Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грыгарцэвіч і на гэты раз рашыў быць абачлівым, не адказаў.

— Так, даражэнькі Франц Адамавіч. Што да няпростай гісторыі люмпен-пралетарыяў, то я… не раскажаш вось так адразу і некалькімі словамі. Будзе час — я, скажу вам, вялікі спецыяліст у гэтай справе — прачытаю адпаведную, можна сказаць, прафесарскую, лекцыю. Цяпер скажу толькі, што нас добра апеў, гэта значыць падняў на вялікую вышыню незабыўны Максім Горкі. Часова сам, а часова па заданні ён зрабіў наш элемент легендарным, героямі часу, наблізіў да бальшавікоў і рэвалюцыі… Нам, незадаволеным старым рэжымам, багатымі, адукаванымі і шчаслівымі, вельмі спадабаліся бальшавіцкія глабальныя лозунгі, і мы, калі прыйшоў спрыяльны час, кінуліся ў бой, знайшоўшы нарэшце, дзе і на каго выліць увесь наш гнеў, прыкласці сілу. Тым больш што быў дарагі і мілы для нас дэвіз, не, нават не дэвіз, а, паўтаруся, просты, але ў гой жа час пагібельны для пэўнага ладу лозунг: «Рабуй нарабаванае!» Асабіста я, шаноўны мой Франц Адамавіч, трапіў у такую ўсема-гутную банду, як Вэ-чэка, не бязлітасна, а з любоўю — чуеце, з любоўю! — трос маёмасных і гнілую інтэлігенцыю. Я ўволю, у вялікі смак паквітаўся з тымі, каго ненавідзеў… Для вас, Франц Адамавіч, гэта сюрпрыз? У тым, што «самая гуманная і народная ўлада» спажыла нас, Чалкашоў? Горкага? «Пралетарскага», але на самай справе «люмпенскага» пісьменніка?

— Я ж, кажу вам, не паліцік, — адказаў Грыгарцэвіч, занепакоены і пра тое, што будзе праз хвіліну-другую, і пра тое, што будзе заўтра-паслязаўтра.

— Я веру вам, святая прастата, — усміхнуўся чалавек з акулярамі і белым шалікам. — Але, трапіўшы сюды, у гэты адмысловы жыццёвы універсітэт, вы, я, кожны — хочаце альбо не хочаце — будзеце, не, нават не будзеце, а змушаны будзеце думаць, разважаць, мысліць і прыходзіць да пэўных пакутлівых, але больш-менш сапраўдных высноў. Там, на волі, усе не так мысляць, не падаюць, але і не падымаюцца, чэрці, да той планкі, да якой падымаемся мы, зняволеныя…

«О, гаварун! — здзівіўся Грыгарцэвіч. — А каб ён ся-дзеў не тут, а там, як ён кажа, на волі, на высокім крэсле!»

— Але я запыняю мой асабісты роздум пра «гісторыю пытання»… — нязмушана спакойна прамовіў гэты небяспечны, але і прыцягальны суразмоўнік і да ўсяго, канечне, бывалы чалавек. — Я шчыра скажу вам пра наш далейшы канфлікт. Урэшце, у выніку хітрых гульняў, так званых класавых бітваў, пасля грамадзянскай, звышкровапралітнай вайны на версе піраміды апынуліся не рабочыя, не сяляне, а сынкі былых лавачнікаў, ювеліраў, ліхвяроў, аптэкараў, адвакатаў і іншыя, хто і раней быў пры вялікіх кашальках і гальштуках, а цяпер аб'явіў сябе «ўладай працоўных». Яны абдумана і хітра не толькі захапілі дзяржаўны руль, вялікі пірог, але гэтак жа абдумана і хітра перабралі, адпіхнулі нас, саюзнікаў па захопе ўлады і багаццяў, прыблізілі, паднялі самых угодлівых, бязлітасных, а ад астатніх, найперш маладых і здаровых, захацелі адкараскацца, змяшаць з чарнамазым людам, шпурнуць гэтых Ваняў і Маняў на вялікія будоўлі… Хтосьці пайшоў, алене ўсе! — Прамоўца заківаў пальцам. — Бо хтосьці раней, а цяпер тым больш не захацеў ліць дурны пот, націраць непатрэбныя мазалі! Адчуваючы добры апетыт, выдатна ведаючы, дзе што ёсць і якое яно прынаднае, многія з нас пачалі самі дзяліць маёмасць…

Сябрукі гаваруна задаволена захіхікалі.

— Грошы, маёмасць, як і вы цудоўна разумееце, даражэнькі Франц Адамавіч, ва ўсе часы, ва ўсе ўлады рэчы вызначальныя. Можна што хочаш плясці, але… Але, калі я маю ў кішэні, дык я чалавек! Калі не маю… Люмпен-пралетарый… Як у тым апавяданні Аверчанкі, ідзі да мора, тапіся… Ніхто не выцягне — гінь у блакітных хвалях, нейкі дурны гуманіст выцягне — чапляйся за яго, аб'ядай і абпівай…

«Гаварун!!! Яшчэ большы за Кураглядава!»

— Ясна, Франц Адамавіч, былыя паплечнікі мала адпіхнулі нас, яны спрытна настроілі супраць грамадства і пачалі нас ізалёўваць. Пры гэтым страшней і горш, чым пры старым рэжыме. Больш — яны ўзялі нас за глотку. Усіх шчырых, сумленных, разумных таксама. Але пра тых — асобная гутарка… Не нам жа заступаццаза іх, няхай з іхніх шэрагаў заявяцца свае праўдалюбы і абаронцы. Нам іх шкада, але ўрэшце нам на іх напляваць з высокай званіцы. Нам даражэй нашы інтарэсы. Якраз у выніку іх мы апынуліся тут, у краі з невядомымі для нас магчымасцямі…

«Рабавалі нешта і папаліся…» — па-свойму зразумеў гэта Грыгарцэвіч. Рашыў асцерагацца гэтага мудрагеліс-тага і яго небяспечных сяброў.

— Што да нас, то мы шмат не пабудзем у няволі, — той, аднак, не заціхнуў. — Выйдзем на волю праз пару гадоў. А вось вы, шаноўны Франц Адамавіч, рыхтуйцеся на вялікую разлуку. Неўзабаве вы ўбачыце свет, пра які дагэтуль сніць не снілі. Вы па-сапраўднаму, па-сялянску будзеце ўражаныя… Вы трапіце на своеасаблівы, нідзе не пазначаны на карце новы мацярык са сваім урадам і са сваім законам, і вас там пачнуць «перавыхоўваць»… Канечне, у чымсьці вам паможа ваша моцная сялянская струнка, але ў чымсьці яна вам прынясе боль і пакуты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x