• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-1016-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Сотнікаў
  • Название:
    Сотнікаў
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2008
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-02-1016-6
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной. Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Сотнікаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адчуваючы, што канчаткова гіне, хлопчык матнуў галавой, і бацька, трохі спакайнеючы, трудна, працяжна ўздыхнуў:

«Ну і то дзякуй!»

Гэта было ўжо занадта — міжвольнай хлуснёй купляць бацькаву падзяку; у вачах у яго пацямнела, кроў хлынула да твару, і ён стаяў, не могучы ступіць кроку з месца.

«Ідзі гуляй», — сказаў тады бацька.

Так увогуле лёгка абышлося яму тое непаслушэнства — пакаранне дзягай яго мінавала, але яго маладушны ківок балючаю драпінай астаўся саднець у душы. З таго часу ён ні ў чым і ніколі не схлусіў ні бацьку, ні каму другому, за ўсё трымаў адказ, гледзячы людзям у вочы, — надта добра ён памятаў пакутную цану аслушэнства і маладушнае свае без'языкасці. Ён не ведаў пэўна, але, мабыць, і маці не сказала бацьку, па чыёй ініцыятыве адбылося тое прызнанне. Са шчаслівай упэўненасцю ў добрасумленнасці сына так і скончыў свой шлях на зямлі гэты кавалерыйскі камандзір, інвалід вайны і гадзіннікавы майстра, усцешаны перад смерцю надзеяй, што сыну дастанецца лепшая доля. І вось дасталася…

17

У ранішняй дрымотнай цішыні выразна затупалі боты, зверху глухавата данесліся галасы, гучней заляскалі дзверы. Тут, у склепе, найбольш былі чутны гэтыя дзверы, часам ад іх асабліва моцнага стуку ажно сыпалася са столі. Рыбак не спаў — падкурчыўшы ногі, моўчкі ляжаў на баку пад сцяной і слухаў. Цяпер уся яго ўвага перайшла ў слых. У акенцы патроху святлела, мусіць, на дварэ ўжо развіднялася, і ў гэтай іхняй каморы таксама стала што-колечы бачна. З ранішняй шэрасці вынікалі бязладныя, нібы скамечаныя постаці арыштантаў: Дзёмчыхі пад сцяной насупраць, далей у куце патроху варушылася высокая кучомка Пётры; Басі, праўда, амаль не было відаць у густым яшчэ змроку пад акенцам. Сотнікаў, як і раней, ляжаў на спіне побач і дыхавічна сіпеў. Каб не гэтае яго сіпенне, можна было б падумаць, што ён нежывы. Наставаў трудны, мабыць, апошні, дзень іх жыцця, яны ўсе адчувалі тое і прымоўклі, кожны паасобку перажываючы сваю паныласць і сваю бяду.

Боты наверсе затупалі часцей, усё грукалі дзверы. І раптам у склеп уварвалася гамана з панадворка. Рыбак падняў голаў, прыпёрся патыліцай да сцяны. Слоў нельга было разабраць, але было відавочна, што паліцаяў там назбіралася больш, чым учора. Што яны ўдумалі рабіць? І чаму ніхто яшчэ не спусціўся ў склеп? Быццам забыліся на іх.

Нехта прайшоў па-над самай сцяной, чутно было хрупасценне ботаў па снезе, непадалёк ад акенца штось стукнула, потым неяк дужа зблізку раздаўся грубы хрыпаты голас:

— Ды тут усяго толькі тры.

— А шуфля яшчэ была. Шуфлю паглядзі.

— Што мне шуфля! Рыдлёўкі трэба.

Нешта гучна залязгала, потым прарыпелі крокі, і зноў паблізу ўсё сціхла. Але гэта кароткая размова тужлівым спалохам ускалыхнула Рыбака — нашто рыдлёўкі? Рыдлёўкі толькі на тое, каб капаць, а што цяпер можна капаць? Акоп? Канаву? Магілу? Пэўна, магілу, але каму?

І тут ён успомніў: мабыць, сканаў той паліцай.

Ён павярнуў голаў, няўцямна паглядзеў перад сабой. Дзёмчыха з-пад пакамечанае хусткі гэтак жа трывожна-напружана глядзела на яго; у куце застыў, не варухнуўся Пётра. Ніхто не сказаў ні слова, усе ўслухоўваліся, тоячы ў душы страх і няпэўнасць.

Гэтая іх няпэўнасць цягнулася, аднак, нядоўга. Праз якую хвіліну за сцяной зноў затупалі, ды так пэўна, што ні ў каго не ўзнікла сумнення — ішлі ў склеп. Калі забразгалі першыя дзверы, Рыбак хуценька сеў, адчуўшы, як нядобра страпянулася ў грудзях сэрца. Побач пачаў варушыцца і кашляць Сотнікаў. «Адчыняць — ірвануць, збіць з ног і — праз дзверы», — са спазнелай рашучасцю падумаў Рыбак, але тут жа зразумеў: не, так не выйдзе! А дзверы сапраўды ўжо адчыніліся, у камеру шыбанула сцюжай, зімовай свежасцю, і няяркае святло адразу высвеціла іхніх пяць шэрых устрывожаных твараў. У дзвярным праёме стаяў спрытны Стась, за ім хмура глядзеў яшчэ нехта з вінтоўкаю на плячы.

— Генуг спаць! — ва ўсё горла зароў паліцай. — Адаспаліся! Выходзь: ліквідацыя!

«Значыць, не ашукаліся, сапраўды канец, — пранеслася ў збянтэжанай свядомасці Рыбака. — Каб каго аднаго, а калі ўсіх, значыць…» Ён расслаблена абвяў, раптам страціўшы ўсе сілы, з натугай падабраў бліжэй ногі, паправіў шапку на галаве і толькі потым абапёрся на салому, каб устаць.

— Ану, выскоквай! Дабравольна, але абязацельна! — тым часам крыкліва падганяў Стась.

Пётра ў куце першы ўзгробся на ногі, заенчыўшы, пачала ўставаць Дзёмчыха; трудна паднімаючыся, заляпаў рукамі па сцяне Сотнікаў. Рыбак няўцямна зірнуў на яго збалелы, страшны, як у мерцвяка, твар, на якім, нібы ў вар'ята, ліхаманкава гарэлі запалыя спакутаваныя вочы, і, нешта не дадумаўшы і не адчуўшы, ступіў да выхаду.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Круглянскі мост
Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: У тумане
У тумане
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Сцюжа
Сцюжа
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.