• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-1016-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Сотнікаў
  • Название:
    Сотнікаў
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2008
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-02-1016-6
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной. Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Сотнікаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, пранесла, яго не павесяць, ён будзе жыць. Карнае мерапрыемства скончылася, знімалі ахову, людзям дазволілі разысціся, і жанчыны, падлеткі, старыя прыціхла павалакліся па абодвух баках вуліцы. Некаторыя часам спыняліся, азіраліся на чатырох вісельнікаў, жанчыны аціралі слёзы і ішлі далей. Паліцэйскія наводзілі апошні парадак ля шыбеніцы. Стась са сваёй нязменнай вінтоўкай на плячы адкінуў нагой цурбан з-пад лішняй пятлі і зноў крыкнуў Рыбаку. Той не так зразумеў, як здагадаўся, што трэба было, і, дастаўшы з-пад Сотнікава падстаўку, кінуў яе пад штыкетнік. Калі ён павярнуўся, Стась стаяў насупраць са сваёй звычайнай усмешлівай маскай на твары. Вочы яго пры тым аставаліся падазрона сцюдзёныя.

— Гы-гы! Аднак маладзец! Спасобны, падла!

І паліцай з такой сілай ляпнуў Рыбака па плячы, што той ледзьве ўстаяў на нагах, падумаўшы сабе: «Каб ты здох, сволач!» Але зірнуўшы ў яго сыты, выцягнуты дзеравянай усмешкай твар, таксама ўсміхнуўся — крыва, аднымі вуснамі.

— А ты думаў…

— Правільна! А што там, падумаеш! Бандыта шкадаваць…

«Пастой, што гэта? — не зразумеў Рыбак. — Пра каго ён? Ці не пра Сотнікава?»

Не адразу, але ўсё выразней ён пачаў разумець, што той мае на ўвазе, і, мабыць, упершыню непрыемны халадок вінаватасці крануўся яго пачуцця. Але ён яшчэ не хацеў верыць у сваю прычаснасць да гэтай расправы — пры чым тут ён? Хіба гэта ён? Сотнікаў сам узлез, сам скочыў з цурбана. Ён толькі трымаў. І то па загаду.

Чацвёра павешаных ціха і важка пакручваліся на напятых вяроўках — усе збочыўшы галовы, з ненатуральна перацятымі ў петлях шыямі. Нехта з паліцаяў прыладжваў кожнаму на грудзі фанерку з надпісам на расейскай і нямецкай мовах. Рыбак не стаў чытаць таго надпісу, ён наогул стараўся не глядзець туды — пятая пустая пятля няздзейсненай пагрозай гняла і палохала яго. Ён думаў, што, можа, яе адвяжуць ды прыбяруць з гэтай вісельні, тады б яму было ўжо спакойней. Але ніхто з паліцаяў нават не падышоў да яе.

Здаецца, усё было скончана, ля павешаных стаў вартавы — малады паліцэйчык у суконнай паддзёўцы з вінтоўкай на плячы. Іншых пачалі строіць. Каб не замінаць, Рыбак саступіў з маставой на вузенькі, утаптаны ботамі тратуар і стаяў так, увесь у насцярожаным чаканні таго, што будзе далей. У ягоных думках была блытаніна, таксама як і ў пачуццях, радасць уласнага паратунку чымсь зацямнялася, але ён яшчэ не мог толкам даўмецца чым. Зноў у ім аднавілася прыціхлае было, але ўпартае жаданне даць дзёру, прарвацца ў лес, трэба было толькі падлавіць адпаведны момант. Цяпер яго ўжо нічога тут не трымала.

Паліцаі звыкла строіліся ў калону па тры, іх набралася тут чалавек пятнаццаць — рознага зброду ў новенькіх форменных шынялях і пілотках, але траплялі і ў кажушках, ватоўках, чырвонаармейскіх абносках. Адзін нават быў у скуранцы з адрэзанай правай палой. Людзей на вуліцы ўжо амаль не асталося — толькі ў скверыку наводдаль стаяла некалькі падлеткаў і з імі тоненькі хваравіты хлопчык у будзёнаўцы. Разявіўшы рот, ён усё сморгаў носам і ўглядаўся ў шыбеніцу, падобна было — яго дзівіла там лішняя, пятая пятля. Спакваля, відаць, ён зразумеў нешта і пальцам з даўгога рукава паказаў якраз у яго на тратуары. Рыбак з непрыемнасцю цепнуў плячамі і ступіў убок, каб схавацца за паліцаямі, якія ўжо знерухомелі ад звычнай каманды старшага. Старшы той паліцай таксама нібы абмёр ад камандзірскай стараннасці і падцяў да сцёгнаў кулакі, на нямецкі манер выткнуўшы ў бакі локці.

— Смірна!

Паліцаі ў калоне страпянуліся і зноў знерухомелі. Старшы абвёў іх злосным, строгім позіркам і спыніў яго на адзінокай постаці збоч тратуара.

— А ты што? Стаць у строй!

Рыбак схамянуўся. Гэтая каманда абнадзейвала і азадачвала адначасна. Аднак раздумваць не было калі, ён хуценька скочыў на вуліцу і стаў ззаду за ўсімі, побач з нейкім высокім, у чорнай аўчыннай папасе дзецюком, які непрыязна пакасіўся на яго.

— Шагам марш!

І гэта было і зразумела, і звыкла. Рыбак бяздумна ступіў у такт з іншымі, і, калі б не пустыя рукі, якія невядома куды было дзець, можна было б падумаць, што ён зноў у атрадзе, сярод сваіх. І калі б перад вачамі не мільгалі шызыя абшлагі і замусоленыя бела-блакітныя павязкі на рукавах.

Яны пайшлі ўніз той самаю вуліцай, па якой ішлі сюды, аднак гэта была зусім іншая дарога. Побач бурлілі жвавасць і самазадаволенне — ён быў сярод пераможцаў. На паўгода, дзень ці гадзіну, але адчувалі яны сябе куды як бадзёра, падагрэтыя ўсведамленнем здзейсненай помсты ці проста ўдала скончанай працы; некаторыя ціха перагаворваліся, чуліся смяшкі, і ніхто ні разу не азірнуўся назад, на браму. Затое на іх азіраліся ўсе. Тыя, што брылі цяпер з гэтае акцыі пад сценамі платоў і дамовак, з дакорам, страхам і нясхоўнай нянавісцю ў счырванелых ад плачу жаночых вачах праводзілі гэтую зграю здраднікаў. Іх, аднак, тое не клапаціла і не турбавала, мусіць, яны прывыклі, на бяспраўных запалоханых людзей яны проста не звярталі ўвагі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Круглянскі мост
Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: У тумане
У тумане
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Сцюжа
Сцюжа
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.