Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў прышапетваюць, заразы… Зноў мацней:

— Я й кажу, свацейка, — Мартосіна нявестка, кажуць, «хлеба гарачага ўсмак пад'ела i праз ноч сама гатова». Ім здаецца, што людзі дурныя…

— Каб ix, мілая, распёрла, як яны да такога гарачага хлеба падкія! Маю раз добра-такі скурчыла, хадзіла крукам. Запрог кабылу ды да дохтара…

Тут ужо я не вытрымаў;

— Яна мне казала тады, што павалілася ды разбіла калена.

— Ах, мае! — перапалохалася баба. — Гэта ж ты, бімбус, не спіш?.. А каб цябе, як ты прытаіўся!

А я з печы:

— Ага, раскажу! Усё раскажу! I мачасе i тату!

Давай яна мяне прасіць, давай малёкаць. «А Косцік, a залаценькі, a ўнучак, a дзіцятка…» А я ўсё падманьваюся.

Пасля Прузыня дахаты найшла. Сядзіць сабе адна наша баба, тоўхае ў кудзелю, прадзе. Шчапіла губы, злосная, маўчыць. А мне цёпленька, цёпленька!.. Палажыў я сабе на жывот ката, той лапкі пад сябе, мурр-мурр — мурлыкае.

— Баба, — кажу я потым. — Бабка! Хочаш, каб не сказаў?

Маўчыць.

— Бабачка, галубачка, баразёначкі на твары, золатка мае старэнькае, хочаш, каб не сказаў? Раскажы казку. Хоць адну, хоць кароценькую. Дальбог, тады — нікому.

I ўпрасіў-такі.

— От хіба казкі захацеў, навабранец! Пачакай, кончу ручайку.

Дапрала — шарэць начало. Узлезла да мяне на печ, прыкукобілася каля коміна i пачала:

— Жыў сабе, быў сабе муж Хама i жонка Хіма-гультайка. Пойдзе яна жаць, ляжа ў жыце i спіць, як мядзведзь…

— Якраз як наша мачаха.

— От ты лепш маўчы ды слухай!

— Што маўчы! Я ж сам чуў, як Вяроўчын Паўлюк расказваў мужчынам пра нашу мачаху, што яна пойдзе лён палоць, з'есць кілю сала з хлебам, вьш'е збанок кіслага малака, выцягнецца ў ільне i тады ў яе сорак пяць градусаў гарачкі.

— Якое гарачкі, жаба ты! Людзі — божыя сабакі! Нябожчык твой дзед сорак адзін градус меў, дый то жыўцом згарэў, царства нябеснае…

— Наша нябось не згарэла б!

— Слухай вось лепш. Раз пайшла Хіма жыта жаць і, жнучы, святую багародзіцу сасніла. А як прысела на сноп супачыць — заснула i праспала да поўначы. Прачнулася — ах мае! — ды дахаты. Стук-стук, то ў шыбу, то ў дзверы. А Хама замкнуўся i ні шчабоўкне. «Хама, адчыні!» — «А хто ты?» — «Я твая жонка, Хіма». — «Лжэш, падла, мая Хіма тут!» I пытаецца сам сябе: «Хіма, ты тут?» — «Тут», — адказвае сам сабе. «Тут мая Хіма, тут!» Раз, другі, трэці. Пасля думае Хіма: «Ці ліха, можа, я не туды трапіла? Нашая хата сёмая з краю». Пайшла з канца вёскі, лічыла-лічыла, усе сабакі разбрахаліся. Далічылася: іхняя хата. Стукае-стукае, а Хама тое самае ёй: «Тут мая Хіма, тут». На світанні ўжо ўпусціў яе Хама. Даў у каршэнь i кажа: «Палі ў печы, завала ты горкая, i галаву праспіш!» З таго часу Хіма не засынае ў полі. I ўсё.

Я толькі хацеў спытацца ў бабы, чаму наш тата гэтак не зробіць, а тут бразь дзверы ў сенях — мачаха…

— Дзе ж гэта вы падзеліся?

— А мы, Зінка, тут, грземся з Косцікам.

— Грэ-ем-ся, — перакрывіла мачаха бабу. — Сені хаця замкнулі б, а то ўлезе хто ды абярэ. Абое рабое. Ідзеце замкнеце за мною. Не паснеце толькі, я хуценька.

I пайшла. Баба, крэхчучы, злезла, замкнула сені i зноў налезла да мяне.

— Падалася на вячэрнія памыі,— кажу я.

— A няўжо ж. Цяпер дай бог да поўначы. А той прыедзе, каб дровы скінуць памагла ці вары лыжку наліла, пагрэцца…

Баба яшчэ ўсё нешта мармытала. Мяне ж гэтак у сон кінула, гэтак змарыла… I я заснуў…

Прачнуўся я — нехта за нагу мяне тузае, будзіць: «Вячэраць ідзі!» Раскатурхаўся я трохі, паморгаў на агонь ды бачу: тата наш сядзіць за стал ом, перад ім стаіць міска капусты, толькі пара йдзе, а сам ён чырвоны, толькі вусікі тырчаць, як у прусака.

— Хадзі, Кастусь, павячэраем трохі.

Злез я з печы, за стол ды за лыжку. А баба прыгаворвае:

— На з хлебам, унучак, ды папоўніцы, каб рос хутчэй, тату на падмогу…

— А дзе ж Хіма? — пытаюся я з поўным ротам капусты.

А баба тоўх мяне: «Каб табе заняло!»

— Якая Хіма? — пытаецца тата.

— Ну наша. Тая, што, жнучы, багародзіцу сасніла.

I расказаў яму бабіну казку. Баба дык, здаецца, з'ела б мяне за гэта. А бацька рад, рагоча. Потым мачаха прыйшла з пацягушкаў, дык ён да яе:

— Ну, дзе ты, Хіма, была?

— Што за Хіма?

— Ну тая самая, што, жнучы, сасніла багародзіцу. За што ты Косціка біла? Я хадзяін свайму сыну, не смей распараджацца без мяне!

— На вось табе! Не пыталася i пытацца не буду!

— Замаўчы! Я сказаў: замаўчы!

А мачаха бац яму пад бараду. Ён, мусі, язык прыкусіў, бо аберуч хапіўся за мызу. А пасля i шчапіліся. Тузаўся, тузаўся тата, ніяк нічога не зробіць. А пасля мачаха рраз яго i верхам, i за горла! А я: «Урра!» на ўвесь свет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x