Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па сутнасці, гэта было ахвяраванне дзеля паратунку другіх, але не менш, чым другім, яно патрэбна было і яму самому. І справа тут не ў наіўных ілюзіях — проста ў Сотнікаве ўсё пратэставала ад адной толькі думкі, што ягоная смерць стане марнаю выпадковасцю па волі гэтых п'яных прыслужнікаў. Як і кожная смерць у барацьбе, яна павінна нешта сцвярджаць, нешта адмаўляць і па магчымасці здзейсніць тое, што не паспела здзейсніць жыццё. Інакш — навошта тады жыццё? Надта трудна даецца яно чалавеку, каб безразважна ставіцца да яго канца.

Было халаднавата, час ад часу ён скаланаўся і глыбей лез пад шынелак. Але, як заўжды, прынятае рашэнне дало палёгку, самае пакутнае на вайне — няпэўнасць — цяпер адступілася ад яго. Ён ужо ведаў, дзе адбудзецца яго апошняя сутычка з ворагам, і ведаў, якія зойме пазіцыі. З іх ён не саступіць. І хоць гэты паядынак не абяцаў яму вялікай перамогі, ён быў спакойны. У бобікаў зброя, сіла, але ў яго таксама ёсць на чым пастаяць у канцы. Ён іх не баяўся.

Знямогла ўгрэўшыся пад шынелкам, ён зноў неўпрыцям заснуў.

Прысніўся яму недарэчны блытаны сон.

Трохі нават дзіўна было, што менавіта такі мог прывярэдзіцца ў апошнюю ноч. Некалі ўсё згадваў, які з яго сноў прадкажа яму пагібель, і думаў, што гэта павінен быць дужа незвычайны, поўны асаблівага сэнсу сон — такі, што адразу стане зразумела: далей сёння яму не пражыць. Цяпер жа прыснілася нешта з дзяцінства, і сярод усяго дробязнага і незапамінальнага — нейкая недарэчная сцэна з бацькавым маўзерам. Нібыта Сотнікаў пачаў даставаць яго з кабура, трохі павярнуў набок і адламаў ствол, які, аказваецца, быў не стальны, а нібы алавяны, як у пугачы. Сотнікаў надта спалохаўся, хоць у той час бачыў сябе не хлапчуком, а, здаецца, амаль што цяперашнім ці, можа, курсантам, бо, здаецца, усё тое адбывалася ў ружпарку колішняй яго казармы. Ён стаяў каля піраміды са зброяй і не ведаў, як быць: вось-вось сюды павінен быў зайсці бацька. Сотнікаў кінуўся да піраміды, але там не было ні аднаго незанятага месца, ва ўсіх гнёздах стаялі вінтоўкі. Тады ён дрыготкімі рукамі расчыніў бляшаныя дзверы грубкі і сунуў кабур з маўзерам у чорную смярдзючую адтуліну печы.

У наступную хвіліну там засвяціўся агонь, але не полымя, а распалены зіхоткі жар, у якім нібы плавілася штось яркае, і ён стаяў насупраць, не ведаючы, як затушыць яго. А побач быў бацька. Але ён нават не ўспомніў пра маўзер, хоць было такое адчуванне, што ведаў пра гэты выпадак. Ён толькі апусціўся на кукішкі перад грубкай і раздумна сказаў надта невясёлым голасам:

«Быў агонь, і была вышэйшая справядлівасць на свеце…»

Невядома, ці доўга гарэў той агонь у грубцы, але неяк у адчуваннях яго зноў запанаваў змрок, забыццё, а праз нейкі час патроху сталі вызначацца невыразныя гукі паблізу: тупат ног, шастанне саломы і сцішаны, начны голас старога. Калі прыйшло разуменне рэальнасці, Сотнікаў сцяміў, што гэта адганялі пацукоў. Канчаткова прачнуўшыся, ён доўга пакутліва адкашліваўся, усё думаючы, што б мог азначаць той сон і які ў ім тоіцца сэнс. І неяк паступова і натуральна ягонымі думкамі завалодаў шчымлівы ўспамін пра дзяцінства…

Маўзер — не прывярэда дурнога сну, ён сапраўды быў у бацькі, былога чырвонага конніка і колішняга паручніка з двума «георгіямі» на грудзях — бацькава фота пасля той вайны ён часта бачыў у прыгожай, з залатымі паўлінамі, мамінай шкатулцы, што стаяла ў спальні. Маўзер быў яго захапленнем, ягонаю дзіцячай марай. Часам, маючы вольны час і добры настрой, бацька вымаў з камода гэтую таямнічую штуковіну і дазваляў сыну хіба што прытрымаць за жоўты драўляны кабур — самому было няўпраўна аднаруч: правая яго рука, параненая на вайне, тады адымалася, і ён усё меней валодаў ёю. Гэта былі радасныя хвіліны, нейкая невымоўная трапяткасць напаўняла хлопца, але на тым яго дапамога і канчалася. Ён мог толькі глядзець, як бацька праціраў пісталет, але ніколі яму не было дазволена нават пагуляць з ім. «Са зброяй і ўзнагародамі гуляць забараняецца», — казаў бацька, і хлопец не ўпарціўся, не пярэчыў. Слова бацькі было законам, дома панаваў ягоны непахісны культ. Зрэшты, гэта і зразумела: бацька яго быў вядомы ў горадзе чалавек, удзельнік і герой Грамадзянскай вайны, які толькі з прычыны калецтва і свайго празмернага гонару, як казала маці, змушаны быў зарабляць на хлеб рамонтам гадзіннікаў.

Варанёны, у драўляным кабуры маўзер быў ягонаю марай, але дарма было прасіць яго таксама і ў маці. Пры сваёй мацярынскай паблажлівасці да сына і яна не адважвалася парушыць бацькавай забароны і толькі здзіўлялася: «Гэта ж імянная татава зброя, хіба можна чапаць?» Ён ведаў, што нельга, але гэтае «нельга» яшчэ болей распальвала яго жаданне авалодаць забароненаю рэччу, нагуляцца з ёю ці хоць разок прыцэліцца, як на сапраўднай вайне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x