Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, брат, ты яшчэ смаркач.

Шурка ў адказ толькі шморгае носам і выцірае яго адубелым кулачком. I як гэта ён рукавіцы за-быўся?..

А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп'і, пасля прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі, — быццам квактухі сядзяць. А сонца, сонца!..

— Во, заяц бег, — паказаў Косцік, калі яны звярнулі з дарогі на цаліну, у кусты.

— Дзе?

— Во сляды, бачыш, во! Гэта і гэта. Дзвюма ножкамі… Ці, праўда, чатырма.

I праўда: ад елачкі — заячыя сляды, быццам нехта, бегучы, папіраўся кіёчкам. Пасля пачаліся яліны, бярозы, алешнік, асіннік. Зрабілася зацішней, пацяплела. На ялінах, нагадваючы свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Нешта заварушылася ў зялёным іголлі, і на сонцы заіскрыўся, пасыпаўшыся, снежны пыл.

— Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка. Я крыкну, — от дзе пойдзе!..

Шурка і так маўчаў, утаропіўшыся, як кот на мышыны шэлест у саломе.

— Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. «Ага!» — ёкнула між дрэў глухое зімовае рэха. Прыціхла зноў, а на яліне ўсё ж такі нешта варушылася. У вершняку шушукала — гэта ветрык поўзаў па вяршынях. А так — ціхенька ўсё, толькі сінічкі: ці-сік, ці-сік…

— Ну, рэжма, Шурка, а то ты ўжо замёрз. Вось гэтую.

А гэта была бярозка — пярэстая, касатая, як і ўсе нашы бярозкі. Вакол яе — казіныя сляды і «боб».

— Што гэта, Косцік, хадзіла, — авечкі?

— Але, авечкі. Козы дзікія, сарны…

I чаго ён смяецца, гэты Косцік?.. А-а, нягоднік, таўхануў рукой бярозку, а сам хуценька нізка прыгорбіўся. Пякучы снежны пыл сыпануў з галля на Шурыка. I на твар і за шыю палез…

— Ы-ы! Косцік-хвосцік! Я скажу ма-а-ме-е, — захныкаў Шурка.

— Бачылі дурня, — лаецца ў лесе… Не плач, гэта ж добранька, сняжок. Бачыш, які ён блішчасты на сонцы…

Угаварыў малога, асцепаў, і пачалі рэзаць. I праўда: пілачка звонка шаргу-шаргу-шаргу, а на снег сыплюцца пілавіны. Яны пырскаюць і на рукі Шурыку і на твар, адна папала на вока і пячэ… Шурка змахнуў яе рукой і зноў шаргу-шаргу…

— Ты не віляй рукамі, не цісні! — злуецца Косцік. Шурка як мага стараецца не віляць, а ўсё роўна віляе. Шаргу-шаргу-шаргу…

— У-ух, як цяжка з табой! — уздыхае Косцік і садзіцца на нагу.

— Рукі мае памерзлі…— не вытрымаў Шурка.

— Памерзлі? Дык і я ж без рукавіцаў! Снегам вазьмі патры, як той дзядзька казаў. Або не, ты ж яшчэ малы. Вазьмі пабі аб плечы. Бачыў, як я рабіў?..

Шурка ўстае, адступаецца і размахвае адубелымі ручкамі…

— Ай-ей! — закрычаў ён і заплакаў.

— Што ты, што? — схапіўся Косцік.

— А во!

Гэта — другая бярозка. Шурка выцяўся аб яе запясцю і на дадатак зноў абсыпаўся пякучым снегам.

— А-а-а! — плакаў ён, трымаючыся за руку.

— Ты, Шурка, ты не плач, а то стражнік пачуе — дасць нам прачуханца…

— А-а-а!.. Не пайду табе больш у лес… нік-кол-лі-і!..

— I пілу забярэ… Ціха ты, разява! На ўвесь лес… Пачакай — я кончу адзін, а рука перастане. Ты толькі не крычы.

Шурка паслухаў Косціка і з моцпага «а-а-а» перайшоў на ціхенькае «ы-ы-ы». А ручка гэтак баліць, а пасля гэтак зайшла ад пары!..

Шаргу-шаргу-шаргу, — працавала піла. А пасля сталася самае прыгожае: бярозка пахілілася, Косцік папхнуў яе раз, і яшчэ, і яшчэ раз, і бярозка — крр-рах! — легла на снезе. I неяк раптам паменшала.

— Во табе як! — весела крыкнуў Косцік. — А гэтую дурніцу, што цябе, Шурка, выцяла, возьмем ды заўтра спусцім. Ты толькі не плач. Баліць яшчэ?

— Трош-кі,— хныкнуў малы астаткам жалю. Пакуль Косцік церабіў бярозку — Шурка глядзеў.

Рука перастала балець. I неяк шкада зрабілася, што па ўсім ужо і трэба дахаты…

— Косцік…

— Га?

— А мнажэй не будзем рэзаць?

— Больш — нашто? Заўтра. А цяпер борздзенька пойдзем. А то мы тут накрычалі, накрычалі…

Косцік ізноў падперазаўся пілой, узяў на плечы пярэсты бярозавы цялеж, і яны пайшлі па снезе ў той бок, дзе была вёска. Абы крануў тым ці тым канцом целяжа аб бярозку ці алешынку, — зверху зноў церушыўся снежны пыл, бліскучы і пякучы, бо сонца, сонца!..

…Недзе ў мястэчку Дварок стары багацей Пятрусь Грыб адвёў пазычанага каня і брыдзе цяпер цяжкімі валёнкамі па ўхабістай, заплямленай гноем дарозе дахаты. Лейзараваму каню — нішто сабе: дармавога сена наеўся, аўса прыгубіў… А Петрусю і не ікнецца нават, што тут яму якраз цяпер зладзеі зрэ-залі яшчэ адну бярозку…

Аб тым, што гэты лес «чужы», — «зладзеі» гэтыя зусім не думаюць. Ды вось яшчэ і дзядзька той казаў, што лес не чужы, а іхні, нават нейкі народны… Косцік думае толькі аб тым, што трэба асцерагац-ца, бо, як зловяць, — наб'юць. А Шурка нат і гэтага не думае. Ён ужо не баіцца снегу. Ён тралюе ўслед за Косцікам, разнімаючы рукамі галінкі і лапы. Снег сыплецца, ды ўжо не гэтак пячэ, а ручкі, бадай, і зусім не мерзнуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x