Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды вось пайшоў ужо i трэці прут пры мне. Памаленьку, спакойна, няспешна.

Яна кленчыла да мяне бокам, хустка нізка насунута ад гарачыні, i я не пазнаваў бабулі, a ў твар не заглянеш. Можна i не палохаць, не ўмешвацца ў яе малітвенна-ўрачыстую, грунтоўную работу. Але як жа i адысціся, не ўведаўшы, хто гэта?

Ступіўшы трохі наперад, я — з-над вострых прутоў — заглянуў за каменна-шырокія плечы помнікастэлы, прачытаў, па кім ён, i тады, здагадаўшыся, аказаўся:

— Добры дзень, цётка Аксеня!

Яна зірнула на мяне, узняўшы твар на голас зверху, неспалохана прыгледзелася i сказала:

— А я не ведаю, хто вы.

Я назваўся — i хто я, i чый — па-даросламу.

— А, гэта ты… — яна назвала мяне так, як гаварылася ў маім маленстве. — Тады здрастуй! Да таты, да мамы прыйшоў?

I ў імені маім, неадпаведна дзіцячым, i ў пытанні, да каго я прыйшоў, было штосьці адтуль жа, адкуль i мой запіс дзвюх па двойных дат з двух помнікаў. I на душы пацяплела. Нейкім сваяцтвам з бабуляй, ці што.

Пагаварылі мы няшмат. I як толькі я развітаўся — яна адразу ўзняла з бляшанкі свой нетаропкі квач i пачала, нібы навобмацак, паводзіць ім па пруце то ўніз, то ўверх, то ўкругаля. Быццам пайшла, патэпала ў бясконцы свет па лабірынце чорных сцежачакпрутоў…

А я пастаяў, паглядзеў, для яе ўжо нібы непрысутны.

З далечыні амаль шасці дзесяцігоддзяў сюды, у летнюю спёку сённяшняга дня, на мяне дыхнула адліжнай зімой, грымнула маршам (скрыпка, гармонік, бубен), затэленькала званочкамі з-пад дугаў, ажыло i цвярозым, дзіцячым, i хмельным, дарослым гоманам вясковае вяселле.

Кожнае з ix было падзеяй, а гэтае — тым больш. Цупронава Аксеня, дзеўка з багатай хаты, выходзіла за Лебяду, амаль за батрака. «Па любові», як гаварылася i ў чым была незвычайнасць падзеі.

Тады бабуля была маладою красуняй. З варотаў іхняга двара выязджалі, пазвоньвалі першыя санківазок — з маладою. I маладая — высокая, чарнявая, у фаце — стаяла ў вазку сама, ні за што не трымаючыся, i не плакала, a ўсміхалася, нават рукой з узмахам павяла. Вясельны звычай такі: маладая едзе стоячы — пажаданне сяброўкам яе не заседжвацца дзеўкамі.

З-за гэтага няроўнага замужжа сварка ў бацькавай хаце, вядома, была, i немалая, нават i да лупцоўкі, казалі, дайшло. Аднак не яе, не Аксеню было пераставіць. A праклінаць яе ніхто не праклінаў,— няшчасці пачаліся не ад гэтага. Калі ехал i ад вянца, ужо на Лебядовым коніку, той, — на роўнай дарозе, у спраўнага хлопца — узяў ды распрогся. Гэта лічылася вельмі нядобрым знакам. I спраўдзілася. Беднасць — беднасцю, на гэта дзеўка ішла сама, але ж прыйшло i горшае: паміралі дзеці. Адно, другое, а пасля ўжо i зусім ix не было. Жылі Аксеня з Тодарам адны, спачатку яшчэ ўсё спадзяваліся, а потым пачалі i падумваць, ці не ўзяць якую сірату. Але не выйшла гэта ў ix, бо звалілася i другая бяда. Тодар падаваў у цапы малатарні (чужое, вядома ж), i хапанула, уцягнула ў барабан руку, добра хоць, што не правую.

Гэта я памятаю таксама жыва, як той Аксенін выезд, стоячы, з бацькоўскай брамы. На дзікі крык з суседняга прыгумення пачалі збягацца людзі, пабег i я, тады ўжо дзяцюк. Малатарня спынілася. I раней, праз гул яе, i цяпер крычаў не Тодар, крычалі іншыя. Галасіла, прыбегшы, двароў цераз дзесяць, Аксеня. А ён стаяў, як прывязаны сваёй раструшчана падаўжэлай, крывавай рукой да аціхлых цапоў, збялелы, але ж i сам яшчэ камандаваў, як раскручваць, развінчваць барабан, i толькі гютым ужо, як садзіўся на воз — у мястэчка, да доктара — самлеў.

Нехта — не памятаю, хто — першы падгледзеў, як ён пасля бальніцы, ужо толькі з адной правай, пакутліва прымяркоўваўся, намагаўся засупоніць хамут. Сусед хацеў дапамагчы, але Тодар ажно ўзлаваўся. Крычаў, што сам павінен, сам навучыцца — i запрагаць, i ўсё!..

У самога была ж i сама. I не для бабскай каманды ці звягі,— сяброўка, памочніца.

Так яны ўжо i векавалі ўдваіх, доўга жылі — доўга пры мне, яшчэ даўжэй без мяне ў нашай вёсцы, — спачатку бедна, а потым i ў новай хаце, на нейкай пенсіі, з чатырма вуллямі ў садочку.

Ды вось яго ўжо няма, а яна ўсё жыве, як быццам непрыкметны, ціхі i нязбыўны подзвіг яе жыцця яшчэ ўсё чамусьці трэба працягваць.

Сумна?

А можа, якраз i лягчэй ад такога вось клопату — пра магілу?..

Зноў жа па сцежцы ў жыце я выйшаў з даліны на самы верх нашай «гары» — узвышша з сонечна-ясным, раскошна летнім аглядам на ўсе бакі свайго свету. Спыніўся на абочыне нядаўна заасфальтаванага гасцінца, пастаяў.

Хораша. I далёка відно.

А якая ж тут, можна сказаць, адбылася вялікая змена дэкарацый. Не адна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x