Іван Шамякін - Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1970, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тыя дні я асабліва баяўся нямецкай атакі. Даходзіла да роспачы, якой я, аднак, не меў права нікому паказваць.

Мы ведалі: ішла вялікая бітва за Маскву. Ад таго, як яна скончыцца, чыёй перамогай, вельмі многае залежыць. Хацелася памагчы сваім у гэтай бітве. Мы добра ведалі, якая дапамога найбольш дзейсная. Эшалоны, якія ішлі на фронт. Чым менш іх дойдзе, тым лягчэй будзе нашым.

У нас быў ужо вопыт. Але не хапала ўзрыўчаткі. Здабывалі яе па-рознаму. Адзін шлях быў самы пэўны, аднак самы небяспечны. Кіламетраў за дваццаць на былым нашым аэрадроме хлопцы выявілі склад авіябомб. Ад кожнай з гэтых бомб, як панура жартавалі партызаны, можна было загінуць шэсць разоў: на аэрадроме, у трох вёсках, праз якія трэба правезці смяротны груз і ў дзвюх з якіх размяшчаліся паліцэйскія гарнізоны, пры разборцы дэтанатара бомбы, пры выплаўцы толу і — я дадаваў сёмы выпадак — пры зборцы міны. Але гэтага, сёмага, у атрадзе не прызнавалі, бо тут ужо справу мелі не з бомбай. Да таго ж нам пашчасціла: меўся свой інжынер — Будыка, ён канструяваў і збіраў міны. Пэўны час атрад трымаў манаполію на міны. Нават вялі гандаль: у Каткова выменьвалі міны на хлеб і сала, у Касача — на коней, ён вывеў у лес конзавод.

Увосень, па бездаражы, калі гарнізоны нельга было аб’ехаць — рэчкі, масты, — нам удалося разы тры правезці бомбы пад дровамі, пад мукой з млына, а аднойчы — у вясельным картэжы, «жаніх» і «нявеста» сядзелі на бомбах. А тут, калі замерзлі рэчкі, выпаў снег, і неглыбокі яшчэ, хлопцы засыпаліся. Везлі сена. Чаму нікому не прыйшло ў галаву, што з часоў, калі з’явіўся тут першы чалавек, сена вазілі ў другі бок: з балот — туды, у бязлесны раён, дзе знаходзіўся аэрадром, а не наадварот? Чаму я, камандзір, сялянскі сын, не падумаў пра гэта? А вы, мемуарысты, пішаце, што ўсё ўмелі прадбачыць. Я не ўмеў, бо ўсё прадбачыць немагчыма.

Хлопцаў павесілі. На станцыі. Траіх. Чацвёрты — Федзя Кучык — паспеў шыбануць гранату, і яго распаласавалі аўтаматнай чаргой.

Пасля мне прыйшлося пахаваць сотні людзей, сваіх, партызан, перажыць не адну няўдачу, блакады, голад.

На прарыве з блакады вясной сорак трэцяга брыгада страціла амаль палавіну людзей. Гэта была найбольшая трагедыя. Я нёс цераз балота ўпаўнаважаную ЦК камсамола Галіну Берзнер, яе пасекла мінай. Я плакаў… Ад болю, ад злосці, ад роспачы. Над ёй, над усімі тымі, хто застаўся там, каля Дняпра, на полі бою, хто патануў у балоце. Я не адразу ўбачыў, што нясу мёртвую. Мы штыкамі капалі ёй магілу на балотнай выспе. А смерць Басі Шугановіча! А смерць братоў Казюраў, Валодзі і Пеці!

Дзеці, дзеці, я хацеў бы ўсіх вас прыкрыць сваімі грудзьмі! Каб гэта можна было зрабіць!

Але хіба толькі смерць Паўла я перажываў так цяжка, як смерць тых хлопцаў — Юркі Козела, Сашы Ляшкевіча і Кузьмы Валёнка. Каб яны загінулі, як Федзя — у баі, магчыма, гэта не раніла б так балюча. Але іх павесілі. Двое з іх прыйшлі ў лес разам са мной, у жніўні. Мы спалі ў адным будане, бо нас было ўсяго адзінаццаць.

Спачатку мяне адгаворвалі. Шугановіч, Будыка. Пасля сабралі партыйную групу і забаранілі. Напісалі пастанову: «Не дазволіць камандзіру атрада дарэмна рызыкаваць…» І ўсё адно я пайшоў. Паехаў на станцыю… Таксама ішоў снег. Пачыналася завея. Вецер раскачваў іх целы. Хлопцаў павесілі на бэльцы згарэлага пакгауза. Чорныя закапцелыя сцены, шырокі праём згарэлых дзвярэй і ў іх — яны. Босыя, у адных сподніх кашулях. Глядзелі мы здалёк, але я чуў, як стукаліся іх акасцянелыя ногі і звінелі, як струны, напятыя і змёрзлыя вяроўкі. І мусіў гандляваць салам. Яно было не лішняе ў атрадзе, а я аддаваў яго фашыстам, тым, што павесілі маіх хлопцаў, маіх дзяцей. О, як мне хацелася дастаць з тайніка пад санямі гранату і шпурнуць у іх. «Жонка», якая памагала гандляваць, наша атрадная гаспадыня, былая старшыня сельсавета Люба Рошча, шаптала: «Трымайся, камандзір. Сам палез. Цябе не пускалі». Адзін з варты паказаў на шыбеніцу і пагразіў: «Партызанен?» — і закруціў пятлю вакол шыі: маўляў, калі і ты партызан, то і цябе вось так. Трэба было ўсміхацца. Трэба было ўсміхацца! «О не, пан, я стараста з Прыгар. Вось дакумент. Я — стараста». Хто з вас перажыў такі боль, такія пакуты, такі гнеў і бяссілле, як я за тую гадзіну, пакуль мы стаялі з санямі за сто крокаў ад павешаных?! Але, таго зараду нянавісці, які накапіўся за тую гадзіну, мне хапіла на ўсю вайну.

Біць іх, біць, біць! Але як біць? Чым? Нехта з іх даў за сала спірту. Па дарозе назад я паспрабаваў ім заліць агонь у душы. А ўжо разгулялася завіруха. Стагнаў бор — адзіны наш друг, абаронца. Цяжка і яму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x