Іван Мележ - Людзі на балоце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Людзі на балоце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі на балоце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі на балоце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — першая частка «Палескай хронікі» — адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Людзі на балоце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі на балоце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выходзь, свякрухо губата, —

Прыехала нявестка багата!..

Свякруха і свёкар, якія ўжо стаялі на ганку, добра відныя ў святле, што падала з хаты, запелі наперабой:

— Заходзьце… Заходзьце… Нявестачко мая… Людзі ўсе добрыя… Пад нашу страху… Заходзьце…

Глушачыха ўгледзелася ў Ганну, па-мацярынску пацалавала. Тады п'яная, расчуленая мачыха прыліпла да гаспадыні:

— Ой, сваццечко бо мая! Рыбачко ты мая!..

Ледзь Ганна, акружаная гоманам і тлумам, ступіла ў цяперашнюю сваю дамоўку, вінаватасць перад Васілём адразу прапала. Ганна раптам пачула сябе дзіўна няўпэўненай, нясмелай, ішла з асцярогай, паглядвала неспакойна, быццам баялася непрыемнай нечаканасці. Здавалася, нібы ступіла на кладку, якую невядома як прайсці…

Тут усё было такое непадобнае на яе родны кут: і роўная, ганарлівая печ, і далікатныя, з хітра выразанымі спінкамі, пафарбаваныя канапы, і пільныя багі, і халодная карціна за шклом з зялёнымі гарамі і жоўтымі цэрквамі, і дзіўны пах, цеплаваты, душны, што прабіваўся нават праз пах смажэння. Яна ўжо бачыла гэты пакой некалькі разоў: прыходзіла наймацца рабіць, прыносіла мяшок з-пад пазычанага жыта — і кожны раз чула яна цеплаваты пах гэты, кожны раз брала яе тут нясмеласць, гняло неяк і хацелася хутчэй выбрацца на вуліцу, на волю. Можа, у гэтым вінаваты былі толькі непрыемныя згадкі, але і цяпер, хоць яна ўступала гаспадыняй, нясмеласць, даўкасць зноў дзіўна агарнулі яе.

Ганна заўважыла, што і другія "з яе рукі", хто ўваходзіў у хату, таксама прыціхалі, хутка хрысціліся на абразы.

— Заходзьце, заходзьце, людзі добрыя, — жвава тупаў, трос сухою галоўкай Глушак. — Світы от тут павесіць можно, на кручкі. Ці от на лаўку кладзіце…

— Каля печкі на палаці можно, — памагала Глушачыха. — Кладзіце, кладзіце…

— І не тапчыцеся, як у гасцях. Туды бо к сталам адразу… Заходзьце, садзіцеся… Усё даўно гатово ўжэ… Ідзіце…

— Аге, заходзьце і садзіцеся. Дзе каму лепей, спадобней…

Але людзі не ішлі, тапталіся каля дзвярэй, каля сцяны, як бы чакалі яшчэ нейкай каманды ці прыкладу якой-небудзь адважнай галавы.

— Садзіцеся, пакуль просяць, — выступіў раптам не заўважаны спачатку ў агульным тлуме Дубадзел, што стаяў каля акна на вуліцу. Ён стаяў, раскарачыўшы цыркулем тонкія ногі, дробны, гарбаносы, у вайсковай гімнасцёрцы, акінуў мутнымі вачыма гасцей і, як у прэзідыум, упэўнена пайшоў за стол. Усе моўчкі сачылі за ім: начальства.

— А то, мабуць, гарэлка ўжэ ўсохла, — адразу падтрымаў яго Яўхім. — Ну, чаго стала, як усё адно ў гасцях, — зарагатаў, штурхнуў ён пад локаць Ганну.

— Праўда ж бо, будзьце ўсе як дома! — запела Глушачыха. — От глядзіце, як Андрэйко, — кіўнула яна на Крываротага.

— Словам, бярыце прыклад з уласці! — кінуў стары Глушак. — Ідзіце бо, сваток і сваццечко, да дзяцей сваіх.

— Авечка да ягнят, а курачка — да куранят, — уставіла Сарока.

Мачыха і Ганнін бацька паслухмяна палезлі за стол, за якім ужо ўладкоўваліся ў куце побач з Крываротым Яўхім і Ганна. Правёўшы іх крыху нібы пад вартай, пасадзіўшы Сароку і Пракопа, стары Глушак вострым каршунячым позіркам глянуў на іншых: людзі ўжо не тапталіся каля дзвярэй, разыходзіліся, разбіраліся па лаўках.

Ганна сядзела на покуце ўсё з той жа нясмеласцю і асцярожлівасцю, якія не ападалі, не адступаліся, сядзела, амаль не варушачыся, нерухомая і прамая, як бы скамянеўшы, глядзела перад сабой. І так жа нерухома ляжалі на каленях яе рукі. Ад няёмкай, лішне прамой, нацятай паставы, ад нерухомасці чулася ёй у целе стома, але яна цярпела, трымалася так, як, вучылі яе, трэба было трымацца ў гасцях. Тут, у чужой хаце, у дзяржаве, дзе цараваў строгі Глушак, неяк асабліва адчувалася непарушная ўлада звычаяў і законаў.

Дзіўна, якія ўсе тут былі ціхія, паважныя, не толькі не крычалі, але амаль што і не гаварылі голасна, перашэптваліся ці найбольш маўчалі. Адзін Дубадзел трымаўся вольна — адваліўшыся на спінку канапы, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, аглядваў Ганну такім позіркам, што ёй было няёмка. Яна была рада, калі ён адвярнуўся, паблукаў вачыма па гасцях.

— А ты, Глушак, не промах!.. — прамовіў Дубадзел, не пазіраючы на Яўхіма. — Дзеўка — з перцам!

— Хто? Мая?.. З перцам — угадаў! — Ганна пачула Яўхімаў смех. — Вока ў цябе — з аднаго пагляду заўважыў!..

— Угледзеў! Як зірну, навылёт бачу — што да чаго!..

Гаворка на гэтым перарвалася, бо падышоў Яўхімаў бацька з пляшкаю, стаў наліваць гарэлку маладым. Пасля Ганны Глушак намерыўся напоўніць шклянку Дубадзелу, але той узяў за пляшку, паглядзеў на фабрычную наклейку, паморшчыўся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі на балоце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі на балоце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Завеі, снежань
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Людзі на балоце»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі на балоце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x