Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«И, с отвращением читая жизнь мою…»

Характэрна гэта, адзнака нейкая — такая праведнасць, адсутнасць, як гаворыцца, самакапання?

* * *

Сцішнавата часамі, падумаўшы: а як жа я выглядаю збоку, у вачах іншых людзей?..

І сцішнаватасць гэтая заключаецца ў тым, што тут я і сам пачынаю глядзець на сябе — і знешняга, і ўнутранага — збоку. Што я такое? Адкуль? І куды?.. І прозвішча нейкае носіш… Іменна носіш, нібы ўзяўшы яго напракат…

Адчуваў гэта ўжо неаднойчы, а вось схапіць і на паперы замацаваць гэтае адчуванне — не ўдаецца. Прынамсі, цяпер не ўдалося.

* * *

Мой найбліжэйшы памёр. А я, яго другая частка, амаль адно з ім, здзіўлена бачу, што навокал усё — як было, так і ёсць. Як пасля ўсіх тых, што паміралі на нашай з маім другам памяці. Нібыта ён — гэта я; я і памёр, я і гляджу, правяраю, што ж тут змянілася, калі нас няма…

Дзіўнае, горкае… і шчаслівае адчуванне.

* * *

Убачыў у беластоцкай «Ніве» партрэт маладзенькага хлопца, «энтузіяста роднай справы», і цёпла, ледзь не расчулена падумаў пра яго, — збоку, з дыстанцыі ўзросту, успомніўшы, што я быў амаль такі самы — калісьці.

Раней так думалася пра маленства. Цяпер я ўжо думаю так і пра маладосць.

І гэта не сумна, што ўжо і яна — таксама калісьці. Не вельмі сумна, калі з любоўю думаеш вось пра такіх, як гэты — юнак з харошай, чыстай усмешкай.

* * *

Гледзячы на партрэты тых, што жылі даўно. Яны не толькі жылі, але ж і адчувалі сябе без нас зусім нармальна, і нават не здагадваліся, што мы, іменна такія, як мы ёсць, персанальна калісьці будзем.

* * *

Сумна стала, пераглядаючы стары фотаальбом. Пісалі людзі калісьці адзін аднаму: «На доўгую… на вечную памяць…» І ўжо даўно іх няма, і памятаць іх — няма каму…

* * *

Вось праблема — ведаць, што ты жывеш толькі сёння, што няма чаго адкладваць многае на заўтра, няма чаго кудысьці ўсё спяшацца… А чаго? Каб потым азірнуцца і заплакаць? Што бег ды не дабег, а многае мінуў…

* * *

Каб не было ў цябе свядомасці — не сумаваў бы ты, не ўпадаў бы ў адчай, не думаў бы пра смерць, а цвіў бы сабе, як кветка, або, як шпак, спяваў бы, колькі табе належыць, або памахваў бы хвастом на поплаве, як бык.

* * *

Ясны поўдзень. Усхваляваны натоўп.

Школьнік трапіў пад машыну. Аўтобус, — хоць і затармазіў рэзка, аж ткнуўся ў канаву, — стукнуў малога моцна. Каля самай школы, пры ўездзе ў зялёны, поўны майскай квецені гарадок.

Было гэта ўчора. Цяпер я прачнуўся ў адзіночным, сцішнавата ціхім нумары гасцініцы раней, чым дома, і — адразу з думкай пра ўчарашняе. Як быццам думка тая і не спынялася, не спачывала…

Лепш бы я, хлопчык, не ведаў цябе, не ведаў, што ты ёсць, лепш бы я думаў, што і ты — проста адзін з тых нястомных, звонкагалосых, у белай кашульцы, з чырвоным гальштукам, якія ўчора канчалі свой трэці, чацвёрты, пяты, святкавалі пачатак канікул.

Я і так не ведаю цябе, нават не бачыў, які ты — ні да таго, ні пасля. Бачыў толькі тваю, пралітую пад ногі, сутнасць — жменьку крыві на гарачым, убітым жвіры, бо цябе ўжо забралі.

Ды вось здаецца мне, што я ўжо ведаю цябе, і горка, што ты заціх назаўсёды. Такі самы, як мільёны іншых, а ўсё ж адзіны, тая часцінка, грань жыцця, што ў тым самым адценні, відаць, не паўторыцца.

А для бацькоў, для блізкіх?..

* * *

У газеце, дзе вы надрукуеце мой некралог, няхай таксама будзе недзе побач жывы, таленавіты артыкул пра несмяротнасць сапраўднай паэзіі.

* * *

Страшныя рэчы адбываюцца з блізкімі або знаёмымі людзьмі, не адбываюцца са мною, а вельмі проста могуць адбыцца.

І ў гэтым шчасце, жудасна-часовае шчасце, якім трэба жыць.

У добрага, сціплага чалавека памёр адзіны сын, адзінае дзіця. І сын быў харошы, я яго ведаў. Думалася тады, што я… ну разарваўся б ад болю, ці што…

А ён нядаўна зноў надрукаваў артыкул. Добры. Зноў жыве.

* * *

У цяжкія хвіліны ён думаў, што нядрэнна яму — ой, нядрэнна! — мець недзе далёка бацьку, брата ці друга, каб да кагосьці з іх паехаць і паскардзіцца. Тады, калі яны ў яго былі. Амаль што побач.

А што ўжо гаварыць цяпер, калі іх — і найдалей — няма?..

* * *

Жыццё чалавечае — як агонь. Быў і няма. Зноў загарэлася і патухла. Зноў гарыць. І так — бясконца. Тая самая вечная, таямнічая і цудоўная з'ява.

Так думаў я ўчора, у Гомелі, неяк па-новаму не толькі зразумеўшы, але і адчуўшы гэта.

Апоўначы, калі мы з Дзімам вярталіся ад яго старэнькай мамы і спыніліся каля помніка героям вайны, каб паглядзець на Вечны агонь, адчуванне тое вярнулася. Здалося нават, што калі б пасядзеў там адзін, хоць да дня, — адчуў бы па-сапраўднаму яго паэзію — паэзію вечнай работы гарэння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x