Іван Мележ - Людзі на балоце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Людзі на балоце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі на балоце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі на балоце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — першая частка «Палескай хронікі» — адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Людзі на балоце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі на балоце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты што мне, бацько, етую гарадскую? Як усё адно анцілігенту — упаўнаважанаму якому… — Ён чуў, што ўсе сочаць за ім, і ўжо гаварыў нібы не аднаму Глушаку: — Ты мне — свойскай, куранёўскага вырабу! Простай мне — як усяму народу!..

Дубадзел павёў вачыма па людзях, як бы чакаў адабрэння. За сталамі шумелі прыхільна:

— Нашай яму! "Кустоўкі" куранёўскай!

— Свой чалавек! Па-простаму!..

Дубадзел улучыў момант, калі шум заціх, крыкнуў асцярожнаму Глушаку, які стаяў, вагаўся:

— Не бойся! Шабету не перакажу!

Грымнуў рогат. Яўхім сказаў са смехам:

— Дайце, тато! Не бойцеся! Чулі ж — кажа, што не перадасць у міліцыю!

5

Яшчэ да таго як Глушак управіўся наліць усім, Дубадзел падняўся, абцягнуў гімнасцёрку пад поясам, важна пакашляў у кулак. Яўхім крыкнуў:

— Ціхо! Улада хоча гаварыць!

Хоць адразу стала ціха, Дубадзел не спяшаўся гаварыць.

— Грамадзяне жыхары сяла Курані! — заявіў ён, вытрымаўшы належную паўзу. — На даным етапе, калі мы сабраліся тут у дзядзькі Глушака і сядзім за сталом, а таксамо тут сядзяць маладыя, каторыя ўступаюць тым самым у сумесную жызнь, — Яўхім Глушак і яго нявеста, а цяпер ужэ, можно сказаць, яго законная жонка, — хоць яны і вянчаліся ў царкве, а не рэгістрыруваліся ў сельсавеце, як ето раяць савецкая ўлада і бальшавіцкая парція ўсім свядомым алементам… На даным етапе савецкая ўлада і парція прызывае ўсіх сялян, каторыя сваім мазалём робяць на зямлі, арганізоўвацца ў кааперацівы, а таксамо, каторыя могуць, і ў камуну — кеб, значыць, абагульніць усё разам: і землю, і коней, і курэй, і ўсё іншае, як у Вадавічах. А тых, хто шчэ не ўступіў і чэсно робіць на сваёй зямлі сам, савецкая ўласць і парція прызывае так рабіць і далей і сплачуваць точно ў тэрмін падатак, не чакаць, як каторыя, напамінання і пены…

Выказаўшы гэту сваю дэкларацыю, якую госці слухалі хто з пачцівай, а хто з цярплівай увагай, Дубадзел момант перадыхнуў і вярнуўся зноў да маладых:

— А таму ад імя Алешніцкага сельсавета Юравіцкай воласці жадаю нашым маладым — Глушаку Яўхіму і яго нявесце, а цяпер жонцы Глушак Ганне, кеб булі здаровыя і жылі дружно і ў дастатку, як належыць па савецкаму закону! — Ён хацеў яшчэ штосьці сказаць, але думка, мусіць, не далася, і ён раптам крыкнуў: — Адным словам — горко!

За сталамі ахвотна закрычалі ўслед за ім, і Ганна зварухнулася, паслухмяна ўстала.

— Кеб жылося і кеб вялося! — не прамінула ўставіць Сарока.

Старому Глушаку і прамова, у якой былі непрыемныя, асабліва ў такі дзень, напамінкі пра падатак ды камуну, і тое, што чужы чалавек улез, паламаў законны парадак за сталом, адпіхнуў яго, гаспадара, убок, не спадабалася, але ён прымусіў сябе змаўчаць і нават выглядам не паказаць нездавальнення. Хай чорт яго чапае, Крываротага гэтага: які ён ні ёсць, а ўлада.

Разважыўшы, Глушак нават падышоў да кутка, дзе сядзеў Дубадзел, пахваліў:

— Разумны ты чалавек, Андрэйко! Як сказаў, аж заслухацца можно. Калінін чысто!

— Калінін далёко, а ён — блізко, наш! — адгукнулася Сарока, цягнучыся чаркай да Дубадзела.

— Калінін хоць далёко, ды — галава! Над усім народам — галава! Усесаюзны стараста!

— І ты, Андрэйко, галава!

— Усім галавам галава!

Дубадзел не стаў спрачацца: мутным, важным позіркам прайшоў па тварах гасцей, запыніўся на Ганне. Глушак падліў яму ў шклянку і сказаў да ўсіх:

— Тут сядзіць у гасцях наша савецкая ўлада. Андрэйко, таварыш Дубадзел — наш алешніцкі Калінін… Дак кеб ён буў жывы і здаровы!

Глушак ужо ўзяў да губ шклянку, ужо госці зашумелі: "Кеб буў жывы і здаровы!" — калі Дубадзел ускочыў, крыкнуў:

— Няхай жыве змычка горада з сялом!

Пад гул і крыкі адабрэння ён уліў у сябе поўную шклянку самагонкі, паставіў шклянку дагары, нібы паказваючы, як трэба піць за такую вялікую справу, — да кропелькі. Дубадзел не паморшчыўся, не адразу стаў закусваць, павёў на Ганну задаволеным, ганарлівым позіркам.

Ён быў нецвярозы, яшчэ заходзячы за стол, а цяпер, бачыла Ганна, хмель разбіраў яго больш і больш, і яго п'яныя позіркі выклікалі ў яе гідоту. Ёй і так было тут не вольна, не лёгка, а гэтыя позіркі дадавалі ёй няёмкасці. Добра яшчэ было, што хоць сядзеў ён не побач, за Яўхімам…

Але неўзабаве Дубадзел з п'янай адкрытасцю сказаў Яўхіму, каб Ганна села між іх.

— Не аднаму табе сядзець з ёй!..

— А мне што? Няхай і каля цябе пасядзіць! — Яўхім зарагатаў. — Я не раўнівы! — Ён загадаў Ганне: — Перасядзь сюды!

Ганна не адразу паслухалася. Думала спачатку, што не будзе прымушаць, зменіць усё на жарт, але ён маўчаў, і ў маўчанні яго чулася ўпартасць, злосць на яе непаслушэнства. Ён не збіраўся мяняць загад, чакаў, і яна перасела. Што ж, не свая хата, не вольная воля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі на балоце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі на балоце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Завеі, снежань
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Людзі на балоце»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі на балоце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x