Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЭЛЕГІЯ

За шырокай градою гасцінца, які я перайшоў, за нявыкашаным раўком, у першых, нахіленых над высокай травою, жытніх сцяблінах, ніжэй калосся сціпла шарэла фанерная таблічка на кійку. З карандашным надпісам, які i мне паведамляў, як называецца наш калгас, які нумар участка, колькі тут гектараў жыта i які яго гатунак.

Правей, не вельмі далека ад месца, дзе я на момант спыніўся, i дзе даволі шырокая, травяная дарога з вёскі на могілкі, а лявей i бліжэй ад мяне — яшчэ i сцежка ў жыце. Таксама адзнака сучаснасці: поле народнае, нічыё, хадзі, тапчыся, дзе каму ўздумаецца…

A ўсё ж i я пайшоў па сцежцы. З узвышша ў даліну.

Жыта сёлета добрае. I прыгінацца, нават росламу, не вельмі трэба, каб люба, удзячна пайсці вачыма па каласістай паверхні, якая яшчэ i шчацініцца трохі вусікамі ўгару, а больш дык хіліцца долу пад цяжарам шчодра налітых, пакуль што не цвёрдых, салодкіх зярнят. Абапал сцежкі, у не зусім спалавелым саламяным гушчары, сям-там праглядвае рамонак, большыя сонейкі якога наіўна пнуцца ўгару, некаторыя нават даволі высока, а дробязь цвіце, адцвітае ды пахне понізу. Васількі стракацяць дружней, месцамі нават густа, — блакітная пяшчота, што таксама цяг нецца дастаць, дацягнуцца да каласоў. Для паўнаты дзіцячай памяці няма чамусьці ярка-ліловых званочкаў куколю. Затое трапляецца бярозка з грамафоннымі трубкамі белых i злёгку ружовых кветак, кволае плеціва вікі з дробненькай бурачковасцю цвету, а гледзячы на сонечна-хлебнае бязмежжа зверху, зрэдку бачыш, як над калоссем выкусціўся непераможна расквітнелы асот. На сцежцы — натапч сцяблін з пустым! ці поўнымі каласамі; яна шамаціць пад нагамі, злёгку блытае ix ды рвецца, калі адной наступіш, а другой на хаду шмарганеш. Ды такое — зусім ужо як між іншым, бо ты глядзіш наперад, час ад часу ўлева ці ўправа, табе, даўно ўжо гараджаніну, здаецца, што так вось ішоў бы ды ішоў,— далёка, можа, i бясконца…

А сцежка канчаецца.

Нашы старыя могілкі, i ў даўнім, у прыкрым сваім запусценні цяпер, у зеляніне ды ў сонцы нібы нават прыгожыя, сумна прыгожыя. Магутны, разложысты цёмна-зялёны дуб. Таксама, як i ён, спрадвечная, але ж змарнелая капліца. У шэрых лушпаях не да канца датлелай шалёўкі з блекла-ліловым купалам, які здалёк, у кудзерцы вышэйшых i ніжэйшых дрэў, бачыцца весялей. Тры сасны, як самотны дазор, прысланы сюды з далёкага лесу. I дзікі нізавы гушчар.

Нікога за яго не папракаючы, i самога сябе таксама, прывычна знаходжу ў бэзавай ды шыпшынавай, зноў ацвіцелай дзікасді два найраднейшыя помнікі. Надпіс на левым зацёрся больш, на правым менш. Пастаяўшы i адышоўшыся, я чамусьці вымаю блакнот i ледзь не з дзіцячай, тады, даўным-даўно адпаведнай узросту, сёння i трохі няёмкай, i гаркавата-шчымлівай пяшчотай запісваю па дзве даты з абодвух помнікаў. Як быццам не ведаю гэтага i ніколі не ведаў… А тады ўжо іду далей сярод рэдкіх, пахіла-шэрых драўляных крыжоў, абымшэ л а каменн ых старчакоў з загладжанымі часам надпісамі, сярод помнікаў навейшых, ужо ад большага пасляваеннага дастатку, i зусім новых, нядаўна дастаўленых удзячнымі гарадскімі нашчадкамі, стандартна бетонных стэлаў з таннай пазалотай надпісаў ды ў вастрапікіх агароджах, найчасцей блакітненькіх. Зноў здзіўляюся, якімі ж нестарымі памерлі той ці тая, якія ў маёй маладосці, не толькі ў маленстве, здаваліся дзядамі ды бабулямі. Заўважаю імёны тых, пра чый адыход пачуў з роднай мясціны сёлета, летась ці пазалетась…

I раптам — зусім нечаканае сутыкненне.

Я аж сумеўся ціха, ледзь не спалохаўся, спыніўшыся каля яшчэ цішэйшага. Адразу — толькі заўважыў светла-шэрую пляму на рагу прасторнай i змрочнай агароджы, a ў наступны момант — пазнаў у гэтай пляме жывую істоту.

Нейкая бабуля стаяла на каленях i, нікога, нічога не бачачы, не чуючы, уся занятая сваёй справай, фарбавала адзін з жалезных прутоў. Пруты былі яшчэ новыя, чорныя, аднак старая з няспешным, сказаў бы — з эпічным спакоем давала ім поўнае абнаўленне. Раз-поразу няспешна абмачала квачык у бляшанку i памаленьку, старанна квэцала чорным тоўсты прут, ад цэментавай падмуровачкі да ўзроўню сваіх вачэй. За гэтым прутам, — я моўчкі глядзеў,— пайшоў такі самы другі. Злева, пачаўшы ад рога агароджы, некалькі ix ужо тлуста чарнелася. Далей бабуля, вядома, падсунецца на каленях направа, будзе мазаць усю гэтую сценку спачатку знізу. Потым цяжка паднімецца, пагоніць даверху… А ix жа так многа, гэтых прутоў, агароджа зроблена з запасам, не на адзін толькі помнік, з разлікам i на сябе. А да вёскі ж няблізка, з даліны ўгару, на нямоглых нагах, настаяўшыся на каленях…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x