Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лапінка засмяяўся. Успомніліся яму сходы зарэцкіх баптыстаў. Вось ужо шосты гадок з той пары, як у іх там пачалося, як яго цягне туды да прыгожых песняў і мілых слоў аб пралітай госпадам крыві. Хадзіў туды часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты. Там вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца ў яго шыць і шые ўжо другую зіму. I ўсё намагаецца, блазен, перацягнуць яго ў сваю веру, перахрысціць у Нёмане, другі раз ад роду, цяпер ужо не голага, а ў сподніках. На сходах Лапінка чула падцягваў хору сваім бабскім голасам, слухаў пропаведзі і спадцішка глядзеў на ўсе бакі. Калі ж «веруючыя» станавіліся на калені і голасна, з прыплачам і хвараблівымі крыкамі, маліліся, па абраду заплюшчыўшы вочы, — Лапінка таксама закрываўся рукамі і ўкрадкай, праз пальцы, цікаваў на тое, як хто моліцца, асабліва калі «хрышчоныя духам» пачыналі балбатаць на «замежных мовах».

— Хай ужо госпад даруе, Алёшачка, — пачаў ён цяпер, смеючыся, — і грэх і смех! Пятруеь з Навасёлак, стары кавалер, рыжы, морду быццам куры падзюбалі, заплюшчыць вочы, закапыліцца, як табакі панюхаўшы, ды толькі адзімае: «А-фу-лэ!» Гэта ён з духам святым па-інастраннаму. А Раман Дуля — ух ты, у новым кажушку, грудзі ўперад, сцёгны тоўстыя — шах-шалах, — халявы блішчаць, бах на калені… «Госпадзі! Ты благаваліў, о, што б я празрэў і навучаў народы, о-о, малю цібя». А гаворыць, як той прарок, зігзагамі ўсё, лукаткамі. Таксама з духам святым. А я сабе думаю: прайдзісвет, прайдзісвет! Забыўся ўжо, колькі ад цябе дзевак паплакала? А цяпер ты «празрэў і навучаеш народы». А хто ў Таццяны каноплі мочаныя ўкраў? Пагнаўся!.. А з бабамі, Алёшачка, яшчэ лепш. Марылька Гарцава — баба рабочая, што гадок, то й сынок. Эх, зажмурыцца, звядзе калені і зойдзецца: «Асаначка, Ісусічак мой, залаценькі!..»

— Ха-ха-ха, а ты, брат, той самы, цябе нішто не зменіць, — смяяўся госць. — Арціст, дальбог, арціст, шпіктакаль!..

— Смяецца, — гаварыла Марта, таксама рагочучы, — смяецца, трапло, а сам хутка будзе такі самы пярэхрыст, дальбог.

— А што ж, — згадзіўся Лапінка, — я таксама ўжо «брат прыбліжоны»… Чакаюць яны, чакаюць, пакуль я паверу ды хрысціцца пайду, а я ўжо чацвёрты гадок хаджу перадойкай. Раз, на сабранні, сяджу я ззаду, а брат Рапейка — прапаведнік, што быў у Амерыцы, — эх, толькі вочы пабліскваюць, поўны, харошы, — «брація, — кажа, — бліжэй сюды». Той брат, маленькі, з смірэнным відам, — бліжэй да сэрца гасподняга. «Прыйдзіце ка мне ўсе труждаючыяся і абрамянёныя..» Я гэта за шапку ды на самую першую лаўку. Гляджу: Настуля Кукобіна, багатырка на ўсю вёску, моліцца, а сама ўсё цікуе за рэчку, каб гусі ў шкоду не ўлезлі. А пасля — эх, паляцела — агы-ля!.. Ну і даваў жа ёй брат Рапейка па пер'і. Нельга, кажа, служыць адразу богу і мамоне!..

— Усім вам адна трасца, дальбог, — перапыніла Лапінку Марта, — маўчаў бы лепш.

— А ты чаго равеш? — спытаўся Лапінка. — Мне што — лепш, чым «тваю маць» ды «тваю маць», ды накураць, ажно дух займае. Або шляхта гэтая, проша пана, кепікі толькі з мяне. Які я пан, — я так сабе чыста апрануты.

Лапінка ўстаў з лавы і, сагнуўшыся ў сярэдзіне, паківаўся, як качар, да машыны. Сеў, пасля азірнуўся на Марту. Яна была ў кухні.

— Маёй пані не падабаецца, бачыш, — зашаптаў ён. — Адно ляжала б на печы, як той мядзведзь. А я, як рак, пякуся… — Зірнуў у акно. — А вунь і брат Міша ідзе. Награшыў я, госпадзі, будзе мне і ў хвост і ў грыву…

3

Грыбаў начлежнік заспаў.

— Пане, пане гэты!.. Чалавек, уставайце! Снеданне гатова! — будзіў яго Пятрусь, тузаючы за плячук.

З цяжкай галавой Мікола сеў і пачаў апранацца. Цьмяна свяціла лямпа, і за чатырма шыбкамі глыбокага ў тоўстай цаглянай сцяне акенца была яшчэ ўсё ноч, бясконцая зімовая ноч…

Пакуль ён апранаўся, мыўся халоднай вадой і выціраўся каравым ручніком, стары сядзеў каля стала і гаварыў:

— Я думаў учора, што вы адной кацігорыі з маім нябожчыкам, але не. Мой быў, праўда, таксама з прыдурам, але трапяткі да работы. Лячэнне — лячэннем, а да працы возьмецца — кіпіць. I што ні возьме — сталярку, мулярку, шавецкае. Залатыя рукі! Ды што ж, без галавы. Талстога знайшоў, анціхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад бацькоў, ад роду. Бог яго і пакараў. Чаму б яму цяпер не жыць было, пажываць разам з намі?.. А вы яшчэ лепшы перац! Пазнаць, брат, птушку па палёце. Спаць давідна, пахаджаць сабе толькі з кута ў кут, памахваючы палачкай, на ўсім гатовым. I турма не памагла. Камісарам быць захацелася, лёгкага хлеба. А дома, пэўна, бацькі б'юцца над гаспадаркай, калі ёсць якая скула зямлі, і плачуць… Э-хэ-хэ, не гэтак бог гаварыў. Ну, сядайце…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x