Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён расказвае пра тую бярозу-чачотку, з якой нешта робяць у самалётах. Яна расце недзе там, у найбольшай глушы, куды іншыя людзі могуць прайсці толькі зімой, як перамерзне балота. Недзе там, на адным з тых балотных астравоў, дзе фашысты не знойдуць Верачку. Абы толькі ён, Серада, не заблудзіў. Абы толькі дзіцятка маўчала…

Ой, мамачка, зноў!.. Зноў спатыкнулася, упала, пусціла адну руку, каб абаперціся і ўстаць. А яна праз траву палезла ў гразь — аж па локаць… Дзякуй табе, Іван, — ты зноў дапамог. А малая заплакала зноў. Ах, ды ціха ты, ціха, гора маё!..

— Каб я не знаў дарогі, не павёў бы, — чуваць спераду той самы голас. — Давяду. Там мы як у бога за пазухай прасядзім. Вось толькі што музыкі з намі зашмат. Пачуюць недзе немцы і — па ўсім. Бяда.

— Ну, ды ціха ты, ціха, дачушка…

Жэнька моўчкі ішоў за Лідай, перамагаючы боль, моўчкі слухаў плач малое, бясконцае гугненне Серады і думаў:

«…Чаму ён так крыкнуў на Сіўку: „Усё, па вайне!“? А гэты палец, які ён нават з радасцю нам паказаў?.. Чаму ён, такі ваяка, сілай нядаўна выцягнуты з хаты, такі таўкач, раптам адчуў сябе начальнікам? Ён завядзе ды схавае!.. Толькі вось Ліда перашкаджае яму. Ды нават не Ліда, а Верачка… Чаму ён забыўся і пра забітых сяброў, і пра тое, што сёння робіцца ў вёсках, — колькі нашых бацькоў, і малых, і дзяўчат расстраляна ці спалена ад рання?.. Можа, Шурка зусім не забіты, а толькі паранены? Можа, недзе яму накладаюць па шыю вяроўку, а ён, як заўсёды спакойны, збірае апошнія сілы, каб плюнуць у вочы кату?.. А дзе таварышы — уся брыгада?..»

…Пад вечар іх спыніла рэчка. Яна была нешырокая. Серада знайшоў ламачыну, памераў глыбіню. Нельга нават пазнаць, дзе пачынаецца дно: ламачына лезе і лезе… Знайшлі паблізу зломак сухой асіны, што ляжаў ад зімы. Перакінулі — якраз хапіла. Праверыць, ці вытрымае, найшоў Тадорын Іван. Ён разуўся на кожны выпадак і накінуў тут зброю. Перайшоў, датрывала. Тады пайшоў Серада з аўтаматамі. Жэнька застаўся апошні — таму, што Ліда стаяла збоку, чакаючы.

— Дай, можа, Верачку мне, — сказаў ён. — Ты ж змаглася.

А яна паглядзела на яго неяк дзіўна і толькі сказала:

— Ідзі.

— Ды што ты, Ліда?..

Яна паўтарыла таксама:

— Ідзі.

А потым дадала:

— Ды куды табе, Жэня! Ідзі хаця сам.

Перайшоўшы на другі бок, Жэнька стаяў і, збялелы, моўчкі глядзеў то на босыя, чорныя ногі жанчыны, якія надзіва ўпэўнена, цвёрда ступалі па асінавай жардзіне, то на рукі, якія трымалі дзяўчынку. Здавалася, што адарваць гэтыя ногі ад кладкі, а рукі ад дзіцёнка не здолее ніякая сіла.

Перайшла! І зноў пайшла разам з імі. А Жэньку хацелася проста спытаць: «Ты не верыш? Не верыш і мне?» Аднак страшна было пытацца: а што, калі яна таксама коратка, як двойчы сказала «ідзі», скажа «не веру»?

5

Ах, ізноў гэты плач!..

Малая дагэтуль ведала адно. Учора ў гэты час на стале побач з ложкам гарэла лямпа. А яна са сваёй мамай ляжала пад лёгкай дзяружкай. Ляжала, праўда, толькі мама, бо дачушка ізноў дамагалася свайго. Хто там зможа давесці, што яна ўжо ела, што пара было б падкурчыць пад пухкую, ружовую шчочку маленькі кулачок і спаць, праз сон пасмоктваючы губкамі! Хто там: стане аспрэчваць святое права маленства? Дзяўчынка будзе не толькі ссаць: яна час ад часу падніме вочкі і гулліва ўсміхнецца. Няхай толькі мама паспрабуе не засмяяцца ў адказ! Яна пачне цалавацца, мармычучы, доўга, кусаючы першымі зубкамі маміны губы. А тады, перамогшы, нарэшце зноў прыўстане, паднімецца і, як быццам нырне, ападзе да грудзей…

А сёння вось і знайшоўся той нелюдзь, што забраў у малое адразу ўсё. Навокал цемра, холад і лес. Маці сядзіць на зямлі, падкурчыўшы халодныя ногі, туліць да сябе свой адзіны скарб і толькі ледзь чутна, бездапаможна шэпча:

— Рыбка… мілая… што ж табе даць?

Нелюдзь прагнаў іх з роднага гнязда, гнаўся за імі з кулямётамі, мінамі, бомбамі, спыніў у грудзях маці малако…

І вось дзяўчынка дарма намагаецца вярнуць яго. Ужо не для радасці толькі, не для гульні. Першы раз у жыцці яе прымусілі адчуць голад.

Яна плача. Гэта ціхі і страшны плач…

А тут, побач з ім, гэтым плачам, зноў нехта ў цемры варочаецца на траве і зноў нездаволены гугніць:

— Эх, каб табе… як ад цябе ні ўдзень пі ўноч спакою няма. Давядзеш ты нас да пагібелі…

— Хто цябе давядзе? Скажы ты мне, хто цябе давядзе? Ну, скажы ты мне, што ты гаворыш?!

Ліда хацела сказаць яшчэ нешта, ды раптам, як быццам зноў уявіўшы ўвесь жах свайго становішча, яна заплакала — ціха, наўзрыд…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x