Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабачае сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабачае сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сабачае сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабачае сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Піліп Піліпавіч, пра што вы пытаеце? — з пачуццём адказаў Барменталь і развёў рукамі.

— Ну добра, без прытворнай сціпласці. Я таксама думаю, што ў гэтым я не самы апошні чалавек у Маскве.

— А я думаю, што вы першы не толькі ў Маскве, а і ў Лондане, і ў Оксфардзе! — горача перапыніў яго Барменталь.

— Ну няхай і гэтак, дык вось, будучы прафесар Барменталь: гэта зрабіць не ўдасца нікому. Скончана. Можаце і не пытацца. Спашліцеся на мяне і скажыце, што Праабражэнскі сказаў. Клім! — раптам урачыста ўсклікнуў Піліп Піліпавіч, і шафа адказала яму звонам. — Клім, — паўтарыў ён. — Вось што, Барменталь, вы лепшы мой вучань і, акрамя таго, мой сябра, у чым я сёння пераканаўся. Дык вось, скажу вам па сакрэту як сябру, вы не будзеце сарамаціць мяне за тое, што я стары асёл. Праабражэнскі пагарэў на гэтай аперацыі, як трэцякурснік. Праўда, адкрыццё ўдалося, але ж вы самі ведаеце, якое, — тут Піліп Піліпавіч горка паказаў рукамі на аконную штору, мабыць, намякаў на Маскву, — але майце на ўвазе, Іван Арнольдавіч, што адзіным вынікам гэтага адкрыцця будзе тое, што ўсе мы цяпер будзем мець гэтага Шарыкава вось тут, — Праабражэнскі паляпаў сябе па сагнутай, схільнай да паралічу шыі, — будзьце спакойны! Калі б хто-небудзь, — з асалодай працягваў Піліп Піліпавіч, — паклаў мяне тут і адлупцаваў розгамі, — я, клянуся, заплаціў бы яму чырвонцаў пяць! «От Севильи до Гренады…» Д'ябал мяне забірай… Я пяць гадоў сядзеў, выкалупліваў з мазгоў прыдаткі… Вы ведаеце, якую я работу зрабіў! Неверагодна нават! І цяпер можна спытацца — навошта? Каб за дзень сімпатычнага сабаку ператварыць у гэтакую мярзотнасць, што аж валасы дыбком устаюць.

— Нешта выключнае!

— Абсалютна згодзен з вамі. Вось што, доктар, атрымліваецца, калі даследчык не хоча ісці паралельна з прыродай і вобмацкам фарсіруе падзеі і прыўзнімае заслону: тады на, май Шарыкава і еш яго з маслам.

— Піліп Піліпавіч, а калі б мазгі Спінозы?

— Ага, — крыкнуў Піліп Піліпавіч. — Ага! Калі толькі няшчасны сабака не памрэ ў мяне пад нажом, а вы ж бачылі, якая гэта аперацыя. Адным словам, Піліп Праабражэнскі нічога цяжэйшага не бачыў у сваім жыцці. Можна прышчапіць гіпафіз Спінозы ці яшчэ якога д'ябла і змайстраваць з сабакі надзвычай развітую істоту. Але навошта? — пытаюся. Растлумачце мне, навошта штучна фабрыкаваць Спіноз, калі любая баба можа нарадзіць іх колькі хочаш. Нарадзіла ж у Халмагорах пані Ламаносава гэтага свайго знакамітага! Доктар, чалавецтва само клапоціцца пра развіццё эвалюцыйным шляхам, кожны год выдзяляе з масы і рознай мярзотнасці, стварае дзесяткі геніяў і ўпрыгожвае імі свет. Цяпер вы разумееце, доктар, чаму я не падтрымаў ваш вывад у гісторыі хваробы Шарыкава. Маё адкрыццё, д'ябал яго забірай, і ломанага гроша не варта… І не спрачайцеся, Іван Арнольдавіч, гэта я ўжо зразумеў сам. Я ж ніколі не гавару пустога. Тэарэтычна гэта цікава. Дарма. Фізіялогія будзе ў захапленні. Масква шалее… Ну а што практычна? Хто перад вамі? — Праабражэнскі ткнуў пальцам у той бок, дзе ў аглядальні адпачываў Шарыкаў.

— Выключны абармот.

— Але ж хто ён! Клім, Клім, — крыкнуў прафесар, — Клім Чугуноў (Барменталь аж рот адкрыў) — вось што: дзве судзімасці, алкагалізм, «усё падзяліць», шапка і два чырвонцы зніклі (тут Піліп Піліпавіч успомніў пра юбілейны кій і пачырванеў) — хам і свіння… Ну, гэты кій я знайду. Адным словам, гіпафіз — закрытая камера, якая вызначае аблічча канкрэтнага чалавека. Канкрэтнага! «От Севильи до Гренады…» — пабліскваў вачыма і злосна крычаў Піліп Піліпавіч, — а не агульначалавечае. У мініяцюры — гэта тыя ж самыя мазгі. А мне ён зусім не патрэбны, ну яго к свінням. Я клапаціўся зусім пра іншае, пра яўгеніку, пра тое, каб зрабіць лепшай чалавечую прыроду. І вось на абмаладжэнні і наскочыў. Няўжо вы думаеце, што я з-за грошай раблю аперацыі? Я ж усё-такі вучоны.

— Вы вялікі вучоны, вось што! — прамовіў Барменталь і каўтнуў каньяку. Вочы яго пачырванелі.

— Я хацеў зрабіць маленькі вопыт пасля таго, як два гады назад атрымаў з гіпафіза выцяжку палавога гармона. А замест гэтага вось што атрымалася. Божа мой! Гэтых гармонаў у гіпафізе, ой госпадзі… Доктар, — перада мной тупік, я, клянуся, разгубіўся.

Барменталь раптам закасаў рукавы, скасіў вочы на нос і прамовіў:

— Вось што, дарагі настаўнік, калі вы не хочаце, то я сам накармлю яго мыш'яком. Пайшло яно да д'ябла, што бацька судовы следчы. Урэшце — гэта ж наша эксперыментальная істота.

Піліп Піліпавіч атух, абмяк, сеў у крэсла і сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабачае сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабачае сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабачае сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабачае сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x