Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чамусьці іх не было паблізу. Ці, можа, ён кепска ўжо бачыў уначы? Зрэшты, ноч пацямнела, здаецца, маладзічок угары недзе знік, адны зоркі праз марозную смугу мільгалі на небасхіле. Значыць, жыццё ўсё ж скончыцца ноччу, падумаў ён, у змрочным прамёрзлым полі, на адзіноце. Пасля яго, мабыць, завязуць у паліцыю, распрануць, вядома, і там закапаюць дзе-небудзь на конскім могільніку. Брацкая магіла, якая некалі палохала яго, цяпер была недасяжнаю марай, амаль раскошай. Закапаюць, і ніхто не ўведае ніколі, хто ляжыць у той зямлі. Зрэшты, усё гэта дробязі. У апошнюю хвіліну шкадаваць яму не было чаго, хіба што не хацелася разлучацца з сваёй вінтоўкай, якая слаўна і безадмоўна паслужыла яму паўзімы. Ні разу не заела, ніводзін яе механізм не збракаваў пры стральбе, бой яе быў надзіва спраўны і трапны. Іншыя мелі скарастрэльныя нямецкія аўтаматы, некаторыя насілі СВТ — ён жа не расставаўся з вінтоўкай, якая дасталася яму выпадкам, але ўжо ў тым выпадку выратавала яго жыццё. Здарылася гэта ў восеньскім баі на раз'ездзе, які яны атакавалі ўсёй групай. Рэшта немцаў разбеглася, пакінуўшы машыны, але некалькі чалавек не паспелі ўцячы і схаваліся за штабелем шпал, адкуль адкрылі агонь з карабінаў. Ён упаў тады непадалёку ад насыпу, якраз на самым відавоку, і немцы пачалі біць па ім ледзь не ва ўпор. Адна куля прашыла яму шынелак на плячы, другая ўдарыла пад бок. Ён асыпаў штабель аўтаматнымі чэргамі з «шмайсера», але чэргі тыя мала што маглі зрабіць немцам, укрытым радамі прасмаленых шпал. Праўда, ён у час зразумеў гэта і азірнуўся: непадалёк у канаве ляжаў з паніклаю галавой партызан, ля яго тырчаў з быльнягу ствол вінтоўкі. Сотнікаў задам адпоўз да канавы і пераўзброіўся. Варта было яму, добра прыцэліўшыся, выпусціць туды пяць куль, як нямецкі агонь спыніўся і партызаны пабеглі да будкі. На тым раз'ездзе яны спалілі шэсць цыстэрнаў з гаручым і ўзарвалі стрэлкі. Пасля ён убачыў за штабелем двух забітых эсэсаўцаў і наскрозь прабітыя яго кулямі шпалы, што і вырашыла ягоны выбар: «шмайсер» ён аддаў Мікулічу, а сам узяў вінтоўку. Праз усю партызанскую зіму яна была яго вернай заступніцай і абаронцай. А цяпер, мабыць, дастанецца якому-небудзь п'яніцу-паліцаю, які будзе страляць у вёсках сабак ды збіваць каптуркі з каміноў. Вінтоўка была адзінае яго шкадаванне, іншыя ўсе перабалелі за страшныя месяцы вайны. Але што ж… Там, дзе смерць вызваляла ад пакут, яна не была страшная — была сумнай неабходнасцю, і толькі.

Пачала мерзнуць яго босая нага, і ён падумаў, што не хапала яшчэ адмарозіць яе — як тады націснеш на спуск? Праз боль і знямогу ён паварушыўся на снезе і раптам згледзеў на пагорку рух. Толькі рух не адтуль, а туды. Два цені, надта няпэўныя, размытыя зімовым змрокам, марудна сунуліся па схіле ўгару. Яны ўжо былі пад самым верхам, і ён спярша не зразумеў нават, што там адбылося. Але, пэўна, яны аддаляліся: можа, да саней або па дапамогу, ці што? Гэта было пэўна, ён не мог памыліцца, ён бачыў: яны пайшлі назад, да дарогі. Але што ж тады атрымліваецца? З таемнаю радасцю ў душы ён пабаяўся яшчэ паверыць, што яны пакінулі яго. Зноў жа — ён ведаў, што доўга не працягне паранены на такім марозе ў полі. Значыць, яшчэ выходзіла горш, чым раней, калі абкладвалі яго асадай. Цяпер ён аставаўся прападаць марудна ад страты крыві і ад марозу. Нібы злуючыся на іх за такі паварот справы, а болей ад сваёй безнадзейнасці, ён як-колечы прыцэліўся і стрэліў.

І тут ён здагадаўся, што баяўся дарма: непадалёк з-пад пагорка прагучаў стрэл у адказ. Значыць, вартаўнік усё ж астаўся. Тыя, мабыць, адправіліся па падмогу, а аднаго пакінулі сачыць за ім і трымаць пад абстрэлам. Мусіць, яны сцямілі, што ён паранены і далёка ад іх не ўцячэ. Што ж, усё правільна.

Гэта засмуціла і яшчэ больш. Найгорш, што ён зусім не бачыў таго пад пагоркам, мусіць, добра замаскіраваўся, гад, а па стрэлах уначы не ўгадаеш, дзе ён засеў. Па-ранейшаму было млосна і трошкі блажыла, нібы ён з'еў што нядобрае. Хацелася піць. Дрыготка ж калаціла ўжо нясціхна, і ён падумаў, што, мабыць, доўга так не прачакае.

Але ён чакаў, невядома на што спадзеючыся, хоць так проста было скончыць з усім. Можа, ён хацеў жыць? Відаць, што хацеў, асабліва цяпер, калі тыя знялі аблогу — сапраўды, яму захацелася выжыць. Толькі як? Балючай нагой ён стараўся не кратаць, нават найменш варушыцца наогул. Але здаровая ступня ўжо, мабыць, адмерзла — значыць, ён зусім аставаўся без ног. А без ног — які ж паратунак?

Пакінуўшы ў снезе вінтоўку, ён павярнуўся на бок, пашукаў побач бурак. Той ляжаў блізка, халявай у снезе. Ён дацягнуўся да яго, высыпаў снег і пачаў намацваць здранцвелай нагою, каб надзець. Надзець, аднак, не ўдалося, гэта аказалася трудней, чым здзерці. Ступня толькі ўлезла ў халявіну, як у яго зноў закружылася ў галаве, поле паплыло кудысь вялізнаю сцюдзёнай крыгай. Стала нясцерпна, і ён сцяўся, стараючыся ператрываць пакуты. У той час здаля бахнуў і пакаціўся гулкім марозным рэхам вінтовачны стрэл — усё адтуль, з-пад пагорка. Бахнуў і другі раз, і трэці. Куль, аднак, ён не пачуў, ды ён і не слухаў. Бокам скурчыўшыся ў сваім снежным лаўжы, ён з усяе сілы стараўся ўздзець бурак. І ён уздзеў яго, хоць і не да канца, неяк ператрываў прыступ асабліва нясцерпнага болю, і яму стала лягчэй. Ён нават павярнуў твар, бо дужа пякло марозам шчаку і лоб. І тады пачуў голас:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x