Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут — удар, як бы зверху, па галаве! Палкай, хто ўдарыў мяне палкай? (Нават па датычнай, калі ў галаву, удар кулі бывае страшны.)

Нашы ўжо бягуць спалохана-весела, засада ўсётакі ўдалася, хоць i па нас урэзалі! I толькі я нясу, адчуваю ў сабе дзіўную абыякавасць да ўсяго, уключаючы i ўласнае жыццё. Ці таму, што мяне ледзь не забіла. Ці што я забіў, вось толькі што. Нас могуць яшчэ перахапіць на папярэчнай дарозе, па якой курсіруюць браневікі, але мяне гэта не цікавіць, не хвалюе ніколькі. Быццам i няма ўжо мяне…

У выпадку смяротнай небяспекі, гавораць псіхолагі, уключаецца адна з форм паводзін, уласцівых наогул жывым істотам, — інстынкт: «пачынаю бойку!», «ратуюся ўцёкамі!» ці: «я ўжо мёртвы, вам не цікавы!» . У апошнім выпадку прыкідваецца мёртвым, а то i на самой справе засынае.

Але гэта звяркі, a ў чалавека за гэтым i яшчэ нешта, што назваць можна зрывам маральна-псіхалагічным. Не, мае рацыю Biталь Сёмін у сваёй «Плаціне» : паміж «забіць» i «быць забітым» адносіны не толькі разнаполюснасці, але i прыцяжэння.

Напярэдадні Новага, 1985, года мне прыслалі стэнаграму абмеркавання аповесці «Карнікі» ў бібліятэках ГДР. У адным з выступленняў, для мяне вельмі цікавых, я сустрэў упамінанне аб маім артыкуле «Вялікая сіла любові» , надрукаваным у шматмоўным «Новом времени» (1984, № 32). У артыкуле гэтым я ўжо выходзіў да пытання, да якога звярнуцца хачу i тут, цяпер. Так, нянавісць была вялікая. I зразумела чаму. Але што было больш моцным, якое пачуццё, i чым мы моцныя былі раней за ўсё?

Сам я быў, улічваючы, можа быць, мой узрост, якраз выражэннем раней за ўсё пачуцця нянавісці. Але вось маці сваю я не запомніў з гэтым пачуццём у вачах, на твары, у паводзінах — ні ў адным выпадку, ні разу! Хоць здавалася б: мала таго, што прыйшлі, каб пазбавіць усякай будучыні яе дзяцей ці забіць, але i яе самую прымусілі (у канчатковым выніку яны ж) займацца справай, якая наклікае на дом, на дзяцей смяротную небяспеку i, можа быць, страшэнную пакуту.

Не, ніякая нянавісць не нрымусіла б яе рабіць, паводзіць сябе так. Калi дайшлі чуткі (на шчасце, памылковыя), што старэйшага яе сына (брата майго Жэню) немцы схапілі пры аблаве ў Бабруйску, як яна страшэнна выла, як вар'ятка, бегала па шашы, не саромеючыся нікога, — i гэта яна, заўсёды такая стрыманая, спакойная. Так, што сыну малодшаму нават сорамна было за яе. A калі, ужо ў атрадзе, сына параніла, а яна рашыла — забіты, як умомант уся яна перамянілася!..

Так, інстынкт маці у ёй быў крайне моцны. I вось сама стала рабіць тое, за што i яе i дзяцей маглі схапіць, катаваць, пакараць смерцю. Не, ніякая нянавісць яе не прымусіла б.

Значыць, любоў. Сіла куды большая. Праз думку i боль аб чужых дзецяў, якіх ужо забілі ці забіваюць, праз многае, у чым праяўляецца сам наказ жыцця i покліч будучыні, маці можа, маці здольная рабіць тое, што i рабілі, выконвалі тысячы i тысячы ix, — рызыкаваць уласнымі дзецьмі. Неадольней за нянавісць у нашых людзях было гэта — любоў.

Любоўю свет уратуецца. Прыгажосцю свет уратуецца…

Колькі разоў чытаў, чуў словы гэтыя, успрымаючы досыць адцягнена, хаця жыццё столькі прыкладаў i ўрокаў падносіць, нават дамашніх.

У 1984 годзе прыйшло пісьмо ад жанчыны, таксама былой жыхаркі Глушы, i вось у ім такі ўспамін: на вялікіх перапынках яны, школьніцы-старшакласніцы, бегалі ў аптэку «паглядзець на Ганну Мітрафанаўну, Вашу маму» . А каб растлумачыць сваё пастаяннае паяўленне ў аптэцы, куплялі «сен-сен» , даваенны сродак заглушыць пах спіртнога i тытуню. Настаўнікі нават насцярожыліся, чаму так пахне клас падазроным зеллем…

Калі ў нас не зрабілі вобыск, калi прыйшлі па даносе, не знайшлі тое, за што i катавалі б, i пастралялі б ці павесілі, дык толькі цудам. I цуд гэты — наша мама. Немец стаяў у дзвярах, а па пакоі радасна прагульваўся, проста лятаў ад усведамлення сваёй улады над жыццём i смерцю нашай, ад нашага здранцвення паліцай Гузікаў, «пан Гузікаў» , ледзь не кранаючы ботам кош для бялізны пад ложкам, дзе схаваны былі гранаты (лістоўкі з вясёлымі беларускімі рыфмамі з нагоды «крывой восі» Гітлера-Myсаліні перад гэтым таропка сунулі пад сяннік у суседнім пакоі). Паратунку не было, i я, нядаўна такі адчайны ваяка, глядзеў толькі на маці — з зусім дзіцячай мальбой-упэўненасцю, якая раптам вярнулася: яна выратуе, мама, самая разумная, самая надзейная, самая прыгожая!.. Раптам яна, што моўчкі i строга глядзела на захопленага сваёй уладай хама, упала на стол рукамі, галавой, тварам i зарыдала. Хай будзе што будзе, але чаму так, чаму так!.. О, колькі святой шчырасці i жаночага жаху перад тым, што адбываецца, перад будучыняй было ў тым плачы. I яшчэ — беспамылковы інстынкт маці, якая ратуе гняздо!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x