Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Надалохалі мяне.

— Хто напалохаў?

— Не ведаю: можа, людзі, а можа, чэрці.

Яго павялі да пана Крулеўскага.

— Сконт ты ест? — запытаў пан Крулеўскі.

— Га? — не зразумеў пытання дзед.

— Адкуль ты?

— З лесу, адкуль жа я? — спакойна адказаў дзед і плюнуў некалькі разоў. Ён апусціў уніз галаву і, відаць, нешта сам сабе думаў.

— А ты ж казаў, што ідзеш з Петрыкава?

— Ну але, з Петрыкава, — матнуў галавою дзед.

— А цяпер ты кажаш, што ідзеш з лесу.

— Ну і з лесу.

— А хто напалохаў цябе?

— Напалохалі, ой напалохалі! — ажывіўся дзед і плюнуў разы са два.

— Хто напалохаў?

— Ну хто ж? Яны — чэрці… з дрыгвы павылазілі. А дрыгва там вялікая! Людзі не ходзяць па ёй, бо калі ступіш на яе, дык ужо наверх не выберашся. Не, не выберашся.

— Раскажы нам падрабязна пра іх. Мы ніколі не бачылі чарцей.

— Кінь, панок, пытацца пра іх: сніцца паганыя потым будуць.

Але дзеда ўгаварылі расказаць пра чарцей.

– Іду я, мае мілыя паночкі, — пачаў стары, — аж зірк — выходзіць адзін, ды такі ж страшны, чорны! А на грудзях у яго накрыж цэлыя маністы ладункаў навешаны. З выглядунібытаічалавек. але скульжа тамчалавеку быць? Такая немарач, нетра, глухмень. Неба з-за лесу не відаць, а збоку — балота, ды такое дрыгвяністае, што толькі там і жыць ім. Страх мяне агарнуў. Стаю, пазіраю. А яны як шугнуць з балота ды як зарагочуць, убачыўшы мяне, — скура на мне шорхнула. Кінуўся я ўцякаць, хавацца. А яны за мною. "Стой!" — крычаць. Дагналі мяне, абкружылі. А мне і вочы туман заслаў. "Хто ты такі? Куды ідзеш? Хто падаслаў цябе сюды?" I ўсё напіраюць, чаго я ў іхняе пекла трапіў? Пусцілі мяне… "Ідзі, — кажуць, — ды глядзі, нікому не кажы, што бачыў тут: раскажаш — у багну ўкінем". I толькі як пусцілі мяне, успомніў тады, што я — хрышчоны чалавек. Стаў я хрысціцца ды пацеры шаптаць, бадай іх немач пабрала…

— Лжэш, галгане! — крыкнуў пан Крулеўскі і схапіў старога за бараду. Збітая ў касмыкі дзедава барада засталася ў панскай руцэ.

— Што ж ты скажаш цяпер? — запытаў яго пан Крулеўскі, сунуўшы ў нос безбародаму дзеду касмыкі яловага моху.

Пераадзеты партызан маўчаў.

— Ты прыйшоў шпіёніць? Прызнавайся, лайдак.

— Панок, прызнаюся, — бухнуў у ногі пану Крулеўскаму выкрыты партызан, — мяне паслалі на разведку. Вось я сабе і думаю, дай пайду, але назад не вярнуся, уцяку дамоў і кіну ўсё гэта. Ці ж мы, простыя мужыкі, можам ваяваць з такім войскам, як польскае? А калі дачуліся, што супраць нас ідзе сам палкоўнік пан Крулеўскі, дык на нас напаў страх, і пачало наша войска разбягацца. А рэшта пазашываліся ў такія трушчобы, што хутчэй з голаду паздыхаюць, чым іх знойдуць там.

— А, пся маць! Цяпер толькі розуму дайшлі, — не сунімаўся пан Крулеўскі, але ён значна памякчэў, калі пачуў такую атэстацыю польскаму войску, калі яго назвалі палкоўнікам, — ён быў у чыне капітана.

— А для чаго ж ты ў жабрака пераапрануўся?

— Паночак, думаў, што жабрака не запыняць: жабракоў шмат ходзіць цяпер.

— Не веру, пся крэў!

— Панок! Праўду кажу! Няхай не пабачу я ні свету, ні дзяцей, калі лгу. Абрыдла мне ўсё гэта.

— А ты пакажаш мне тое месца, дзе хаваюцца вашы разбойнікі?

— Баюся, панок: усё роўна заб'юць мяне, калі даведаюцца. Я лепей раскажу, як зайсці туды.

— Не, ты мусіш паказаць сам гняздо сваё, — не адступаўся пан Крулеўскі, — не пойдзеш, тут жа загадаю расстраляць цябе.

Выкрытага партызана ўзялі пад строгую варту. Як ні адбрыкваўся ён, але змушаны быў паказваць месца прыпынку партызан.

У сувязі з гэтым пан Крулеўскі злажыў новы план. Дзвюм ротам аддаў загад заняць усе праходы, а сам з галоўнымі сіламі рушыў к дрыгвяністаму балоту, дзе туліліся партызаны. Пасоўваліся даволі марудна. Узяты пад стражу партызан сумленна паказваў дарогу. Не давяраючы яму, пан Крулеўскі пасылаў на разведку месца і дарог.

Прайшоўшы вёрст пяць, разведка данесла, што ў лесе знойдзена свежае вогнішча і вытаптана месца вакол яго. Каля вогнішча былі знойдзены і рэшткі партызанскай папаскі: скарынкі хлеба, лупіны ад бульбы. Пан Крулеўскі сам агледзеў яго. Праваднік пацвердзіў, што гэта партызанскае вогнішча, і нават паведаміў, што непадалёку ёсць яшчэ некалькі вогнішчаў. Усе яго паведамленні пацвярджаліся. Рух войск яшчэ болей замарудзіўся, і праваднік сказаў, што месца партызанскага схову ўжо недалёка.

А лес глушэў болей і болей. Часцей пападаліся забалочаныя нізіны, заваленыя вываратамі і гнілымі калодамі. Сам пан Крулеўскі, афіцэры і салдаты заметна хваляваліся. У такім напружаным стане прайшлі яшчэ з паўгадзіны. Нарэшце праваднік падаў знак спыніцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x