецца, што вы вядомы мне з пачатку дзён. Але хто вы? Хто вы, Будрыс? Чаму вам кепска? Кепска таму, што вы – гэта вы? Хто?

– Так, – сказаў ён. – Лічыльная машына. Можа, трохі болей, чым лічыльная машына. Так кажуць. Вы прабачыце, калі я замест прамога адказу раскажу вам прытчу?

– Ну.

– Недзе на пачатку нашага стагоддзя ў вялікім горадзе на Беларусі была выстаўка. Гаспадарчая. Розныя там дасягненні. Яна ж і кірмаш. Сала таўшчынёй з рыдлёўку, шырэй маёй чвэрці...

– Цяжка ўявіць, – сказала яна.

– Ну, жыта, жарабцы на ланцугах распятыя, муштукі грызуць. I прыходзіць на гэтую выстаўку мой дзед. Цесля быў, можа, лепшы сярод тагачасных. Ну і, ясна, скрыні рабіў, калёсы, усё такое. Прыходзіць – і адразу да дырэкцыі. У каліце – вугалькі, пад пахай – яловая дошка. "Ну, а ты чаго?" – пытаецца дырэкцыя. А той ім паважна: "На выстаўку. Ды месца няма".– "А што прывёз?" – "А вось, – кажа. Паставіў ён дошку, дастаў вугаль.– Глядзіце". I ж-жых! – адным рухам рукі крэсліць акружнасць. I пасля кропку ставіць. Цэнтр. Тыя цыркулем правяраць. Бог ты мой!.. Геаметрычна дакладны круг. I дакладна цэнтр. I вось ён так увесь час і паказваў. Вугал дзяліў на дзве паловы, любы шматкутнік абводзіў акружнасцю. Усю геаметрыю – на вока. Не маючы аб тэарэмах і зялёнага паняцця.

Памаўчаў.

– Вось і ў мяне такое фамільнае няшчасце. Вось так і я. Дзе не могуць ужыць цыркуля, дзе яго яшчэ няма – там клічуць мяне, і я жыва крэслю дакладны круг.

– Здаецца, я разумею,– ціха сказала яна.

Яна, сапраўды, разумела. Севярын упэўніўся ў гэтым, глянуўшы ў яе вочы.

– Я не магла б. Нізавошта. Бачыце, тут свет, і святло, і прыгажосць. Ходзяць звяры, лётаюць птушкі, растуць чазеніі... I нават леапард, што гойсае вакол, не псуе карціны. Бо гэта свята і пір жыцця. I нараджэнне і смерць ягоныя. Натуральная, нікім не прыдуманая смерць. Прыдумаць наканаванне – што можа быць страшнейшае?! Не холадна вам там?

– Холадна.

– Я разумею. Вы страшэнна моцны. I вы зусім, зусім без абароны. Без брані перад гэтым светам. Нічога не варта вас забіць. А мо і ўжо забілі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x