Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таня робіць тое самае не менш акуратна, але павальней, з большай асцярогай.

Процьма яшчэ не пражытага часу, нязведанай прасторы, не адчутага сонца аддзяляе ix, маці i дачку, ад тых строга панурых прутоў, што недзе там з чорных памаленьку робяцца яшчэ чарнейшымі…

Iм, маладой i маладзенькай, i не думаецца пра такое, — гэта я цяпер думаю, стоячы на ўзбоччы гасцінца, гэта мне яно ярка прыгадалася там, за жытам, у зеляніне, каля прасторнай на запас агароджы.

Не ў спалучэнні з ёю, яшчэ не бачыўшы той чарнаты, гадзіны паўтары таму назад, калі я любаваўся белай работай-забавай у сонцы ды ў кветках, па праву ўзросту бласлаўляючы нейчае шчасце, непераможнасць жыцця.

1981

СЯРГЕЙ

Перад школай на рыначнай плошчы мястэчка быў зялёны, прасторны ўзгорак, што ў вераснёвым сонцы мякка, калі прылегчы, i соладка пахнуў ацвіцелым, нізенькім, густым рамонкам.

Там мы на перамене часамі рабілі «слана».

Пяць дужэйшых старшакласнікаў станавіліся адзін за адным, паклаўшы рукі адзін аднаму на плечы. На гэтыя рукі сядалі чатыры лягчэйшыя, таксама рукі на плечы адзін аднаму, тады тры яшчэ лягчэйшыя, a ўжо на руках двух апошніх, зусім вераб'ёў, важна садзіўся пагоншчык.

У тым вясёлым, пагодлівым верасні, калі я пачаў хадзідь з вёскі ў чацвёрты клас местачковай сямігодкі, пагоншчыкам заўсёды быў той самы Сяргей. Не па гадах малы, гарбаты, з залішне доўгімі рукамі i нагамі, ён трохі сам, а больш пры дапамозе збоку, але ж i спрытна, як павук, узбіраўся на «слана». Не так сабе, а са сваім «мечам». Звычайнае трапло, якім бабы трэплюць лён, пацешна вялізнае ў Сяргеевай руцэ, старое ўжо, тонкае, добра адшліфаванае ў рабоце.

«Слон» пад каманду, пад мноства камандаў, кранаўся з месца, памаленьку, урачыста ішоў па траве, а воін-пагоншчык размахваў «мечам» i ваяўніча крычаў. Навокал была ўся шматгалосая школа, усе сем класаў «паўшэхнай» на розныя галасы галаганілі, смяяліся i свісталі. Спыняліся i людзі паглядзець, i некаторыя таксама не маўчалі. Крычалі, вядома, i тыя, з каго на гэты раз складаўся «слон». Мне было тады дзесяць гадоў, разоў колькі i мне здаралася сядзець з тымі, што ўтваралі «трэці паверх», i я таксама галёкаў ды пішчаў ад радасці. А праз увесь гэты шолам верхнім было чутно, як над намі, над усім «сланом» раз-поразу, яшчэ вышэй пяўся голас пагоншчыка:

— Грунвальд, халера ясна!..

I «меч» Сяргееў быў узняты так, як у руцэ вялікага князя Вітаўта на вядомай карціне Матэйкі.

Пасля ўсёй гэтай радасці прыходзіў прадбачаны, але заўсёды як нечаканы канец. Тыя пяць найдужэйшых, што неслі ўсіх, раптам, пад каманду аднаго з ix, пускалі рукі з плячэй, i ўвесь жывы, рухомы, крыклівы трохкутнік рушыўся, ападаў, распаўзаўся ў яшчэ большым віску ды рогаце. Калі ты i ўдарыўся — не прызнаешся, а то i сказаў бы, каб хто спытаўся, што — далібог жа! — ані не баліць.

Найгорш было нашаму мечаносцу. Ён ляцеў з самага верху, падаў ці на кагосьці, ці гарбузом на цвёрды пад травою дол. A ўсё ж i «меча» свайго не кідаў i, разам з усімі, штосьці крычаў ды смяяўся, выбіраючыся з кучкі-невялічкі.

Для мяне Сяргей быў першым жывым гарбуном. Літаратурных, вычытаных неўзабаве прыйшло ажно тры. Вадзім у Лермантава, Нэлі ў Амічысавым «Сэрцы» i Юзя ў Прусавых «Грахах маленства». Рускі, італьянец i паляк. Вадзім, «Чырвоная шапка», пачварны жабрак i крывавы мсцівец, пра якога я чытаў найраней, дома, у старым патрапаным аднатомніку, успрымаўся даволі адчужана, гістарычна. Зрэшты, для мяне ён быў вельмі дарослы, i ўсё там дарослае, a Нэлі i Юзя — героі школьных аповесцей, мае равеснікі, зразумелыя, блізкія нашаму брату пад шыванцу.

Нядаўна я, сабраўшыся, нарэшце, разлічыцца з яшчэ адным неспакойным успамінам, перачытаў абедзве тыя аповесці, праверыў сваё дзіцячае захапленне. Яно ў асноўным паўтарылася, а да таго, колішняга захаплення i падсвядомай удзячнасці аўтарам дадалося яшчэ i дарослае: павага да двух высакародных сыноў сваіх народаў i свайго часу — гарыбальдзійца Эдмонда дэ Амічыса i паўстанца 1863 года Баляслава Пруса. Амаль аднагодкі, яны i ў рэвалю цыю, кожны ў сваю, пайшлі аднолькава зялёнымі юнакамі, i кнігі свае напісалі амаль у адзін час, у тым мужным узросце, пра які гаворыцца: сорак — ужо разумны i яшчэ малады. I супадзенні гэтыя ўспрымаюцца не проста як штосьді цікавае, — чысціня маладых парываў спалучылася з мудрасцю сталага ўзросту i ў выніку — дзве кнігі, што ўжо тым часам цэлае стагоддзе хвалююць i вучаць дабру дзяцей многіх народаў.

Тады, калі я быў часткай «слана», i пазней, над старонкамі названых кніг, такіх разваг ды вывадаў у мяне не было. Адтуль, з тых дзён, i дагэтуль шчымяць у душы два святыя адчуванні — спагада пакрыўджанаму i жаданне быць яго абаронцам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x