Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Разумею.

— Ну, а калі мы гаворым на адной мове, знаходзім разуменне, то добра. Скажыце шчыра: вы супраць Савецкай улады, сацыялізму? Хацелі б, каб тут быў буржуазны лад?

— Хіба мы, простыя людзі, выбіраем? Што ест — тое ест. Ад бога, як кажуць.

— Даволі расплывіста і туманна гучыць ваш адказ. Здаецца, ён азначае тое, што вы падпарадкоўваецеся сіле і сітуацыі, не змагаліся за Савецкую ўладу раней і цяпер не адчуваеце да яе ніякай любові. Так?

— Я ж кажу вам: я нічога не рашаю. Прыйшла Савецкая ўлада — няхай будзе Савецкая ўлада.

— Няма ні ў душы, ні ў словах урачыстасці, радасці іменна за Савецкую ўладу, — цмокнуў Клімянок. — Вы, наколькі мне вядома, ні разу яшчэ не сказалі пра гэтую ўладу як пра «нашу». Як, дарэчы, не гаворыце «наша» армія, «нашы»… Хіба гэта не доказ вашай нелаяльнасці?

— Не трэба ж так чапляцца за словы… — прамовіў ён. — Можа, я не крычу на кожным кроку, што люблю Савецкую ўладу, але, паверце, я ёй не страшны. Супраць нікога я нічога благога не замышляю. Як і ўсе, прывыкаю да ўсяго новага.

— Але ж нам вядома з аўтарытэтных крыніц, што вы кампраметуеце СССР і сацыялізм.

— Гэта — нагаворы.

— А ў нас іншыя думкі.

— А мне вы не верыце? — спахмурнеў Грыгарцэвіч. — Зусім?

— Ад вас нам патрэбны факты.

— Якія?

— Што вы не вядзеце антысавецкай агітацыі. Грыгарцэвіч горка ўсміхнуўся, крутнуў галавою:

— Па-вашаму, мне трэба даказваць, што я не маю зламыснасці супраць жонкі, дзяцей, суседзяў!.. Але як гэта мне даказаць? Чым? Кляцьбою?

— А чаму — не пакаяннем?

— Якім?

— Самым звычайным. Канечне, калі вы перадумалі, самі сябе асуджаеце за свае грахі.

— Я жывы чалавек. Можа, і грашыў. Каяўся за гэта перад ксяндзом, кару яго адбываў. Але тых грахоў, пра якія вы гаворыце, я не маю. Я не злодзей, не бандыт і не паліцічаскі ліхадзей. Калі вы такім, як я, не верыце, дык вы нікому не верыце…

— Дарэмна вы так заўзята ўпіраецеся, — па-ранейшаму нібы па-сяброўску, не мяняючы ветлівага голасу, сказаў старшы лейтэнант. — Ёсць неабвержныя факты супраць вас. Але каб вы самі прызналіся ва ўсім, пакаяліся, то суд улічыў бы гэта і мог абысціся з вамі мякка. Калі ж вы ва ўсім зацінаецеся, то міжволі выклікаеце недавер.

— Я не зрабіў і не зраблю вам ніякага зла.

— Выбачайце, гэта — не факты, не пакаянне. Гэта — толькі словы, — пахітаў той галавой, затушыў у попельніцы цыгарэту. — У Расіі быў вялікі пралетарскі пісьменнік, Максім Горкі. Дык вось ён гаварыў: калі вораг не здаецца, дык яго знішчаюць. Вы што — асуджаеце сябе? Самі?

— Кажу ж, хіба я — бандыт альбо злодей? Шпіён?

— Каб вы былі злачынец такога маштабу, то з вамі іначай тут гаварылі б. Вас арыштавалі, як я лічу, найперш з-за прафілактыкі. Каб вас глыбей не засмактала балота нянавісці да ўсяго новага, перадавога, каб вы не пачалі займацца тэрарыстычнымі актамі.

Клімянок, як бачна было, спрытна накідаў на яго шыю пятлю, быў нічым не лепшы за таго, што на яго па-зіраў воўкам, але і цяпер пыніў сваё з усмешачкай.

— Так што вы, дзядзька Францішак, павінны не толькі ўсё зразумець, але і падзякаваць органам за тое, што перасцераглі, выратавалі вас ад багны…

— Не ведаю… — уздыхнуў стары. — Ці я здурнеў на старасць, ці япгчэ тут штонебудзь… — Паціснуў плячыма. — Мне трэба не крыўдаваць, не крычаць на ўвесь свет, а гнуць галаву і дзякаваць!..

— Шкада, што не хочаце выбраць іншы шлях, — гнуў сваё той. — Шкада, што не магу далажыць свайму начальству нічога станоўчага пра вас. Яно адхіліць мяне ад следства і аддасць тым, хто ўмее паводзіцца з такімі, як вы, строга…

Бач, пакрыўдзіўся, што ён не падтаквае, сам не ідзе, як дурная жывёліна, на забой.

— А што вы хацелі б, каб я сказаў?

Ветлівы, следчы ажывіўся, аж бліснулі ў бляклых ва-чах агеньчыкі.

— Не шмат, — мякка прамовіў. — Скажыце прыкладна вось так: «Прызнаю, часамі настройваў землякоў супраць СССР, супраць калгасаў». I падпішыцеся.

— А што — па вашай, а цяпер ужо і па адной нашай канстытуцыі ўсе-ўсе мусяць быць толькі за калхозы?

— Ну, — сумеўся той, — магчымыя і іншыя формы ўласнасці.

— Дык чалавек, што не хоча калхозаў, не парушае канстытуцыі?

Следчы яшчэ болей сумеўся.

— Калі так, дык за што яго судзіць? — наступаў Грыгарцэвіч. — За тое, што стаіць на дарозе, замінае? Але тады ці не парушаеце канстытуцыю вы, што не даіцё чалавеку падумаць, выбраць штосьці пэўнае адно, урэшце, што не даіцё чалавеку жыць па законе? Хто даў вам права вышэй канстытуцыі дыктаваць толькі адно сваё?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x