Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Смерці ў баі ён не баяўся — перабаяўся ўжо за дзесятак самых безнадзейных выпадкаў — і не калаціўся за сваё жыццё, якое даўно не было яму асалодай, а з нейкага часу перастала быць і абавязкам. Важна было жыць, калі ён быў камандзірам у арміі, калі ў яго была сіла, якая давала яму магчымасць выконваць свой абавязак, калі ад яго турбот і ўмельства залежалі жыцці людзей. А цяпер ён быў сам, адзін і дбаў толькі аб сабе. Праўда, у іхнім партызанскім жыцці гэта таксама было важна і нялёгка — так дбаць аб сабе, каб не зрабіцца лішнім клопатам для астатніх. Такім, напрыклад, як той узводны Жмачэнка, каторы ў студзені так намучыў усіх у Крыжоўскім лесе. Паранены асколкам у жывот, ён ледзь ліпеў, і яны дзве ночы выносілі яго з-пад носа немцаў і толькі выбраліся ў бяспечнае месца, як ён сканаў.

Сотнікаў болей за ўсё апасаўся такога вось лёсу, але, здаецца, такі яго абміне. Уратавацца, вядома, не ўдасца, затое ён быў пры памяці і меў зброю — гэта галоўнае. Нага ўся дранцвела, ад ступні да сцягна, ён ужо не адчуваў і цеплыні крыві, якой, мусіць, сплыло нямала. Тыя, з пагорка, пасля некалькіх стрэлаў памарудзілі крыху, і нехта з іх там падняўся. Астатнія ляжалі, а ён, гэты адзін, хутка і рухава перабег па схіле ўніз. Ягоны цень цёмным камяком пракаціўся некалькі крокаў і апаў на снезе. Сотнікаў пацягнуўся рукамі з вінтоўкай, каб уперці прыклад у плячо, і адчуў, як здорава стала балець нага. Балела чамусь калена і сухажылле пад ім, хоць ён адчуваў, што куля трапіла вышэй, у сцягно. Ён сцяў зубы і павярнуўся трохі на левы бок, каб з правага зняць нагрузку. У той час на пагорку мільгануў яшчэ адзін цень — здаецца, яны там па ўсіх правілах вайсковае тактыкі перабежкамі набліжаліся да яго. Тады ён дачакаўся, калі паднімецца трэці, і стрэліў. Стрэліў наўздагад, прыблізна — мушка і проразь дрэнна былі відаць у паўзмроку. У адказ зноў забахалі іхнія стрэлы — на гэты раз многа, можа, стрэлаў з дзесяць, не менш. Счакаўшы, калі яны сціхлі, ён дастаў з кішэні новую абойму і перазарадзіў вінтоўку. Усё ж патроны трэба было ашчаджаць, іх заставалася ўсяго пятнаццаць.

Мусіць, ён ужо даўгавата праляжаў так, цела пачало здорава мерзнуць, нага балела ўсё болей; ад сцюжы і ад страты крыві яго зноў пачала біць дрыготка. А тыя, пастраляўшы, сціхлі, нібы прапалі ўначы — нідзе не відно стала ніводнай постаці. Але ён адчуваў, што наўрад ці яны пакінуць яго тут — пастараюцца ўзяць жывога ці хоць бы мёртвага. І ён падумаў, што, можа, яны да яго паўзуць. А можа, ён ужо кепска бачыць — ад слабасці ў вачах пачалі лётаць нейкія матылі, стала млосна. І ён спалохаўся, што можа страціць прытомнасць і тады здарыцца самае горшае, чаго ён найбольш баяўся на гэтай вайне. Значыць, апошняе, на што ён павінен намагчыся, хоць цераз сілу, хоць самаю апошняй рэшткай свае здольнасці — не здацца жывым.

Ён памалу прыўзняў галаву — недзе наперадзе ў марозных прыцемках мільганула штось надта цёмнае — здалося, чалавек. Але неўзабаве ён зразумеў, што гэта на ветры матляўся перад ствалом быльнёг. Тады ён праз боль паварушыў параненай нагой, якую сціскала скразная балючая сутарга, трохі сагнуў яе ў калене. Пальцаў на ступні ён не адчуваў. Зрэшты, чорт з імі, з пальцамі, цяпер яны былі яму непатрэбныя. Другая яго нага была здаровая.

Часу, мусіць, мінула нямала, а можа, і не многа — ён страціў усякае адчуванне яго. Трывожыла самая галоўная думка: не даць сябе захапіць знянацку. Мяркуючы, што яны паўзуць, і каб трохі затрымаць іх, ён прыклаўся да вінтоўкі і зноў стрэліў тры разы ў ранейшым кірунку. Ён чакаў стрэлаў у адказ, але стрэлы нешта марудзілі, і ён падумаў, што, можа, паліцаі запаўзлі дзе ў лагчынку і пакуль не бачаць яго. Тады ён таксама рашыў пакарыстацца здатным для сябе момантам і пакутна пераваліўся на бок.

Намёрзлы яго бурак наогул кепска знімаўся з нагі, цяпер яго трэба было садраць лежачы і толькі аднымі рукамі. Правай нагой ён баяўся паварушыць нават — правая была не памочніца. І ён скурчыўся, напружыўся, да болю сцяў зубы і з усяе сілы пацягнуў бурак. Першая спроба нічога не дала, толькі адабрала большую частку яго небагатай сілы. Праз хвіліну ён засопся, абліўся сцюдзёным потам і спыніў свае намаганні. Але, перадыхнуўшы крыху і агледзеўшыся, з яшчэ большай рашучасцю ўчапіўся ў бурак.

Ён садраў яго пасля пятай ці шостай спробы і некалькі хвілін не мог пакратацца на снезе. Ён ляжаў на баку з буркам у руках, пакуль думка аб блізкай небяспецы не абудзіла яго. Баючыся спазніцца, ён кінуў на снег бурак і падняў галаву. Здаецца, наперадзе не было нікога. Цяпер хай бягуць — ён гатовы быў прыкончыць сябе, варта толькі ўперці ў падбародак рулю вінтоўкі і пальцамі нагі націснуць спуск. І ён парадаваўся ціхай злой радасцю, што ўсё ж выходзіла не па іх — па яго. Але ў яго былі яшчэ дзве абоймы патронаў — імі ён дасць свой апошні бой. Ён прыўстаў вышэй — недзе ж яны павінны быць, не праз зямлю ж яны праваліліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x