Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давай, давай! Дваццаць хвілін асталося! — падганяў паліцай, уваходзячы ў іхняе смярдзючае стойла. — Ну, ты, аднаногі! Жыва!

— Прэч рукі! Я сам! — прахрыпеў Сотнікаў.

— А ты, жыдзяня, чаго жджэш? Ану, вымятайся! Не хацела прызнавацца, будзеш на вяроўцы гутатацца, — Стась засмяяўся са сваёй красамоўнасці і тут жа вызверыўся: — Гэць, юда паршывая!

Па слізкіх заснежаных прыступках яны вылезлі на падворак. Рыбак вяла пераступаў нагамі, не зашпільваючы паўшубка і не заўважаючы паветранай свежасці, якая пасля ночы ў смярдзючым склепе ап'яняла яго, і ён памалу хістаўся з боку ў бок. Насупраць ад увахода ў склеп стаяла чалавек шэсць паліцаяў з вінтоўкамі. Яны чакалі. Ціснуў невялікі марозік, надвор'е было хмарнае і ветранае, з каміноў над стрэхамі апантана імкнулі рваныя космы дыму.

Рыбак стаў перад ганкам, побач спыніліся Дзёмчыха і Бася, якая цяпер прыкметна тулілася да жанчыны, зябка горнучы адна да адной босыя скарэлыя ступні. Пётра са спаважнай паныласцю ва ўсім сваім старэчым абліччы стаў трошкі наводдаль. Стась, лаючыся, вывалак па прыступках Сотнікава, якога тут жа зморана кінуў на снег. Але той з натугай узгробся на ногі і выпрастаўся ў сваім пакамечаным, скрываўленым шынялі.

— Дзе следчы? Паклічце следчага! — сказаў ён глухаватым голасам.

Рыбак спахапіўся, што і яму таксама вельмі трэба да следчага, і, стараючыся як мага лагодней, загаварыў да паліцаяў:

— Вядзіце нас да следчага. Ён учора казаў.

— Завядзём, а як жа! — са з'едлівай шматзначнасцю намякнуў вепрукаваты паліцай. Ён ляснуў па пале вяроўчынай, якую трымаў у руцэ, і рашуча ступіў насустрач. — Ану, рукі!

Рабіць нечага было, Рыбак даў рукі, той хвацка заламіў іх назад і з дапамогай другога пачаў туга скручваць за спіной. Рыбак паморшчыўся не так ад болю ў запясцях, як ад скрухі, што ахапіла яго, — гэта ж сапраўды быў канец.

— Далажыце следчаму. Нам патрэбны следчы, — вымавіў ён не дужа, аднак рашуча, усё болей адчуваючы, як зямля хінецца кудысь з-пад яго ног.

Але паліцай злосна тузануў ззаду.

— Позна! Адследчыліся!

— Як гэта — адследчыліся?! — зазлаваў Рыбак і зірнуў цераз плячо: нейкая няголеная ў белай шчэці морда, лыплівыя, зусім свінаватыя вочкі, у якіх таіліся нахабства і пагарда да яго, — крыкам такога не спалохаеш. І тады ён з жахам тапельца ўхапіўся за адзіную сваю магчымасць — прасіць.

— Ну паклічце Партнова. Я вас прашу. Людзі вы ці не?

Але да Партнова, мусіць, было далей, чымсі да смерці. Ніхто яму не адказаў нават.

Між тым рукі яго былі ўмела і туга скручаны тонкай вяроўчынай, якая балюча ўелася ў скуру, і яго адпіхнулі ўбок. Узяліся за Дзёмчыху.

— Ты, кліч сюды следчага, — з апантанай настойлівасцю патрабаваў Сотнікаў ад Стася, які з вінтоўкай за плячом завіхаўся ля Дзёмчыхі.

Але той нават не зірнуў на небараку, ён, як і ўсе яны тут, нібы аглух да іх просьбы, нібы гэта былі не людзі, а якая жывёла. І гэта яшчэ болей пераканала Рыбака, што справы іх дрэнь. Будзе смерць… Але як жа тады?.. Чаму ж ён не рашыўся, калі былі вольныя рукі?

Адчуванне адзіна зручнай і безнадзейна ўпушчанай магчымасці зусім прыдушыла яго. Нешта ў ім жаласна затрымцела ўнутры ад усведамлення нейкай сваёй памылкі, і ён разгубленым позіркам залыпаў наўкола. І тады на ганак адзін за адным з памяшкання пачало выходзіць начальства — нейкія чыны ў новай паліцэйскай форме: чорных караткаватых шынялях з шэрымі каўнярамі і такімі ж абшлагамі на рукавах, пры пісталетах; за імі выйшлі чацвёра немцаў, мабыць, афіцэраў, у даўгіх шынялях і фуражках з высока задраным верхам. Чалавекі са тры, апранутыя ў цывільныя паліто і захутаныя шалікамі, баязліва пазіралі на немцаў і трымаліся збоч, нібы госці, запрошаныя на чужое свята. Паліцаі на падворку зважліва пацішэлі, прыкметна выцягнуліся.

Нехта спяшаючыся палічыў ззаду:

— Раз, два, тры, чатыры, пяць…

— Усё гатова? — запытаў з ганка плячысты паліцай з маленькім кабурам на жываце.

Менавіта гэты кабур, а таксама постаць дужага, віднага сярод другіх чалавека далі Рыбаку зразумець, што гэта начальнік. Толькі ён падумаў пра гэта, як ззаду сіпата загаманіў Сотнікаў:

— Начальнік, я маю зрабіць паведамленне!

Той адразу спыніўся на прыступках, калянуў арыштанта цяжкім уладным позіркам.

— Што такое?

— Я параніў вашага паліцая. Я партызан! — не дужа гучна сказаў ён і кінуў у бок Рыбака: — Той выпадкам тут апынуўся, я магу растлумачыць. Астатнія зусім ні пры чым. Калі караць, дык карайце аднаго мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x