Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык як жа тады быць? Няўжо прападаць?

Не, на пагібель ён не мог пагадзіцца, нізашто ён не прыме ў пакоры смерць — ён разнясе ў трэскі ўсю іх паліцыю, голымі рукамі задушыць Партнова і таго Стася. Хай толькі падступяцца да яго!

16

Пасля кароткай размовы са старастам, якая, тым не менш, зусім стаміла яго, Сотнікаў ненадоўга заснуў. Калі ж ён прачнуўся, дык найперш адчуў, што ўвесь мокры ад халоднага поту; жар, які столькі паліў ягонае нутро, змяніўся на патлівую прахалоду ва ўсім целе, і Сотнікаў зябка ўздрыгнуў пад шынелкам. Але галаве стала нібы лягчэй, гарачы тлум неўпрыкмет сплыў з ягонай свядомасці, агульнае адчуванне палепшылася. Калі б не скалечаныя, распухлыя пальцы і набрынялая застарэлым болем нага, дык ён збольшага адчуў бы сябе здаровым.

У склепе было зусім цёмна і ціха, аднак ніхто, мабыць, не спаў, гэта адчувалася па частых выпадковых рухах, варушэнні, а таксама па сцішана-насцярожаным дыханні людзей. І тады са спазнелай выразнасцю Сотнікаў адчуў, што гэта — апошняя іх ноч на свеце. Раніца ўжо будзе належаць не ім.

Што ж, трэба было сабраць у сабе апошнія сілы, каб з годнасцю прыняць смерць ад рук ворагаў. Вядома, іншага ён і не чакаў ад гэтых вылюдкаў — пакінуць яго жывым яны не маглі — маглі хіба закатаваць, знявечыць, прыбіць у той катоўніцкай каморы Будзілы. А так, можа, і няблага. Куля імгненна і без пакут абарве жыццё — не самы горшы з магчымых, ва ўсякім разе, звычайны, салдацкі канец на вайне.

А ён, дурань, баяўся калісь за сваё жыццё, калі мог лёгка і неўпрыкмет загінуць у баі, да апошняй хвіліны змагаючыся з ворагам. Цяпер такая пагібель са зброяй у руках здалася яму раскошай. Ён амаль ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў. Сам жа, выходзячы з бою жывым, ён таіў у сабе ціхенькае задавальненне, што куля абмінула яго. Але што яму далі гэтыя лішнія месяцы жыцця, поўныя штодзённых трывог, дробных і вялікіх пакут, сцюжы і голаду, якія завяршаліся цяпер усё тым жа банальным на вайне вынікам — смерцю.

Праўда, за пяць партызанскіх месяцаў ён нешта зрабіў для свайго абавязку грамадзяніна, байца і камуніста. Хай не так, як хацеў — як дазволілі акалічнасці: некалькі ворагаў усё ж знайшло смерць і ад яго рукі. Толькі гэта і суцяшала, гэта наогул апраўдвала яго дваццаціпяцігадовае існаванне на свеце. Бо што яшчэ карыснага ён зрабіў людзям, калі не пасадзіў дрэва, не выкапаў калодзежа, не забіў ніводнай вужакі — без чаго, паводле ўсходняга павер'я, нельга лічыць удалым ніводнае жыццё на зямлі.

На яго долю выпала нямала нялёгкага, нават жахлівага. Але быў абавязак. Ён вызначаў там, дзе было надта заблытана, ён вёў, калі не свяціла ніводнае сцежкі, ён вымагаў на амаль немагчымае.

Ды вось прыйшоў канец і яму.

Пагібель яго пэўным чынам цягнула за сабой крушэнне ўсяго, што мела хоць якія-небудзь адносіны да яго асобы, — беззваротна адыходзіў у нябыт навакольны свет з яго мінулым, сучасным, а таксама будучым. І ён думаў, што калі жыццё не надта збяднее ад знікнення яшчэ адной не вельмі значнай істоты, якая толькі магла, але нічым не ўзбагаціла яго, дык ён, Сотнікаў, траціць усё, каб ніколі больш не набыць нічога.

Але цяпер, калі ён дайшоў да канца, быў ледзь жывы ад хваробы, раны і знямогі, ён стаў адчуваць у сабе нейкія новыя, не знаёмыя дагэтуль якасці. Найперш знікла няпэўнасць, якая заўжды прыгнятала яго на вайне, калі нават самае блізкае будучае хавалася ў расплывістым тумане невядомасці. Цяпер жа ўсё было пэўна і катэгарычна, смерць усё вызначала навек. Каб не цешыць сябе пустымі надзеямі, ён адмёў усе ўласцівыя жыццю ілюзіі, ведаў: наперадзе нішто. Нейкім чынам гэта здавалася нават палёгкай, бо дало магчымасць строга вызначыць яго выбар. І калі што яшчэ турбавала яго, дык гэта некаторыя абавязкі ў адносінах да людзей, што воляю лёсу ці выпадку апынуліся цяпер побач. І ён зразумеў, што найперш, мабыць, трэба вызначыць свае адносіны да іх, бо гэтыя адносіны, відаць, і стануць апошняю праявай ягонага «я» перад тым, як яно знікне навек.

Пагадзіўшыся са сваёй смерцю, ён на некалькі кароткіх гадзін прыдбаў сабе як бы нейкую незалежнасць ад драпежнае сілы ворагаў. Цяпер ён мог поўнаю мерай дазволіць сабе такое, што іншы раз абцяжарвалася абставінамі, непакоем за ўласнае жыццё; цяпер ён адчуваў новую магчымасць, непадуладную ні абставінам, ні ворагу і нікому ў свеце. Ён ужо не баяўся нічога, і гэта давала яму пэўную перавагу над іншымі і над сабой ранейшым таксама. Вядома, то была перавага смяротніка, але яна была, мабыць, галоўнай і ўжо напэўна апошняй рэальнай каштоўнасцю ў яго жыцці. Праўда, ён разумеў, што карысці яму з таго, мусіць, будзе не шмат, сабе ён ужо нічым не мог памагчы, але, мабыць, ён мог яшчэ нешта зрабіць для іншых. І Сотнікаў проста і лёгка, як штосьці элементарнае і зусім лагічнае ў яго становішчы, прыняў апошняе цяпер рашэнне: узяць усё на сябе. Заўтра ён скажа следчаму, што хадзіў у разведку, меў пэўнае баявое заданне, у перастрэлцы раніў паліцая, што ён — камандзір Чырвонай Арміі і ненавідзіць фашызм — хай расстраляюць яго. Астатнія тут ні пры чым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x