Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У нас тут не бальшавіцкі мітынг, — спыніў Нявіднага следчы. — Занадта многа тваіх хаўруснікаў. Нас цікавяць якраз тыя, якіх ты ведаеш асабіста, удзельнікі тваёй злачыннай дзейнасці.

— Скажу проста і катэгарычна: я іх не выдам і не назаву.

Следчы бліснуў вачыма.

— У нас, апроч слоўнай мовы, ёсць мова іншых спосабаў.

— Я чуў і ведаю вашу мову "іншых спосабаў".

Тады следчы сказаў:

— А ты ўсё ж падумай. Даём табе дзесяць мінут на разважанне.

Нявіднага вывелі ў калідор.

Праз дзесяць мінут яго зноў прывялі на допыт. На запытанне следчага аб выніках разважання суровы, спакойны і зацяты невысокі хударлявы чалавек, сейбіт буры і змагання, сказаў:

— Прыступайце да вашай мовы "іншых спосабаў", болей нічога вам не скажу.

I Нявідны стрымаў сваё слова. Ён маўчаў, калі яго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі; маўчаў, калі ўшчэмлівалі яго рукі між дошак, спецыяльна прыстасаваных, рвалі яго цела, расцягвалі жылы і косці.

Ён абярнуўся ў нежывога, страціўшага чуласць і прытомнасць чалавека. Яго адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатаў сціснутымі зубамі, але не сказаў ніводнага членападзельнага слова.

Яго каты, здаравенныя, адкормленыя людзі, утраціўшыя чалавечы воблік, адчувалі сябе пабітымі сабакамі.

Надосвіці трэцяга дня зняволеныя ахвяры старога царскага астрога чулі шум у рагавой камеры.

Дзесяткі бледных людскіх ценяў прыніклі да акутых жалезам акон астрога, пазіралі на цёмную групу чалавечых сілуэтаў, выводзіўшых за вароты астрога невысокага хударлявага чалавека на апошні зтап яго галгофы.

Невысокі хударлявы чалавек заўважыў бледныя цені ў вокнах астрога. Ён знайшоў у сабе сілы громка сказаць ім:

— Прашчайце, таварышы! Няхай жывуць Саветы!

XXXVI

Калі часці Чырвонай Арміі перайшлі былі Прыпяць і падыходзілі ўжо да вёсак Прымакі — Вепры, Васіль Бусыга і яго прыяцелі перажывалі трывожныя дні. Няўстойлівасць фронту, усё болыпы і шырэйшы маштаб партызанскіх аперацый, іх стыхійны рост — усё гэта змушала войта і яго аднадумнікаў турботна чухаць патыліцу ды падумаць, што нясе ім хаўрусаванне з панамі. А што, калі паны прагараць? У меру хістання самога фронту хістаўся і іх настрой. Уцадніцкія думкі іх праходзілі, калі верх бралі палякі, асабліва настрой іх падняўся тады, калі часці Чырвонай Арміі змушаны былі зноў адысці за Прыпяць і калі прайшла весць, што палякі ўзялі Кіеў. Яшчэ болей павесялелі Бруй і Бірка, калі войт прынёс паведамленне, што супраць партызан дзеда Талаша палякі высылаюць войска, што на чале яго становіцца сам павятовы "камісарж" пан Крулеўскі. Пан Крулеўскі — афіцэр. Ён добра ведае мясцовасць, яго маёнтак таксама свяціў небу ў тую страшную ноч. З гэтага выходзіць, што пан Крулеўскі пастараецца.

Весць аб карным батальёне пана Крулеўскага не мінула вушэй дзеда Талаша і яго ваяк. Партызаны мелі дасканалую інфармацыю аб усім, што чынілася іхнімі ворагамі. Кожны польскі наезд, кожная экзекуцыя, выбіванне харчоў і падаткаў, паяўленне дзе-небудзь у вёсцы польскай паліцыі, польскіх салдат — усё гэта станавілася вядомым партызанам, і яны рэагавалі на ўсё гэта раптоўным паяўленнем там, дзе іх не чакалі.

У глухім лесе, адгароджаным непрыступнымі балотамі, мелі нараду партызанскія атаманы і іх выдатнейшыя памочнікі. Гаварыў дзед Талаш партызанскаму войску:

— Таварышы грамада! Насоўваецца ліха на нас. Пасылаюць польскія генералы на нас войска; цэлы батальён, а за камандзіра паставілі пана Крулеўскага. Сказалі яму — што хочаш, а войска іхняе знішч усё да аднаго чалавека. А іхняга атамана, старога Талаша, і хто іншыя камандзіры, прывядзі жывымі. Вось, таварышы грамада, з чым ідзе да нас пан Крулеўскі. У яго бацькі я пасвіў гавяду, а сынок хоча, каб я на старасць папасвіў панскія вошы ў астрозе, а потым паздзекавацца з мяне і іншых нашых камандзіраў і ўжо тады пазабіваць нас.

— А скулу ім у бок! — вырваўся з партызанскай грамады голас, поўны злосці і абурэння.

— То як жа будзе, таварышы грамада? — дзед Талаш хоча ведаць настрой свайго войска.

– Іх саміх перабіць, як шалёных сабак!

— А пана Крулеўскага на асіне павесіць! — загула партызанская грамада.

— Дык будзем ваяваць з імі?

— Ваяваць, біцца да апошняга чалавека.

— Добра, добра, хлопчыкі! Дзякую вам, таварышы грамада! Дык будзем ваяваць. У нас ужо ёсць свае думкі, як ваяваць. Але тут я вам не скажу пра іх. I хвоя можа мець вушы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x