Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Учора Мікола сустракаўея з таварышамі ў вёсцы Рыпінічы, пяць кіламетраў не даходзячы да мястэчка Дварок. Сёння яўка — у лясным пасёлку Шышкі, дзе працуе дзяржаўная смалярня. А начаваць прый-дзецца ў Баброве, таксама на тым баку Нёмана. Там і адзначыцца ў солтыса.

Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна, бадзёра. I сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна, нават радасна. Рэдка сустрэнеш якую фурманку ці чалавека — дарога не вельмі язджалая. Града снегу, на якой пракладзены дзве каляіны палазоў,— брудная дзяга, кінутая на гэтым чыстым бліскучым прасторы.

Прайшоўшы добрых дзве гадзіны ад Дварка, Мікола сустрэўся з двума хлапчукамі. Дарогу, па якой ён ішоў узлескам, перасякала другая — ад вёсачкі за Нёманам, — у лес. Гэтай дарогай на скрыжаванне амаль адначасна з ім выйшлі тыя хлапчукі. Проста пайшлі б, толькі зірнуўшы на незнаёмага дзядзьку, але Мікола аклікнуў іх:

— Эй, дрывасекі, здаровы!

Косцік і Шурка — гэта былі яны — спыніліся. Большы быў падпяразаны пілой, як сапраўдны лясун. Меншы трымаў рукі глыбока ў кішэнях портачак і глядзеў на незнаёмага спалохана.

— Ну што, баіцёся мяне? — з усмешкай спытаўся Мікола.

Косцік глядзеў на яго адкрыта, не прадбачачы ніякай бяды.

— Чаго ж мы вас будзем баяцца? — адказаў ён пытаннем.

— А ён вось баіцца, — паказаў Мікола на меншага. Шурка глядзеў спадылба, аднак і ён сказаў:

— Не-а. Чаго ж мы вас будзем баяцца?

— Куды вы? Ну, ты, скажаш, ясна — у лес, дровы красці. А ты? У вавёрчыну школу?

На Шурку была торба з кнігамі і сшыткамі.

— Не-а, — сказаў малы. — Я не ў школу. Я іду яму памагаць.

— Правільна, — усміхнуўся Мікола. — Сіла, брат, і салому ломіць.

Косцік тым часам вырашыў застрахавацца ад усякага падазрэння.

— А чаму вы думаеце, што мы ідзём красці? — сказаў ён. — Мы ідзём у свой лес.

— А колькі ж у твайго бацькі лесу?

— Тры гектары, — адказаў Косцік, не задумваючыся.

— А поля?

— Поля ў нас толькі морг, — ужо не зманіў дрывасек.

Мікола ўсміхнуўся.

— Ну, бачыш, як ты лёгка папаўся! Поля морг, а лесу ажно тры гектары. I каня свайго няма, саматугам пацягнеш. Ведаем мы такіх багацеяў. У Грыбавым лесе чахнеш бярозку.

— Якога Грыба? Ніякага Грыба я не ведаю…

— Затое я ведаю. У Дварку ты быў калі-небудзь?

— Не.

— Ну, бачыш. А каб быў, дык і ведаў бы, што там сядзіць гэты грыб. Стары ўжо грыб, чарвівы, але і ядавіты, як мухамор. Як ваша вёска называецца?

— Балотца.

— Ну, бачыш, як я ўгадаў! I тут вось лес таго Грыба. А з вашай вёскі ёсць тут у каго свой лес?

— Толькі ў Якуба Мамоньчыка. У яго сем гектараў.

— А поля?

— Поля яшчэ больш — дзесяць.

— Ну, дык вось ён таксама грыб мухамор. I вы ў яго лес?

— Не, мы пойдзем направа, у чужы. Гэты вясёлы дзядзька засмяяўся.

— А налева, па-твойму, свой?

— Не, ён таксама чужы, але ён з нашай вёскі. Вясёлы дзядзька ляпнуў Косціка па плячы.

— Ты, брат, адразу правільна сказаў, што і ў вас ёсць свой лес. Ён — для ўсіх, ён народны, і вы яго не крадзяце, а бераце, як свой. Шкада толькі, што без каня.

Хлапчукі глядзелі на Міколу, здаецца, не разумеючы, чаго ён, гэты дзядзька, хоча. I Мікола па-думаў сам сабе ўсміхнуўшыся: «Зарана ім гэтая па-літэканомія».

— Ідзіце, хлопцы, — сказаў ён. — Толькі часам не пападзіцеся.

Косцік усміхнуўся.

— Няхай каторы паспрабуе нас злавіць. Абы я з лесу выйшаў. Што ты, скалсу, застаў мяне, ці што?

— Правільна. А ты? — звярнуўся Мікола да меншага. — Рукавіцы забыўся ўзяць?

— Забыўся.

— Снегам рукі патры. Смялей, арол! Ну, у смалярню я гэтай дарогай зайду?

— Зойдзеце, — адказаў Косцік. — Толькі ўсё проста ды проста.

— Ну, дык бывайце, хлопцы, здаровы. Вясёлы дзядзька пайшоў «усё проста ды проста», а дрывасекі направа — у лес.

I ў хлопчыкаў снег хрумсціць пад нагамі. А сонца, сонца!..

— Прыйдзем, Шурка, пад бярозку, — кажа Косцік, — падсядзем: шаргу-шаргу-шаргу… Большае галлё пілачкай, меншае — ножыкам, і выражам цялелс…

Шурку ўспамінаецца казка пра Піліпку-сынка: «Паехаў дзед у лес і высек цялеж…»

— Як тое, Косцік, што тата баяў,— кажа ён і шморгае носам.

— Не-е, тое — казка, — адказвае Косцік. — А вось я вырасту яшчэ большы, і ў нас свой конь будзе, і я буду ездзіць у лес.

— I я таксама, ого!..

— Не, ты будзеш яшчэ ў школу хадзіць. А я не: хопіць з мяне, і так няма з чаго жыць.

Гэтак казала надоечы мама, але Косціку здаецца, што ён дайшоў да гэтай думкі сам.

— А я тады буду яшчэ бальшэйшы і таксама буду ездзіць у лес, — кажа Шурка, каб растлумачьшь, што і ён калісь кончыць школу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x