Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Там! — ціха сказаў ён і паказаў рукою на прагаліну ў лесе.

Пан Крулеўскі запыніў галаву калоны і падаў знак падцягнуць войска. Афіцэры сабраліся вакол свайго начальніка і чакалі распараджэнняў. Пан Крулеўскі пачаў аддаваць загады ротным камандзірам. I раптам густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга перарваў дачу гэтых загадаў. Некалькі дзесяткаў салдат упала. Град куль са змяіным піскам завыў над галовамі афіцэраў, вырваўшы з іх групы трох чалавек адразу, і стукнуўся ў галіны і камлі дрэваў. Салдаты рынуліся, хто ўрассыпную, хто збіраючыся ў кучы, а хто без каманды кладучыся на зямлю ці хаваючыся за дрэва. Узвод і роты перамяшаліся. Тры салдаты, вартаваўшыя правадніка, кінуліся таксама наўцёкі.

У гэтай мітусні пераадзеты ў жабрака партызан Марка Балук шчасліва далучыўся да сваіх байцоў.

Пан Крулеўскі кідаўся сюды і туды, угнуўшы галаву, штось крычаў, але ніхто яго не слухаў.

Адзін толькі паручык Жыгалкоўскі не згубіў галавы. Ён кінуўся да свайго ўзвода, падаючы каманду лажыцца і рассыпацца ў баявы ланцуг. Але ў гэты ж момант меткая партызанская куля яго самога палажыла на дол, і ўзвод яго быў захоплен агульным патокам сумятні і панікі. Пад несупынным агнём, у мітусні і бязладдзі займалі палякі пазіцыі, але іх выбівалі невядомыя ворагі, не давалі ім часу замацавацца. Толькі ў адным месцы запынілася група салдат з двума афіцэрамі, паставілі кулямёты і адкрылі бурны агонь, секучы кулямі камлі старога лесу, стрымліваючы партызанскі напор.

— Забраць кулямёты! За мною! — крыкнуў Мартын Рыль. Сам уперадзе, а за ім чалавек трыццаць партызан рынуліся на кулямёты. Крокаў дваццаць аддзялялі Мартына Рыля ад жаданай мэты. Польскі афіцэр, сам страляўшы з кулямёта, страляў да апошняй мінуты. Тры кулі ўрэзаліся ў шырокія Мартынавы грудзі. У гарачцы атакі абмінулі яго партызаны, пакідаючы за сабой сцятых кулялеётам таварышаў. Дабеглі, штыхамі і прыкладамі перабілі кулямётную каманду і зацятага афіцэра-кулямётчыка.

З другога боку партызанская лавіна кінулася на фланг палякаў. Не вытрымалі палякі, кінуліся бегчы, але дарогу ім перагарадзіла дрыгвяністае балота. Некалькі салдат з гарачкі і страху скочылі ў балота і праваліліся ў багну з галовамі. А партызаны гусцей і цясней зажымалі свій грозны круг. Пакідалі салдаты стрэльбы, пападымалі рукі. Бледны і перапалоханы, стаяў пан Крулеўскі адзін збоку, не палажыўшы зброі і не падняўшы рук угору.

— Ану, сынкі, выходзьце на пляц! — сказаў польскім салдатам дзед Талаш. Стаяў ён і пазіраў, як горды арол палескіх пушчаў. На грудзях яго блішчалі стужкі патронаў, апяразваючы крутыя дзедавы грудзі двума шырокімі паясамі. У адной руцэ трымаў ён "настаяшчую" ваенную стрэльбу, апёршы яе прыкладам на імшысты дол. Побач з ім таксама з патроннай стужкаю цераз плячо стаяў яго меншы сын Панас і ўсе партызанскія камандзіры. Не было толькі сярод іх Мартына Рыля.

— А ты, пан, што ж не складзеш зброі? Ці ваяваць яшчэ хочаш? — запытаў дзед Талаш пана Крулеўскага. Той моўчкі зняў шаблю і рэвальвер і аддаў іх партызанам.

— Ну, чый жа ты цяпер падданы? — прыгадаў яму дзед Талаш тое ж пытанне, што сам ад яго чуў колісь. Пан Крулеўскі маўчаў.

— Вядзіце іх туды, — вялікім пальцам левай рукі паказаў у лес стары атаман. — I яго вядзіце! — кіўнуў ён на пана Крулеўскага.

Пана Крулеўскага вялі асобна ад салдат. З афіцэраў адзін толькі ён і застаўся: усе яны палі ў часе бою. На маленькай гарбінцы зямлі, шырока раскінуўшы нерухомыя рукі, ляжаў грамозны чалавек. Смерць налучыла яго тады, калі з невялікай западзінкі выбягаў ён на гэты гарбок зямлі. На левай руцэ яго, ніжэй локця, ляжаў неразлучны яго спадарожнік, загранічны карабін. Бледны твар забітага героя-партызана, абернуты к небу, слепа глядзеўшаму на зямлю скрозь густыя макушы старога лесу, быў урачыста спакойны. Суровыя складкі на лбе разгладзіліся, і строгі былі яго самкнёныя губы і выгнутыя чорнымі дужкамі вусы на іх.

Нежывою групаю трохі далей ляжалі забітыя партызаны.

Дзед Талаш акінуў іх смутнымі старымі вачыма. Ён спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву. Ні на кога не гледзячы, гаварыў дзед Талаш словы развітання над трупам свайго друга і забітых таварышаў.

— Не падымецеся болей, мае саколікі, на голас ваяцкай трубы! Мартыне, мой голубе! Вырваўся ты з панскай няволі, і гэты карабін, што лёг на тваю нежывую руку, здабыў ты, баронячы сваю волю. Расплюшч жа, мой голубе, вочы ды зірні: вунь ён, вораг наш, стаіць, апусціўшы вочы. Не ўдалося яму забраць нас жывымі… Спачывайце ж, сокалы мае родныя, і не турбуйцеся: не загіне наша справа, — мы будзем вартаваць яе пільна і дзяцей вашых мы не пакінем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x