Іван Мележ - Людзі на балоце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Людзі на балоце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі на балоце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі на балоце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — першая частка «Палескай хронікі» — адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Людзі на балоце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі на балоце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"От і ўсё", — як бы прарываючыся праз туман, думала яна з такою тугою, нібы настаў канец свету. "Усё, усё, усё", — гаварылі, паўтаралі ёй бясконца ходзікі на сцяне. "Што — усё?" — губляла, намагалася яна зноў злавіць сэнс гэтага "ўсё" і часта не магла знайсці, вярнуць хоць якую яснасць галаве, якая поўнілася непадатным, нядобрым туманам.

"Усё адно. Рано ці позно… Ніхто не мінае… Прывыкну як-небудзь… Усе прывыкаюць, і я — таксамо…" — прадзіраліся часам у галаве важкія, цягучыя думкі, потым зноў усё прападала ў тумане і атупеласці.

На двары то адзін, то другі, то абодва разам звінелі ланцугамі, брахалі, вылі сабакі. Адзін — басавіта, паважна, другі — па-дзіцячы пісклява, але вельмі злосна, аж захліпваўся. Начныя старажы не спалі, пільнавалі Глушакова дабро, іх брэх сплятаўся з храпеннем побач, з храпеннем за сцяной, з мерным чыканнем ходзікаў — гукамі, якія ўвесь час напаміналі, што яна ў чужым доме, у чужым жыцці.

"Прывыкну, прывыкну… Усе прывыкаюць, і я — як усе…"

На трэці дзень, калі вясельны тлум сціх, свякруха разбудзіла яе яшчэ на досвітку і сказала:

— Ну от, пагасцявалі, пагулялі. Хопіць вылежвацца. Трэба свіней карміць!

Ганна слова не сказала, усхапілася, стала хутка адзявацца.

У канцы гэтага тыдня куранёўцы і алешнікаўцы, якія рабілі грэблю, нарэшце сышліся. Грэбля была скончана. Роўная, шэрая, а там, дзе толькі што кончылі, жоўтая ад свежага пясочку, ішла яна між багны, між згалелага хмызняку ад нізкага куранёўскага берага да шырокага адхону перад Алешнікамі, як добры знак чалавечай моцы. Яна ўжо нідзе не перапынялася рудой балотнай тванню, твань мокла толькі па баках — адступіла перад грэбляю, перад чалавечым жаданнем.

Дзядзькі з абедзвюх вёсак, сышоўшыся, задаволена пакурылі, пагаманілі, разышліся кожны сваёй дарогай. Праз дзень, у нядзелю, на адхоне перад Алешнікамі сабраліся на мітынг. Народу сплылося столькі, колькі не заўсёды было і на юравіцкім пляцы ў кірмашовыя дні. Былі не толькі з Куранёў і Алешнікаў, але нямала і з Глінішчаў, і з Мокуці, і з іншых сёл. З Юравіч на тачанцы прыехалі на свята Апейка і двое рабочых.

Сярод натоўпу там і тут чырванелі весела сцягі. Ігралі два гармонікі, басавіта грымеў вялікі бубен. Людзі гаманілі, спявалі, жартавалі — людзям было весела. У гэтым натоўпе, можа, аднаго Васіля тачыла туга; разварушаны агульнай весялосцю, як сам не свой снаваў ён між людзей, мімаволі чакаючы ўбачыць Ганну. Дзіўнае чуў пры гэтым — і нібы хацеў пабачыць, і не хацеў, злаваў, баяўся. Ведаў, што ўсё з ёй кончана яму, а душа ўсё трывожылася, як бы спадзявалася яшчэ на штосьці.

Замест Ганны ўбачыў Яўхіма. Лепш бы не прыходзіў сюды Васіль. Сэрца заныла балюча, як убачыў Карча: стаяў Яўхім з Ларывонам вясёлы, рагатаў, увесь аж свяціўся шчасцем. Нават лакаваны чорны казырок, ссунуты набок, шчасліва зіхацеў. У такім настроі Васіль мала чуў, што гаварыў Дубадзел, які першы ўзлез на прывезеныя калёсы, што былі замест трыбуны. Стаў слухаць толькі тады, як з калёс загаварыў Апейка:

— Дзядзькі і цёткі, хлопцы і дзеўкі! Дарагія нашы таварышы! Мы ўсе сягоння сабраліся тут, каля грэблі, як на свята… І праўда — хіба ж не свята: от ляжыць яна, роўная, сухая, новая грэбля — у дождж, у слату, зімой і ўвесну — едзьце па ёй калёсамі, ідзіце пешкі… Ідзіце — не будзеце не толькі што тануць па пояс, а і ног не замочыце… Не толькі мужчына, дзіця можа прайсці балота цяпер любой парою!.. Можна хадзіць у школу, можна ездзіць на кірмаш, можна ў госці — адзін к аднаму, абы зажадалася!.. Вялікая радасць — грэбля! І ўсе мы, уся воласць, радуемся з вамі і віншуем вас! — Апейка перачакаў гул задавальнення. — Грэбля гэтая звязвае Курані, якія па паўгода, можна сказаць, былі адрэзаны ад другіх сёл, з Алешнікамі, з Юравічамі, са ўсім светам. Цяпер Курані будуць заўсёды, як бы сказаць, у агульнай нашай сям'і… Але і для Алешнікаў грэбля таксама не абы-што. Я не кажу, што цяпер дарога ў лес, на сенажаці стала ім бліжэйшая!.. — Людзі, алешнікаўцы, зноў загаманілі з ухвалай. — Грэбля гэтая звязвае разам сёлы, лясы, сенажаці. Звязвае людзей з людзьмі!.. Па такіх грэблях пойдзе ў нашы балоты, у нашу цемру святло, новае жыццё! Культура і дастатак!.. Кніжкі, кіно і трактары!..

Рабочы, што гаварыў за Апейкам, сказаў толькі некалькі слоў, потым разгарнуў чырвоны сцяг, на якім былі намаляваны з аднаго краю — жоўтае поле і жоўты трактар, а з другога — жоўтая труба з дымам. Між трубы і поля былі ў моцным поціску дзве рукі. Рабочы перадаў сцяг Дубадзелу, па знаку якога гармонікі каля калёс пад важкае буханне бубна зайгралі "Інтэрнацыянал".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі на балоце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі на балоце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Завеі, снежань
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Людзі на балоце»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі на балоце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x