Васіль Быкаў - Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сотнікаў, Сотнікаў…

Гэта нібы ўдарыла яго нямым здзіўленнем, але ён тут жа падумаў, што, мабыць, яму здалося. Тым не менш ён азірнуўся — ззаду ў змроку варушылася нешта жывое, рухава паўзло і паўтарала ціха, але настойліва:

— Сотнікаў! Сотнікаў!

Вядома, гэта Рыбак. Сотнікаў пазнаў яго басавіты голас і тады зусім ужо апаў у сваім пакутным напружанні. Хоць у той час ён яшчэ не ведаў, добра гэта ці не, што Рыбак вярнуўся, але ўжо разумеў, што як ні дзіўна, але і гэты раз ягоны канец адсоўваецца на няпэўнае, невядома якое будучае…

7

Яны папаўзлі да кустоўя — наперадзе Рыбак, за ім Сотнікаў. Гэта быў доўгі і цяжкі шлях. Сотнікаў не спраўляўся за сябрам, а часам і зусім заміраў у снегавой баразне, і тады Рыбак, абярнуўшыся, хапаў напарніка за каршэнь і валок за сабой. Ён таксама выбіўся з сілы — мала таго што памагаў Сотнікаву, дык яшчэ валок на сабе абедзве вінтоўкі, якія штораз спаўзалі са спіны і блыталіся пад каленямі ў снезе. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. З пагорка два разы грукнулі стрэлы — мусіць, той паліцай нешта ўсё ж заўважыў.

Як-колечы дабраўшыся да кустоўя, яны залеглі між мяккіх заснежаных купін. Шэрае галлё алешніку някепска хавала іх у прыцемках ночы. Рыбак быў увесь мокры — раставаў снег у рукавах і за каўняром кажушка, ад поту змакрэла спіна. Ён так замарыўся, як не марыўся, мабыць, ніколі ў жыцці, і хвіліну немачна ляжаў ніц, толькі пазіраў на пагорак: ці не бягуць за імі. Але ззаду нікога не было, паліцай калі што і заўважыў, дык, мабыць, даганяць не адважыўся — тут нядоўга было злавіць кулю самому.

— Ну, як ты? — нарэшце азваўся Рыбак, усё яшчэ горача дыхаючы густой парай.

— Кепска, — проста прызнаўся Сотнікаў.

Ён ляжаў на баку побач, знясілена адкінуўшы галаву ў шчыльна аблеглай, са змёрзлымі краямі пілотцы. Параненая яго нага была трошкі прыўзнята каленам угору і дробненька нервова дрыжала.

Рыбак ціха пры сабе вылаяўся.

— Давай панясу. А то… Абложаць — не вырвешся.

Трохі прыпадняўшыся, ён выцяг з-пад каўняра ў Сотнікава скамечаны свой ручнічок і дрыготкімі ад стомы рукамі перавязаў ягоную нагу вышэй калена. Сотнікаў здрыгануўся, разы два прамычаў ад болю і змоўк. Потым Рыбак, прыўзняўшыся на каленях, падставіў яму спіну.

— Ну, бярыся.

— Чакай, я сам, можа…

Аслабела заварушыўшыся на снезе, Сотнікаў неяк устаў на адно калена, з хваравітай засцярожлівасцю адставіў убок параненую нагу, паспрабаваў падняцца зусім, але гэта яму не ўдалося.

— Куды табе! Ану, трымайся!

Рыбак падхапіў напарніка пад руку, і той нарэшце ўстаў; надта асядаючы на параненую нагу, ступіў два крокі. Гэта ўзбадзёрыла Рыбака — калі чалавек на нагах, дык, мабыць, яшчэ не ўсё страчана. А то як падпоўз да Сотнікава і дазнаўся, што той паранены, зрабілася не па сабе: што ён мог зрабіць з ім у такім яго стане? Цяпер Рыбак трохі супакоіўся і падумаў, што, можа, яшчэ як-колечы вывернуцца.

З дапамогай Рыбака Сотнікаў нязграбна скокнуў на адной назе, трошкі пасабляючы сабе і параненай. Яны палезлі ў негусты тут драбнаваты хмызняк з рыхлым і даволі глыбокім снегам. Сотнікаў адной рукой трымаўся за Рыбака, а другой хапаўся на хадзе за намёрзлае галлё алешніку і, дужа асядаючы на параненую нагу, з усяе моцы стараўся ступаць шырэй. У грудзях у яго ўсё хрыпела з нейкім нядобрым прысвістам, часам яго пачынаў біць глыбокі кашаль, і Рыбак ажно сціскаўся — іх маглі ўчуць за кіламетр адсюль. Але ён маўчаў. Ён ужо не пытаўся пра адчуванне напарніка — ён меў аб ім пэўнае меркаванне і, не даючы сабе перадыху, упарта валок Сотнікава праз густы аснежаны зараснік.

За кустоўем у лагу, які аказаўся даволі працяглым замёрзлым балотам, зноў пачаўся крутаваты ўхіл на пагорак. Яны наўкось ускараскаліся на яго, і Рыбак адчуў, што сілы яго скончыліся. Ён ужо не толькі не мог падтрымліваць Сотнікава, які ўсё асядаў долу, але і сам так знясілеў, што яны, не згаворваючыся, амаль разам рухнулі ў снег.

Яны доўга і моўчкі ляжалі на схіле, засяроджана і гучна аддыхваліся, з дзіўнай абыякавасцю да ўсяго, што не было іх знямогай. Рыбак разумеў, што кожнае хвіліны іх могуць дагнаць паліцаі, увесь час ён чакаў іх вокрыку, але ўсё роўна цела яго было не здольна адолець немач.

Можа, праз паўгадзіны ён усё ж неяк саўладаў з дыханнем і павярнуўся на бок. Сотнікаў ляжаў побач і дробненька калаціўся ад дрыжакі.

— Патроны асталіся?

— Адна абойма, — глуха прахрыпеў Сотнікаў.

— Калі што, будзем адбівацца, — рашыў Рыбак, падумаўшы, што з харчам, мабыць, ужо нічога не выйдзе, цяпер хоць бы ўратавацца самім. Пасля ўсяго, што здарылася, гэта таксама было нялёгка, калі не зусім немагчыма. Але, даняты яшчэ сваёй стомай, якая атупляла яго пачуцці, ён амаль абыякава думаў, што, калі іх дагоняць, давядзецца пусціць у ход зброю — іншага не выпадала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x