Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Скромніца, работніца, так хораша спявала за святочным сталом, а потым — знікла трагічна, сама пажадаўшы гэтага, знікла — як патушаны агонь.

А я — праз дзевяць год, богведама дзе, на Палессі, вяртаючыся ў горад з далёкай пасекі ў рэдкіх бярозках і клёнах, — я ўспамінаю яе, як жывую, за тым сямейным сталом, з тою вясёлаю песняй…

Што, мала было на свеце агню? Мала ёсць яго? Мала будзе?

Тут, з чалавекам, — не проста агонь. Больш чагосьці. Больш непаўторнага.

* * *

Пачынаю ўжо лічыць свае гады, нібы рублі пад канец камандзіроўкі…

Няўжо ў народным, старэчым «ужо і дахаты трэба збірацца» ёсць нешта ад рэлігіі?

Ці гэта проста вялікая, сапраўдная мудрасць — ад зямлі, ад працы, ад жыцця, — мудрасць, якая яшчэ не мае імя, але вышэй за якую няма нічога?

«Дахаты» — зліцца з прыродай, стаць часткай яе, пабыўшы трохі ў шчасці і ў горычы свядомага існавання.

* * *

Людзі цяжкай працы, якія жывуць у прыродзе, гавораць не толькі «хочацца жыць», але ж і «трэба жыць».

Не плач, не гаруй па сваім, па сваёй, каго ты страціў ці страціла, — табе трэба жыць.

Ёсць і ў мяне такое адчуванне. Відаць, недарма я пражыў у прыродзе, у цяжкай фізічнай працы маленства і маладосць. Адтуль яны, гэтыя думкі. Хоць і шмат у мяне, як Прышвін кажа, было адхіленняў ад правільных чалавечых паводзін.

Падумаў гэта, гледзячы на сыта-зялёны, паліты адвячоркавым сонцам агарод, на яблыні, мужнага ўзросту каштан каля хаты, а за гародам-садам — на сцяну лісцянога лесу.

Мы сюды з сябрам прыехалі ў хату ягоных бацькоў, пасля вялікай, нялёгкай у спёку дарогі нам тут добра адчуць халадок, цішыню, апусціцца ў самога сябе, супакоіцца.

Свеце родны! Маіх ужо многіх няма, а мне яшчэ ўсё трэба жыць, трэба рабіць сваё.

* * *

Задрамаў у крэсле, прачнуўся і — не ўпершыню — падумаў:

«Няўжо ўсё гэта — я? Гэтыя рукі, ногі, твар? Гэтыя думкі пра самога сябе?..»

Як быццам ёсць яшчэ нейкі іншы я, які вось можа назіраць мяне такога, як я ёсць, збоку…

* * *

Зусім не хістаюцца толькі слупы, асабліва — глыбока ўкапаныя.

* * *

Такая простая алгебра:

Сябры нашых сяброў — нашы сябры. А ворагі нашых сяброў? У кожным выпадку — не сябры. І так балюча бывае, калі сябры пра гэта не памятаюць.

* * *

Хадзілі па аціхлай ноччу шашы, паміж дзвюх сценак лесу, пад зорным, бязмесячным небам, па мяккім, злёгку рыплівым снезе.

І думалася з даўнім, яшчэ хлапечым захапленнем і з лёгкім сумам позняй сталасці пра веліч сусвету і нашу, маю чалавечую нязначнасць.

Успомнілася бабуля, адна з вялікіх пакутніц, што гарэла — не дагарэла ў вайну, а сёння кажа: «Жыць ужо можна было б, а тут у ямачку трэба».

Шлях і малых і вялікіх. Туга, якой не пазбыцца, якая павінна клікаць або да адчаю, або да таго, каб свае паводзіны звяраць па вечнасці.

Так было ўчора.

А цяпер, хоць і сонца ўзыходзіць, і хвойнік ды голае вецце злёгку сярэбрана заінелі, хоць і ціха яшчэ на той самай шашы, — усё-такі ноч, зорная ноч застаецца больш урачыстай, глыбейшай, чым дзень. Яна далучае да мудрасці, вечнай паэзіі сусвету, а дзень замыкае ў нашай будзённасці.

* * *

Сястры ці брату не скажаш, што каб ведаў, дык узяў бы лепшую ці лепшага. А жонцы ці мужу можна такое сказаць.

І тады вось якраз і дыхне халоднай чужасцю, стане цёмна, балюча… Ды так балюча, як бывае мужу ці жонцы, хоць ёсць і тое, што павінна было б назаўсёды радніць — іхнія дзеці.

* * *

Мой старэнькі, нямоглы дзядзька, чыгуначнік на пенсіі, якому я трохі памагаў, сяк-так пісаў мне калісьці з Адэсы, што як памрэ ды пабачыць Антося, майго бацьку, — усё раскажа яму… Смешна было, сумна, прыемна. А сёння вось успомнілася зноў, праз дваццаць год.

Чаму ж яно жыве ў нас — жаданне пагаварыць з тымі, каго ўжо няма і не будзе, расказаць ім, як мы любілі іх, як гаварылі пра іх пасля з роднымі і сябрамі, як нас усіх яшчэ больш зблізіла гэтая страта?..

Сваёй чаргою і мы ўжо, услед за старэйшымі, набліжаемся да рубяжа. Успамінаю пахаванне брата, найбліжэйшага мне з чатырох, зноў бачу тое прадвясенняе золкае разводдзе, калі адзін наш сябар, самотны ў машыне, за рулём, дабіраўся праз ноч і ранне сваіх чатырохсот кіламетраў, калі другі ўсе клопаты ўзяў на сябе, каб быць у горы зусім побач, калі трэці не змог ад плачу гаварыць над труной… Восем гадоў прайшло, ужо і ў памяці сёе-тое блытаецца, скажам, рэальнасць і паслядоўнасць фактаў, а пачуцці — застаюцца такімі ж…

Вось мне якраз і расказаць бы пра гэта самому брату, а яго — няма. І гаварыць з ім можна цяпер, калі не пад чаркай ды не верачы, як наш старэнькі дзядзька, у «той свет», толькі з думкай пра несмяротнасць нашых блізкіх у нас саміх, у нашых думках, у нашай памяці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x