Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Да таго ж не трэба забываць беларускага характару, — сказаў Хамічонак. — Я добра не ведаю, што меў наш беларус у Вялікім княстве Літоўскім, хоць пра гэта нямала пісалі беларускія газеты ў гады вайны, але знаю: апошнія паўтара ці амаль ужо два стагоддзі ён кланяўся Маскве. Яму і чужынцы, і свае прадажнікі ўбілі ў галаву: тое, што ён пад маскоўскім бізуном, — шчасце. Лепшага для яго няма і не трэба. Ён і не хоча. Ён задаволіўся доляй вала. Цягне плуг, моўчкі церпіць, што яго сцябаюць пугай, абражаюць, і дзякуе за свой жа кавалак хлеба, за свой зганьбаваны гонар. Ён не толькі мяне, былога паліцэйскага, але і цябе, «ідэйнага барацьбіта», «народнага абаронцу», здасць у рукі энкавэдэ. Калі не сам здасць, то моўчкі згодзіцца, каб здалі іншыя, халуі Сталіна і партыі. Праўда, у душы, як ты кажаш, ён недалюблівае, а то і ненавідзіць іх, але ўсё ім дазваляе, у тым ліку і ганьбіць, таптаць сябе. Такога быдлячага статка, такой цярплівасці і ўгодлівасці ці такога самаганьбавання, бадай, болей няма! Нідзе ў свеце!

— Але ж трэба будзіць яго, клікаць да волі, да самапавагі! Каб сам быў гаспадар на сваёй зямлі!

— Не змаглі падняць яго ў вайну — не зможаце ўдвая цяпер, калі ён дарэшты абалванены сталінскай дэмагогіяй і калі па-ранейшаму ў жалезных лапах энкавэдэ!

— Ал. е ёсць разумныя, свядомыя настаўнікі, вучоныя, пісьменнікі — адным словам, культурны пласт, слой нацыі…

— Можа, і ёсць, — паціскаў плячыма Хамічонак. — Але ён, гэты пласт, ці слой, супраць рэжыму не пойдзе. Хто не разумее дэмагогіі, хто разумее, але дрыжыць і маўчыць, а хто — найпершы падбрэхіч. Нават больш — многія з гэтага вашага культурнага пласта, ці слоя, памагаюць сталінскай бандзе пераўтвараць народ-пераможцу ў паслухмяных рабоў…

— Дык што — па-вашаму, няма ніякіх шанцаў змагацца супраць Сталіна і бальшавікоў? — засмуткаваў Філіповіч. — Ні ўзброенымі, ні палітычнымі сродкамі?

— Запытай, прыяцель, вось у яго пра гэта, — Хамічонак хітнуў на Сцяпана. — Хоць і так усё ясна. Пусцілі б дадому, не чапалі б — ён будзе цярпліва, натужна цягнуць свой воз, цярпець любыя здзекі, можа, употай стагнаць, але маўчаць. Больш. Скажуць — выйдзе за трыбуну і будзе згінацца, дзякаваць Сталіну і роднай партыі за звышшчаслівае жыццё! Як ні дзіўна, але рабы і халуі адчуваюць нейкі смак у сваім рабстве і халуйстве. Вось таму лёгка абалваніць і асядлаць такі непаўнацэнны люд.

— А вы што думаеце рабіць? — запытаў Філіповіч у Хамічонка.

— Я, прыяцель, без вашых ілюзій і без пачуцця парабкоўства, як у яго, — зноў паказаў вачыма на Сцяпана. — Я хоць належу да аднаго з вамі дурнога народа, але ведаю, люблю волю і вольніцу, паўнацэннасць. З-за гэтага я нават вораг са сваім бацькам. Ён быў сапраўдны селянін-мужык. Цягавіты і пакорлівы. Мёрз, гніў у акопах на першай сусветнай вайне за цара-бацюшку, а ў рэвалюцыю спакусіўся бальшавікамі (яны дадуць мір і зямлю!), ваяваў за іх у грамадзянскую. Вярнуўся дадому, займеў зямлю, ажаніўся і нас пусціў на свет — мяне і трох дачок. Працавалі ад цямна да цямна. Працай бацька замучваў сябе, нашу маці і нас, дзяцей. Абжываліся год за годам, адчувалі сябе людзьмі. Але толькі сталі на ногі, а нас — за каршэнь: кулакі-міраеды! Ды ў Сібір! Бацька аж не верыць: нейкая тут абмылка, ён жа сам чуў, што і як гаварылі ленінскія камісары: заводы і фабрыкі — рабочым, зямля — сялянам! У тайзе, на голым снезе, адсыпаліся мае сёстры, потым здалася маці. Я яшчэ малы быў, але не мог не бачыць: звозяць сюды з усіх куткоў якраз такіх, як мы. Цягавітых, здрльных да сялянскай працы. Кажу свайму бацьку: тата, нас загубіла наша ж праца, наша багацце. Хто не мог альбо не хацеў ірваць пуп — той ацалеў, а мы лілі пот, мелі хлеб і да хлеба — нас і выкарчавалі, зрабілі ворагамі. Не, сынок, адказвае стары, тут нейкая абмылка, трэба Сталіну напісаць і расказаць, што яму ж горш будзе, калі такіх, як мы, ганьбіць і нішчыць. Пісаў. Але не пахвалу ды палёгку меў за гэта, а па задніцы палучаў. Загібеў урэшце. Ад голаду і катаржнай працы. Я кідаўся, гібеў спачатку ў спецпасёлках, а пасля — у лагерах. Перад вайной драпнуў і самым неверагодным чынам прыблукаў на бацькаўшчыну, што была ўжо злой мачыхай. Свае ж, аднавяскоўцы, выдалі мяне ў рукі берыеўцам. А тут — вайна. Выводзіць нас канвой з турмы за горад. Адных, «контрыкаў», — налева, другіх, бытавікоў, — направа. Ясна, мяне — да «контрыкаў». Канваіры бытавікам мах-нулі рукамі: ану прэч, куды вочы глядзяць! Тыя сыпану-лі, як мышы з-пад веніка. А нас, настаўнікаў, інжынераў, кулакоў і аднаго пісьменніка, вядуць у лес. Адчуў: нас жывымі не пакінуць. I я, як і ты, прыяцель, — падняў вочы на Сцяпана, — марсянуў убок. Малады, вёрткі, дык здолеў уратавацца ад куль. А тых, нясме-лых, як потым сам бачыў, пакасілі. Спяшаліся збягаць, дык не прысыпалі нават зямлёй, закідалі галлём і падпа-лілі. Пазней, у вайну, партызаны звальвалі гэты грэх на нямецкі дэсант. Уратаваны вайной, я не мог не вітаць яе. Вайна ёсць вайна, баль крыві і слёз, але яна прынесла мне волю. Адпаведна, я сам, па сваёй волі пайшоў у палі-цыю, каб ахоўваць новы лад…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x