Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхасёву сталасць даказвае яшчэ i тое, што сам Іван Сымонавіч паставіў на талеры, збоку набора, яшчэ адно неабходнае слова: «Лазунок». Унізе кожнага аркуша стаіць лічба 3, а тады — «Якуб Колас. Дрыгва». Лічба 3 — гэта чарговы нумар друкарскага аркуша. Якуб Колас — гэта імя i прозвішча пісьменніка, які напісаў кнігу пад назвай «Дрыгва». Слова «Лазунок», Міхасёва прозвішча, пастаўлена на полі аркуша дзеля таго, як сказаў майстар, што Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку. Якуб Колас адказвае за тое, як напісана кніга, a Міхась Лазунок — за тое, як яна будзе на друкавана. I як тут пасля гэтага не ганарьщца?

Звыш усяго, як апошні доказ Міхасёвай сталасці, да яго прыстаўлена памочніца — Люда Мірончык, таксама з іхняга выпуску. Яна шмат большая за Міхася, a ўсё ж такі стаіць каля яго толькі прыёмшчыцай. Так што можна нават час ад часу, з ахвоты, зрабіць ёй сякую-такую заўвагу. Міхась даўгавата глядзіць на тое, як Люда здымае са стала аддрукаваныя аркушы i адносіць ix на стапу. Усё ў яе ідзе як трэба. I за што б учапіцца?..

— Цётка, — кажа нарэшце Міхась, — вы, можа, паменш хапалі б?

— Што? — пытаецца Люда, не дачуўшы праз гоман машын.

— Што, што… Паменш, я кажу, адбірай.

— А што табе да гэтага? Балідь?

— Як гэта што? Прыёмка павінна быць спраўнай. Не ведаеш, мусіць.

— Ай-ёй! Які ж ты зрабіўся начальнік! Глядзеў бы от лепш на сябе.

Ну што ж, прыёмшчьща яўна недысцыплінаваная. Ате «начальнік» не мае больш у запасе адпаведных сваёй годнасці слоў, i таму ён вырашае проста прамаўчаць. Ён кладзе ў кішэні зашмальцаваных портак чорныя ад змазкі i фарбы рукі, важна цыркае слінай праз зубы i адыходзіцца ад машыны.

Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак, больш вядомы па хатняй мянушцы — Цыган.

Толя старэйшы за Міхася на адзін толькі год, але вышэйшы ён нават за Люду. Наогул увесь ix выпуск — сто сорак хлопцаў i дзяўчат, — усе большыя за Міхася. Затое яго i празвалі Бабашкай [9] Бабашка — металічны брусочак, ніжэйшы за наборную літару, які ўстаўляецца ў набор, каб зрабіць такім чынам прабел. яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам.

Бабашка, не вымаючы з кішэняў рук, важна глядзідь на верхні аркуш Цыгановай прадукцыі. Таксама мне работа! Падумаеш — нейкія бланкі друкуе! Черная рука пакідае цёплую кішэню i перагортвае адзін, другі аддрукаваны аркуш. Toe самае! Бабашка зноў кладзе руку ў кішэшо, зноў важна цыркае слінай праз зубы i нейкі момант думае над тым, як тут найлепш сказаць Цыгану аб перавазе такой, скажам, прады, як друкаванне трэдяга аркуша «Дрыгвы», над усімі відамі дробных друкарскіх формаў — усімі гэтымі бланкамі, квіткамі… Ён толькі хоча пачаць, як раптам праз гул машын даносіцда сур'ёзны голас дарослага:

— Эй, хлопец!

Гэта — майстар. Бабашка, выхапіўшы рукі з кішэняў, лётам ляціць да машыны.

— Ты што, на рабоце ці на рынку? — пытаецца Іван Сымонавіч.

— На рабоце, таварыш майстар, — больш пакорна, чым разгублена, адказвае Міхась.

— На рабоце, брат, так не стаяць. Гэта што?

Майстар паказвае рукой на тры пакамечаныя аркушы.

— Гэта, таварыш майстар, брак, — яшчэ больш пакорна адказвае Міхась.

Больш тут нічога не скажаш. Машына як быццам у нейкай змове з Іванам Сымонавічам. Так усё было спраўна, а як толькі Міхась адышоўся, «пальцы» чамусьці няўдала прынялі два лісты, скамячылі ix, a трэці ліст наогул сышоў з барабана парваны. I майстар таксама спрытны: умомант заўважыў!..

Як толькі Іван Сымонавіч адышоўся, Міхась з цвёрдым намерам больш ні на крок не адыходзіцца ад сваёй машыны, пачынае сачыць за працай «пальцаў».

— Таварыш майстар! Таварыш майстар! — чуваць ціхі, прыглушаны гулам машын голас. Міхась чуе яго, але не адварочваецца. Ён ведае: гэта Люда. Яна стаіць каля папяровай станы, aдвярнуўшыся, i толькі прыкідваецца, што нешта робіць.

— Міхаіл Бацькавіч!..

Міхась робіць выгляд, што гэта яго не датычыцца.

— Таварыш Лазунок, што гэта ў вас? Няўжо брак?

Далей Люда не можа трываць: яна садзіцца на стапу i звонка смяецца.

Хочучы давесці дзяўчыне, наколькі вышэй ён стаіць над усім гэтым блазенствам, Міхась пачынае высвістваць, робячы зусім абыякавы выгляд.

Пасля крыху супакоіўшыся, ён заціхае i задумваецца.

…Ат, ісолькі там гэтага браку! Аднак…

Аднак у памяці зноў паўстае, як жывы, той самы дзядуля…

Было гэта больш за месяц таму назад, яшчэ ў школе. На перапынку Міхась з нуды прадзьмухаў у абмерзлай шыбе акна невялікае круг лае акенца. Стала, нарэшце, i не выходзячы з класа, відаць, што робіцца на вуліцы. Людзі ідуць. Прайшло тры машыны. Два салдаты ў кажухах праехалі на санях каля самага тратуара. А потым Міхась зацікавіўся толькі дзядулем. Ен ішоў тым бокам вуліцы, уздоўж высокага шэрага плота. Спаважна ступаў па снезе, апіраючыся на кіёк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x