Максім Гарэцкі - Дзве душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - Дзве душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.

Дзве душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

То ж не ў гамаку яна гутаецца, а ў люльцы сваёй дзяцінай, як была маленькая. Падпаўзаюць мухі, прыкра неадчэпныя, аж пад посцілку да дзіцёнка, робяць яму яшчэ душнен, і тады бабулька-нянька, чуючы варушэнне, барджэй налягаець на пачопкі і пяець-пяе нашу дзіўную музыку дзяціных гадоў:

А йдзі, коце, у лясок,
Прынясі ты Ірцы паясок…
А йдзі, коце, на рынак,
Прынясі дзяўчынцы разынак [3] Ізюму.
А йдзі, коце, ва таржок,
Прынясі паненцы піражок…

Цішэй а цішэй скрыпаець люлечка. Ды сонейка прабіваецца скрозь посцілку і варушыць паненачку спелянатую, пяець нянька тое, што цяпер Іраньцы ўспамінаецца, не то нуднае, не то соннае:

Сядзела котачка на кухні,
У яе вочачкі папухлі…
— Чаго ж ты, котачка, плачаш:
Ці піцькі, ці есцькі хочаш?
— Ні піцькі, ні есцькі хачу,
Па сваёй жалосці плачу…
Сам кухар пячонку злізаў,
На мяне, котачку, сказаў;
Хочуць мне лапкі адбіці.
Чым жа я буду хадзіці?..

Пяець бабулька песню, якую пяяла сваім дзяцём і якую соладка сама слухала восемдзесят год назад таму.

Думае думы Іранька.

Чаму з бабамі сянні жаць не пайшла? От бы не нудзілася!

Уранні, з расіцаю, па халадочку, люба й лёгка жаць. А за дзень замлеець спіначка. І сорам жа, каб яе постаць ды адзаду цягнулася. Хруп, хруп! Шуміць серп. Распаўзаюцца жучочкі, казюлечкі й божыя кароўкі. Кінулась сівая мышынка з-пад камлыжкі да свае норухны. Дарма не пайшла ты сянні з бабамі жаць, Іранька! Сніцца табе на сонейку няведама што, і млеець тваё сэрданька.

Так ташнавала дзяўчына аж да вечара, то ляжала, то бегала, спакою сабе не знаходзіла. А калі ўсё паснула ў ціхім сяле і маркотны месяц паплыў па сінім небе, а нейкія адзінотныя трывожныя ваблокі абміналі яго і трывожным ветрыкам варушылі спячы сад, Іра выйшла з хаты і глядзела на чорна-крывавы мак яа градох, дыхала паветрам ад красуючай табакі і слухала тую цішу. А пастаяўшы, хадзіла па садзе, варочалась у хату, хадзіла па сваім пакою, ішла ў парожні кляс, хадзіла там, гледзячы праз тускла-бліскучае шкло на ясны месяц і ўзноў ішла ў свой пакой, дзе вакно было адчынена, а праз яго цягнуў свежы халадок.

Школа яе дзялілась вузкім калідорчыкам на дзве палавіны: у аднэй быў кляс, а ў другой жыла настаўніца. Другая палавіна была шмат меншая за першай; гэта быў адзін невялікі пакой з адгароджаным тонкаю драўлянаю пераборкаю кутом, у якім настаўніца спала. Ля адной сцяны стаяў даўгі, вялікі стол, увесь закладзены кніжкамі, нотамі, рознымі паперамі і грамафоннымі кружэлкамі. Паміж столам і вакном стаяла пляцёнае з ракітніку крэсла, з высокаю адкінутаю спінкаю, надта добрае для сядзення зморанаму ці летуцённаму чалавеку. Ля другой сцяны — шырокая, мяккая канапа, а на ёй — гітара з чырвонаю стужкаю, а з двух канцоў канапы — крэслы ў беларускім стылю, з рэзьбаю, вялікія, цвёрдыя і простыя. На сценах — без шпалераў — вісела невялічкая карта Беларусі, а над ёю, абвіты беларускім паяском, вісеў маленькі партрэт у рамцы Янкі Купалы. На другой сцяне быў Тургенеў і колькі выразаных з ілюстраваных часопісаў і проста налепленых на паперу фатаграфій беларускіх літаратараў і дзеячоў. Два вакны былі ў сад. Адно — усё загароджанае хатнімі краскамі; другое ўдзень паказвала праз сябе клумбы з прыгожымі, буйнымі краскамі, некалькі градак з гароднінаю і далей — невялікі садок, некалькі яблынак і слівак, кусты шуры і парэчак. На градох было дужа многа цвітучага добрага маку з густа-чырвонымі вялікімі ляпёсткамі і ўжо некалькімі досыць буйнымі мачынкамі. Тут жа блутаўся вусаты, кручаны гарох, звісаў з высокіх, уваткнутых сукаватых кійкоў сваімі кволымі кручастымі вусікамі, пачынаў цвіцець бела-фіялетавымі дробнымі красачкамі. На клумбах расла табака, леўкоі, пахнючы гарошак і яшчэ колькі розных красак. І клумбы й грады разрасліся густа і багата, навет дзіка, не ведалі штодзеннага пільнага дагляду і буялі самадумам.

І ўзноў маркотны месяц і ціхі сонны сад цягнулі дзяўчыну з яе цеснага пакойчыка туды, гдзе ў цямноце буяў гарох і чарнеўся добры мак. А ці надоўга? Пастаяўшы безнадзейна сярод прыгожых, ды невясёлых моўчак ночы сярод тае пакутнае начы, зараз бегла назад у цясноту свайго пакойчыка.

Ідучы па вузкай тропцы, што зарасла нізкай, стаптанаю травіцай, перапечкаю і безыменнаю мураўкаю, Іра сашчыпнула чырвоны, выгнуты, з чорным плямам пасярод, маковы ляпёстак і неўпрыцям ірвала яго ручкаю, падносячы да вуснаў. Прыйшла, накруціла грамафон, паставіла «Веснавую казку», а сама села ў пляцёнае крэсла, прыхінулася спінаю і заплюшчыла вочкі. З грамафоннай трубы ляцелі свежыя і звонкія, як вясна, гукі скрыпкі, а дзяўчына наперакор ім дэкламавала з Канстанцыі Буйло:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзве душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x