Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна, у начной белай кашулі, з распушчанымі валасамі, віскнула ад болю i страху, схавалася за Васіля. Няпрошаныя госці ўсцешна зарагаталі.

— Можа, i варта было б, смяльчак, пацешыцца з тваёю мілкаю, пакінуць пра сябе памяць… — ухмыльнуўся высокі. — I наш афіцэр, i салдаты даўно ўжо не мелі ўцехі… Бач, ён тубылец, ужо пра дамашні прытулак дбае! Каму вайна, а каму ўжо i мір, уцеха…

Васіль змаўчаў. Няхай абы-што балбочуць, рагочуць, абы не чапалі.

— Ладна, лічыце, пашанцавала вам. Няма часу… — нібы даючы ім міласціну ці шчасце, прамовіў той, — Але водкуп возьмем: дайце нам паесці, папіць.

— Вада ў студні, але старая, нясмачная, а яды мы не маем самі…— адказаў Васіль, — Кажу ж, з бежанцаў мы, ды ўдзень нас аграбілі. Усё забралі.

— А чым жа харчуецеся? Травою?

— Мы яшчэ…

— Ладна, маўчы. Бачу: маніш, выкручваешся, — абарваў перакладчык і, павярнуўшыся да сваіх, сказаў ім па-нямецку, каб ішлі па каня.

— Пан, ён стары, паранены… — запаліўся, не зважаючы на асцярогу выратаваць Рыжага, Васіль. — Вам з яго толк малы…

— Гэта мы самі ўбачым, — буркнуў той. Нагнуўся, здаецца, адпіхнуў нагою баязлівага Мурзіка, выцягнуў з-пад калёс клунак, развязаў, выкуліў усё долу. Свецячы ліхтаром, выбраў не новыя, але яшчэ моцныя Васілёвы суконныя порткі, кашулю; сёй-той з хаўруснікаў высокага таксама нагнуўся, пачаў нешта выбіраць сабе.

Васіль моўчкі душыў у сабе злосць, бо ведаў: не варта храбрыцца.

Меў ужо горную, прыдбаную за акупацыю, навуку: брыкацца перад людзьмі са зброяю не трэба. Пастраляюць, паб’юць — і, не міргнуўшы вокам, не зашкадаваўшы, пойдуць далей сваёю дарогаю. Ім забіць чалавека — тое ж, што забіць i муху. 3 болем пазіраў толькі, як перабіралі іхнія транты, забіралі лепшае, як двое ці трое пайшлі па каня.

— Ладна, — зноў «міласціва» паўтарыў высокі, набраўшы сабе адзення, — брыкаліся, не хацелі мець Генеральбэцырк Беларутэнію, жыць у Остландзе, знацца з культурнаю нацыяй, дык жывіце далей з бальшавікамі-азіятамі ды з крывадушнымі яўрэямі… Яны зробяць вам тут «рай». Паплачаце, не раз пашкадуеце…

Пасвяціў на студню — туды пабрылі прышэльцы. Выцягнулі бадню вады, паспрабавалі піць, але, не засмакаваўшы, злосна шпурнулі бадню ў калодзеж, залаяліся i палапаталі праз поле на Налібакі — відаць, ідучы ўслед за фронтам, імкнуліся лясамі ды палявымі сцежкамі да Гродна. Павялі з сабою i Рыжага.

— О божачка! — толькі цяпер азвалася, застагнала

Яніна. — Ну i ночка! Гэта ж маглі і забіць, i павесці з сабою… I паздзекавацца…

Васіль не адказаў. ГІераадольваў сам i страх, i шкадобу па Рыжым, бо меў на каня вялікія надзеі. Які ж ён цяпер, без каня, гаспадар? Як стане на ногі? Што — на сабе будзе араць, вазіць з лесу дровы?

Больш у гэтую ноч i раніцу яны не спалі, праляжалі да світання, не заплюшчваючы вачэй.

4

Па апоўдні, як капалі яміну i раз за разам выкідвалі на бакі жоўты пясок, Васіль i Яніна, нібы i не азіраючыся, амаль разам заўважылі: з крычатоўскага лесу, прыгінаючыся, выйшлі два чалавекі — сярод жыта i асоту замільгалі іхнія галовы. A прыкмецілі таму, можа, што цяпер, напалоханыя ўночы, былі падобныя на птушак ці звяркоў: рабілі сваё, але ні на хвіліну не забывалі, не выпускалі з поля зроку наваколле.

На пагонку вымкнуліся знаёмыя людзі. Васюкоў i Казлоў. Нізка прыгінаючыся, ішлі якраз сюды, да папялішча.

Васіль i Яніна вылезлі з ямы, але па ўзмаху рукі Васюкова адразу ж прыселі паблізу горкі выкінутага пяску i прынесеных сёння Васілём, акораных ужо жэрдак — на кроквы i латы для будучай зямлянкі. Тут жа, ля жэрдак, павітаўшыся, селі Васюкоў i Казлоў, абодва з аўтаматамі, у афіцэрскіх хромавых ботах i галіфэ, у сялянскіх жупанах.

— Пераначавалі? — усміхнуўся Васюкоў, зняў брылёўку i хустачкаю выцер пот з высокага, напалову загарэлага, напалову белаватага лоба.

— Як бачыце, — адказаў Васіль.

— Ды бачу: жывыя, — прамовіў Васюкоў.— Малайцы! Варушыцеся! Студню пачысцілі ўжо, яміну на зямлянку скора выкапаеце… А дзе ж Рыжы? Схавалі?

— Рыжага ўжо няма, — запанурыўся Васіль. — Забралі ўночы немцы. Нагнаў чорт ix неспадзявана.

Васюкоў нічога не сказаў на гэта, пахітаў толькі галавою.

Вярнуўся з поля Мурзік, не забрахаў на гасцей, лёг паблізу на зямлю: усе былі яму знаёмыя. Па начных приходах у Ружэвічы.

— Магу адным вас суцешыць. Па-першае, хутка схлыне гэтая навала, ачысціцца наша зямля ад акупантаў, а па-другое, як перадалі нам сёння па рацыі, i ў гэтую ноч наш заслон нямала паланіў немцаў па важнай стратэгічнай да розе каля Несцеравіч i Налібак, — сказаў Васюкоў.— Так што, можа, папаліся i «вашыя». Цяпер будуць адбудоўваць гарады i вёскі, што разбурылі…— Зірнуў у Янініны вочы. I пільна. — А апроч немцаў, заходзіў хто да вас? Ga знаёмых?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x