«Дзеўка» болей не плакала: яна з заклапочаным выглядам прагна смактала кавалачак брыгаднага хлеба.
— Ну што ж, як трэба, дык трэба, — сказаў, хвіліну падумаўшы Дзед, — Но хочацца, праўда, ды дзеўкі шкада. І І ў ты, Андрэеўна, ідзі да мяне.
Верачка надзіва даверліва працягнула ручкі і нават сказала Дзеду: «ня».
— О, брат, не бойцеся, — прагудзеў Дзед, — яна ведае, з кім сябраваць. У старшыны не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца. Што, пойдзем?
— Ну дык што ж, — нібы схамянулася Ліда, — дай вам божа, шчасліва, таварышы дарагія.
Яна працягнула руку камбрыгу, Серадзе, Івану і некалькім іншым хлопцам, што стаялі бліжэй. Калі ж дайшла да Жэнькі, нешта як быццам падумала ці ўспомніла, бо нечакана аберуч абняла яго і моцна, як брата, пацалавала.
— Які ты, Жэня…
І заплакала.
— Ну, цалавацца дык цалавацца, а плакаць чаго? — прагудзеў з усмешкай Дзед.
Сказаўшы гэта, ён рушыў, а потым спыніўся.
— Шчасліва, хлопцы! — ужо не сказаў, а крыкнуў, бо насустрач ім паплыў, затупацеў жалезны, конны грымячы паток.
— Шчасліва, Дзеду! — крычалі коннікі,— Глядзі там — толькі грыбоў не аб'ешся!
І зноў смяюцца, ужо на рысях, — непакорныя, слаўныя хлопцы!
1940–1952
Позняя ноч. Пад нагамі паскрыпвае свежы, марозны снег. Безліччу дробных крупінак ён іскрыцца пад ціхім i сумным святлом вулічных ліхтароў. Час ад часу прагудзе аўтамашына або, выкрасаючы дугой сінія Іскры, прагрукаціць амаль зусім пусты трамвай.
Над цёмнымі руінамі i рэдкімі агнямі горада зноў, як да вайны, пераклікаюцца гудкі заводаў. У адказ ім з вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца не менш задорны гудок паравоза.
Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім святлом. Яны будуць свяцідь усю ноч.
Гэты вялізны, уцалелы ад бамбёжак i пажараў гмах стаідь ціха, без зычных гудкоў. Толькі зусім блізка праходзячы каля яго, можна пачуць нутраны, нрыглушаны сценамі гул, вельмі надобны да шуму марскога прыбою.
Гэта гудзе друкарскі цэх.
Суцэльным гулам ракочудь вялізныя ратацыённыя машыны — камбайны друкарскай справы. Сіпяць i ляскаюць малыя руплівыя «амерыканкі». Да суму аднастайнымі раскатамі гудуць машыны, што называю цца плоскімі. I шум нагадвае марскі прыбой. Не толькі шум! Гледзячы ўздоўж лініі дзесятка гэтых машын на тое, як з-пад вальцаў узад ды наперад з мерным грукатам раскачваюцца талеры, — зрокам памяці бачыш, як кішыць на пяску пена, як неспакойна варушыцца галька, як пырскаюць угару ўсплёскі хваль, у бяссільнай злосці штурмуючы валуны…
Думы i вобразы заключаны ў металёвыя радкі набора.
Палосы — старонкі будучай існігі — таксама строга i стройна заключаны ў форму. Па спускавой дошцы на барабан спаўзаюць белыя аркушы. Чорныя вальцы раз-пораз убіраюць пад сябе нагружаны наборам талер. З барабана на доўгія лучыны «пальцаў» сплываюць аддрукаваныя аркушы. Побач з машынай няспынна расце стапа паперы.
Падлетак Міхась Лазунок першую ноч стаіць каля плоскай друкарскай машыны. Ён увесь напоўнены радасцю працы над кнігай.
Праўда, найбольш складаная i адказная частка работы зроблена без Міхася. Майстар сам спусціў i прыправіў форму, сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку i змазку машыны. Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — наглядаць за спраўнасцю друкавання. Аднак, нягледзячы на гэта, хлопец адчувае сябе бадай што зусім паўнаякасным майстрам.
З вышыні сваіх пятнаццаці год ён важна глядзіць на машыну. Вось яна i вялізная, i хітрая, i шмат чаго ў ёй ён не паспеў дагэтуль зразумець, a ўсё ж такі яна поўнасцю падначалена яму. Варта толькі павярнуць вось гэтую ручку ў адзін бок — i ўся гэтая музыка спыніцца, у другі — пойдзе зноў.
Апрача таго, хто ж яму тут перашкодзіць уяўляць сябе майстрам? Сапраўдны, значыцца дарослы, майстар Іван Сымонавіч стаіць ажно каля трэцяй машыны. Абапал Міхася стаяць такія сэмыя, як ён, падлеткі. Усе яны — былыя вучні рамесніцкай школы паліграфістаў, першы выпуск пасля вайны. Ix школа знаходзіцца тут жа, на першым паверсе. У друкарні не хапае рабочай сілы, i таму ix выпусцілі са школы датэрмінова, у канцы першага навучальнага года. Яны паспелі прайсці толькі палову курса. Ды i гэты год не быў належна выкарыстаны з-за розных Непала дкаў. Шмат часу заняла прыборка памяшкання i ўстаноўка вучэбных машын, зімой было страшна холадна. I ў выніку — яны прыйшлі ў друкарню амаль што навічкамі. Аднак, гледзячы на ix, можна думаць, што кожны з ix таксама, як Міхась, лічыць сябе ледзь не майстрам. Дык чаму ж Міхасю не лічыць?
Читать дальше