— Ой, барада барада! — крычу я, бягучы ад хаты. Вызваліў яго ад Жука, а ён мне за гэта рогам ды пад бок. А пасьля разагнаўся, каб стукнуць, ды я сьхіліўся ўбок.
Біцца як навучыўся нягоднік! Мама несла ваду на каромысьле, а ён гэта ззаду падкраўся ды зьнячэўку як стукне ёй пад калені — ажно прысела і ваду разьліла. Каралі мы яго за гэта, а ўсяроўна не адвык.
Пасьля-ж яны з Жукам здружыліся так, што аж дзіва. Падыйдзе козьлік да будкі — брэн, брэн рагамі, а Жук спачатку толькі — «гррр!». А потым-такі раскатурхаецца, вылязе з будкі, панюхаюцца на прывітаньне і пайшлі гайсаць вакол двара! Палётаюць, нацешацца і да сенцаў. Стаяць абодва каля дзьвярэй, чакаюць, каб ім чаго далі. «Вэтэрынар» дык той проста прэцца ў хату ці ў кухню сам, а Жук толькі хвастом павільвае кажнаму, хто ні выйдзе. Гэты хоць трохі сораму меў: яму скажы, дык паслухае, згорбіцца і ў будку; прынясеш есьці — твая ласка, а не — дык і так будзе спаць. А козьлік — ого!
І вось аднойчы яны раптам зьніклі абодва. Апоўдні толькі прыбягае Жук адзін. Віляе, віляе хвастом, быццам нешта хоча сказаць, ды ня можа.
— Дзе-ж ты, нягоднік стары, козьліка дзеў? — накінулася мама. — Скавычы вось цяпер, як сабака, адзін. Сорамна, цьфу!
І што-ж, Жук і праўда стуліўся, прыгорбіўся, быццам ад сораму, і моўчкі палез у будку.
* * *
Дзень няма козьліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён зьгінуў назаўсёды.
Аднак на другім ужо тыдні дачуваемся, што наш «вэтэрынар» жывы, што ён ажно ў Лядах — трэцяй вёсцы ад нас па дарозе да цёткі Марылі. Вось ліха — няўжо яны йшлі туды?..
Я гэта за кіёк і пайшоў у Ляды, кілёмэтраў зь пяць па гасьцінцы. Прышоў, іду па вёсцы. Хацеў толькі каго-небудзь спытацца, дзе тая Янкава Стэпка жыве, у якой апынуўся козьлік, ажно бачу: на нейчым дварэ, у садку, стаіць мой «вэтэрынар!» Стаіць пад яблыняй дыбка і ўсьпінаецца, каб дастаць на галінцы лісток. А вокал яго дзеці.
— «Вэтэрынар!» — гукнуў я яшчэ ад варот. А ён — пазнаў, нябось, — «ме-е-е»! — і бяжыць мне насустрач.
— А што, паслухаў, схадзілі? У прочкі хацеў уцякаць!
А ён штурхель мне рагамі. Таксама хацеў-бы нешта сказаць ды ня можа.
Вышла з хаты жанчына, тая самая, мусіць, Янкава Стэпка, ды кажа:
— Гэта-ж я вось раненька вышла на вёску, а ён ляжыць на мастку і ўцякаць не ўцякае. Замарыўся, відаць. Я гэта за рогі яго ды дахаты. А чорны сабака — таксама, мусіць, ваш — за мною «грр!». А я гэта хвартух расьперазала ды як махну на яго, дык ён і пабег ад мяне. Доўга круціўся каля нашай хаты, пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылі яго зь вёскі. А гэты, вось бачыш, прывык.
Цётка, дык тая нічога, — бяры, — кажа, калі ён ваш, — але ад малых я ледзь адпрасіўся: прывыклі да казла, не аддаюць.
Начапіў я козьліку аборачку на рогі і павалок з двара.
Мне дахаты сьпяшацца трэба, а «вэтэрынар» — хоць ты яму што хочаш: дрэ-дрэп ды годзе. Папасу я яго трохі каля прысад і далей. Ужо зусім пад вечар дабрылі мы дахаты.
Ну-ж і ўводзіны былі! Распытваюць мяне, сьмяюцца. А малых дык цэлая чарада за намі ўчапілася.
Падвёў я «вэтэрынара» да Жукавай будкі. Вылез Жук, панюхаў козьліка, а той толькі рагамі таўхель яго, а сам адышоўся і лёг.
— А ну, — кажа мне дзядзька Паўлюк, — шасьні гэта, Лявон, на паперку. Гэта-ж, брат, казка, жывая казка! І трэба-ж ліха ім, надумацца ды згаварыцца!..
— «Вэтэрынар!» — кажу я козьліку. А ён толькі павярнуўся.
— Ну што-ж, ідзі раскажы, як вы ў госьці хадзілі, будзем казку пісаць.
А ён навет і ня ўстаў.
І вось я запісаў гэта сам. Праз дваццаць год, а ўсё-ж такі запісаў.
Прыйшоў я ўчора з каўзачкі — мокры, мокры! — i тапчуся ў сенях, канькі хаваю. А мачаха нашая — тыц з кухні:
— Дзе ты, зладзюга, быу?
— Дзе быў, дзе быў… У карчме гарэлку піў. Выпіў чарку, выпіў дзве, закружыла ў галаве…
— Я табе зараз як дам, дык табе не толькі ў галаве закружыць, здыхата ты!
— Дасі, дасі… Вельмі ты мацера…
А яна мне бац па вастрыі. «Цякай!» — кажу я, — а яна мне зыоў ды зноў!.. Я ўжо шдзе «цякай», сам: драла ў хату. А яна мне яшчэ дзвярамі ды па пятах!
— Пан бог з намі, што гэта за кабета? кяжз. нашая баба.
А я разуўся, залез на печ ды ўголас. «Ну, — думаю, — зараза ты, буду плакаць, пакуль тата з лесу прыедзе». Роў я, роў, выў-выў, скавытаў-скавытаў, а потым чую — Прузыня, што ў нас з кудзеляй с я дзіць, ціха пытаецца:
— А за што яна таўчэ яш, свацейка? Ашалела, ці што?
— A маўчы, мілая, — таксаіуіа ціха кажа баба. — Хай яе пярун паб'е. Ці ж гэта пяршынка! Ліха ёй, як звер: дарвецца да малога i лупцуе, як па жывёліне. Ну, за што, за што ты яму кроў пусціла, каб ты пусціла журам, каб ты?..
Читать дальше